спуск, -а і -у, мн. -і, -аў, м.

1. -у, гл. спусціцца, спусціць.

2. -а. Месца, па якім спускаюцца ўніз.

Круты с.

3. -а. Прыстасаванне, якое прыводзіць у рух курок пры выстрале.

Націснуць на с.

4. -а. Шлюз у млыне для прапускання вады.

5. -а. Доўгі сталярны рубанак.

6. -а. Прагал у верхняй частцы старонкі перад пачаткам раздзела кнігі (спец.).

Не даваць спуску каму (разм.) — не рабіць патурання каму-н., а строга патрабаваць.

|| прым. спускавы́, -а́я, -о́е (да 3 знач.).

С. механізм.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

све́чка, -і, ДМ -чцы, мн. -і, -чак, ж.

1. Палачка з тлушчавага рэчыва з кнотам усярэдзіне, якая служыць для асвятлення і іншых мэт.

Стэарынавая с.

Паставіць свечку ў царкве.

Запаліць свечку з водарам язміну.

Сувенірная с.

2. Прыстасаванне для запальвання чаго-н. (спец.).

Запальныя свечкі рухавіка (у рухавіках унутранага згарання).

3. Медыцынскі прэпарат у выглядзе невялікай капсулы.

4. Прамы ўзлёт, круты пад’ём уверх (спец.).

5. Плямка тлушчу ў варыве.

С. ў супе.

|| прым. све́чачны, -ая, -ае (да 1 і 2 знач.).

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

разе́тка, -і, ДМ -тцы, мн. -і, -так, ж.

1. Прыстасаванне для ўключэння электрапрыбораў у электрычны ланцуг.

2. Маленькі сподачак для варэння.

3. Сабраныя ў пучок стужка, тасьма, шнур і пад., якія служаць упрыгожаннем чаго-н.

4. Кружок з адтулінай у сярэдзіне, які засцерагае падсвечнік ад капель стэарыну, воску і пад.

5. Архітэктурнае або мастацкае ўпрыгожанне ў выглядзе кветкі з аднолькавымі пялёсткамі.

6. Шкляны або папяровы абажур для электрычнай лямпы ў выглядзе раструба.

|| прым. разе́тачны, -ая, -ае (да 1, 2, 4—6 знач.).

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

канфо́рка

(рус. конфорка, ад гал. komfoor = прыстасаванне для раскладвання агню)

круглая адтуліна на кухоннай пліце для каструль, скавародак, а таксама кружок, якім закрываюць гэту адтуліну.

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

бу́стэр

(англ. booster, ад boost = падвышаць)

прыстасаванне для павелічэння магутнасці або хуткасці машыны, механізма ў момант асабліва вялікіх нагрузак (напр. стартавы паскаральнік у ракетнай тэхніцы).

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

ро́льганг

(ням. Rollgang, ад Rolle = каток + Gang = ход)

прыстасаванне для транспартавання масавых паштучных і тарных грузаў, якое складаецца з апорнай станіны і ролікаў, ролікавы транспарцёр.

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

сак

(фр. sac < лац. saccus, ад гр. sakkos = мяшок)

1) прыстасаванне ў выглядзе нацягнутай на абруч сеткі для лоўлі рыбы;

2) уст. свабоднае жаночае паліто.

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

струбцы́на

(ням. Schraubzwinge, ад Schraube = вінт + Zwinge = ціскі)

прыстасаванне для замацавання дэталей пры іх апрацоўцы на станку або варштаце; выкарыстоўваецца ў слясарнай і сталярнай справе.

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

эжэ́ктар

(фр. éjecteur)

1) прыстасаванне, дзеянне якога заснавана на выкарыстанні эжэкцыі;

2) механізм у агнястрэльнай зброі, які аўтаматычна выкідвае гільзу выстраленага патрона пры адкрыцці затвора.

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

эктагене́з

(ад экта- + -генез)

агульная назва кірункаў у эвалюцыйным вучэнні, якія разглядаюць гістарычнае развіццё жывой прыроды як прамое прыстасаванне арганізмаў да навакольнага асяроддзя (проціл. аўтагенез).

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)