1. Той, хто сузірае (у 1 знач.) што‑н. Сумна зрабілася ад думкі, што амаль два гады ўжо .. [Антанюк] не актыўны ўдзельнік працы гэтых людзей, а сузіральнік.Шамякін.Уся чароўнасць гэтага малюнка ў тым, што Алесь выглядае не простым сузіральнікам прыроды, а дзейсным, актыўным чалавекам.Кучар.
2. Той, хто схільны да сузірання (у 2 знач.).
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
уразбро́д, прысл.
У беспарадку, паасобку, нядружна. Курсанты павярнуліся ўразброд.Новікаў.Птушкі выбраліся скора, Чарадою і ўразброд.Глебка.Некаторыя [дзяўчаты] спужаныя ад нечаканасці, другія са здзіўленнем адарваліся ад працы, паспешна разагнуліся, прывіталіся ўразброд...Васілевіч.//перан. Без лагічнай паслядоўнасці (пра думкі, словы і пад.). Людзі перагаворваліся вяла, за няшчырымі ўразброд словамі хаваліся нейкія важныя думкі, а можа, і справы.Асіпенка.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
цераспало́сіца, ‑ы, ж.
Размяшчэнне зямлі адной гаспадаркі ўперамежку з чужымі зямельнымі ўчасткамі. Цераспалосіца і драбленне сялянскай гаспадаркі ўскладнялі апрацоўку зямлі, павялічвалі непрадукцыйныя затраты працы.Палуян.// Перамяжоўванне аднаго чаго‑н. з другім, іншым. Побач з Часовым урадам Саветы таксама спрабуюць у некаторых пытаннях ажыццяўляць сваю ўладу. Атрымліваецца цераспалосіца ўлад.Ленін.Сукенка не да твару — Зашмат цераспалосіц.Калачынскі.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
шкурадзёр, ‑а, м.
Разм.
1. Рабочы бойні, які здзірае шкуры з забітых жывёл. Ды такіх коней я і дарэмна не ўзяў бы. Гэта былі недабойкі, ад якіх, відаць, і шкурадзёры адракліся.Якімовіч.
2.перан. Пра скнарнага гандляра, спекулянта, кулака і пад.; жывадзёр. [Галя:] — За хамуты будзе старацца спагнаць [Чапялевіч]. А каб жа працы той. Ну і шкурадзёр.Ермаловіч.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
БЯЛО́Ў (Аляксандр Фёдаравіч) (н. 28.3.1906, с. Папоўка Смаленскай вобл.),
савецкі вучоны ў галіне металургіі. Акад.АНСССР (1972), Герой Сац. Працы (1966). Скончыў Маскоўскую горную акадэмію (1929). З 1962 дырэктар Усесаюзнага НДІ лёгкіх сплаваў. Навук.працы па тэхнал. працэсах ліцця металаў, пластычнай дэфармацыі і тэрмічнай апрацоўцы лёгкіх і спец. сплаваў. Ленінская прэмія 1964. Дзярж. прэмія СССР 1943, 1946, 1949.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
МІРО́НЧЫК (Уладзімір Юстынавіч) (29.3.1915, в. Ячава Слуцкага р-на Мінскай вобл. — 30.6.1990),
бел. медык-хірург.Засл. ўрач Беларусі (1956). Герой Сац. Працы (1969). Скончыў Мінскі мед.ін-т (1939). У 1950—84 гал. ўрач 1-й клінічнай бальніцы г. Гродна, адначасова ў 1959—84 у Гродзенскім мед. ін-це. Навук працы па хірург. лячэнні хвароб сасудаў і органаў брушной поласці.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
НІКІ́ФАРАЎ (Аляксандр Сяргеевіч) (4.5.1926, с. Афанасава Краснахолмскага р-на Цвярской вобл., Расія — 29.5.1991),
расійскі хімік. Акад.АНСССР (1987, чл.-кар. 1981). Герой Сац. Працы (1971). Скончыў Маскоўскі ін-т сталі і сплаваў (1948). З 1977 ва Усесаюзным НДІ неарган. матэрыялаў. Навук.працы па радыяхіміі, тэхналогіі атрымання асабліва чыстых металаў, пытаннях аховы навакольнага асяроддзя. Ленінская прэмія 1962. Дзярж. прэміі СССР 1953, 1975.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
Нага́льны ’напорысты’, ’тэрміновы’, ’праліўны (пра дождж)’ (Сл. ПЗБ), укр.нагальний ’спешны’, ’раптоўны’, ’бурны, парывісты’. Відаць, можа быць звязана з *naglъ (гл. наглы), якое мае ўсе пералічаныя значэнні. Магчыма, сюды ж і рус.нагал ’заклік, вокліч ці песня ў такт працы’, якое Фасмер (3, 35) выводзіць з гилить ’смяяцца, насміхацца’ і якому ў сваю чаргу адпавядае укр.голити ’прыспешваць, паганяць’ (Брукнер, 133), серб.-харв.галити ’жадаць, прагнуць’ і інш., гл. галіцца (дзе дапускаецца супадзенне ў корані *gal‑ розных па паходжанню лексем).