РА́ЙСКІ (Барыс Іпалітавіч) (3.9.1915, г. Іркуцк, Расія — 17.2.1993),
бел. дырыжор. Засл. арт. Беларусі (1973). Скончыў Харбінскае вышэйшае муз. вучылішча (Кітай, 1932). З 1947 у СССР. З 1957 гал. дырыжор аркестра Мінскага цырка. У 1961—88 гал. дырыжор і маст.кіраўнік канцэртна-эстр.арк.Бел. тэлебачання і радыё. Пад яго кіраўніцтвам зроблены фондавыя запісы опер «Кастусь Каліноўскі» Дз.Лукаса, «У пушчах Палесся» А.Багатырова, «Зорка Венера» Ю.Семянякі, «Сівая легенда» Дз.Смольскага, «Матухна Кураж» С.Картэса, радыёоперы «Барвовы золак» К.Цесакова, музыкі балетаў «Альпійская балада», «Выбранніца» і «Маленькі прынц» Я.Глебава, муз. камедый «Паўлінка» Семянякі і «Несцерка» Р.Суруса, вак.-сімф., сімф. і эстр. твораў і песень бел. кампазітараў для Бел. тэлебачання і радыё, грамзапісы і інш. Аўтар аранжыровак для эстр. і сімф. аркестраў.
рэжысёр яўрэйскага тэатра, педагог. Нар.арт. Беларусі (1934). Вучыўся ў драм. школе кіеўскага т-ра «Салаўцоў» (з 1908). Працаваў акцёрам у т-рах Кіева, Харкава і інш., гастраліраваў у Мінску і Віцебску. У 1921 з аматараў арганізаваў у Мінску яўр.тэатр. трупу, на базе якой створана яўр. секцыя Бел.драм. студыі ў Маскве. З 1922 маст.кіраўнік гэтай секцыі, з 1926 — Дзярж.яўр.т-раБССР і адначасова ў 1933—35 студыі пры т-ры. Яго пастаноўкам уласцівы сац. абагульненасць, тыпізацыя псіхал. характарыстык, яркасць сцэн. відовішча, выкарыстанне фалькл. і этнагр. элементаў: «На пакаянным ланцугу» І.Перэца (1926), «Ботвін» А.Вявюркі (1928), «Глухі» Д.Бергельсона (1929), «На 62-м участку» І.Дабрушына (1931), «Бойтра» М.Кульбака (1937). У 1937 рэпрэсіраваны.
казахскі кампазітар, педагог. Нар.арт. Казахстана (1975). Нар.арт.СССР (1981). Скончыў Алма-Ацінскую кансерваторыю (1957, кл. кампазіцыі Я.Брусілоўскага), з 1960 выкладаў у ёй (у 1967—75 рэктар, з 1979 праф.). З 1959 маст.кіраўнік Казахскай філармоніі. З 1961 нач.Гал. ўпраўлення па справах мастацтва Мін-ва культуры Казахстана. З 1966 дырэктар Казахскага т-ра оперы і балета. Творчасць адметная спалучэннем рыс еўрап.прафес. мастацтва і казахскай нац. культуры. Сярод твораў: оперы, у т. л. «Алпамыс» (1973), «Песня пра цаліну» (1980), «Майра» (1985); творы для салістаў, хору і арк.; канцэрты для скрыпкі з арк. (1986), для трубы (1984); камерна-інстр. творы; песні, музыка да драм. спектакляў і кінафільмаў і інш. Аўтар кн. «Час і музыка» (1986). Дзярж. прэмія Казахстана 1980.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
РО́БІНС ((Robbins) Джэром) (11.10.1918, Нью-Йорк, ЗША — 1998),
амерыканскі артыст балета, балетмайстар. Творчую дзейнасць пачаў у 1937 як драм. артыст. З 1940 артыст, з 1944 балетмайстар у трупе «Амерыканскі тэатр балета» (у 1949—63 адначасова нам.маст. кіраўніка). З 1969 у трупе Нью-Йоркскі гарадскі балет (з 1983 яе кіраўнік). Напачатку ставіў жанравыя балеты, у 1970-я г. развіваў творчы прынцып бессюжэтных балетаў Дж.Баланчына, пазней ствараў сучасныя па духу балеты на аснове класічнай музыкі. Сярод лепшых пастановак: «Век трывог» на муз. Л.Бернстайна (1950), «Канцэрт» на муз. Ф.Шапэна (1956), «Вяселейка» на муз. І.Стравінскага (1965), «Вячэрнія вальсы» на муз. С.Пракоф’ева (1973), «Чатыры сезоны» на муз. Дж.Вердзі (1979) і інш. Ставіў мюзіклы (лепшы «Вестсайдская гісторыя» Бернстайна, 1957; экранізаваны ў 1962).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
РО́БІНС ((Robbins) Фрэдэрык Чапмэн) (н. 25.8.1916, г. Оберн, штат Алабама, ЗША),
амерыканскі вірусолаг. Чл.Нац.АН ЗША. Скончыў Місурыйскі ун-т (1936) і Гарвардскую мед. школу (1940). У 1940—42 і ў 1948—50 супрацоўнік дзіцячай бальніцы ў г. Бостан, у 1952—66 кіраўнік аддзела ў Гал.гар. бальніцы г. Кліўленд, з 1952 праф.мед. школы пры ун-це ў г. Кліўленд, у 1966—80 дэкан; пасля — у Ін-це медыцыны ў г. Бетэсда (да 1985 дырэктар). Навук. працы па праблемах вірусных хвароб, эпідэміялогіі інфекц. гепатыту, сыпнога тыфу, Ку-ліхаманкі. Распрацаваў тэхніку культывавання віруса поліяміэліту ў тканкавых культурах, адзін са стваральнікаў вакцыны супраць поліяміэліту і метадаў вызначэння і вылучэння розных відаў вірусаў. Нобелеўская прэмія 1954 (разам з Дж.Ф.Эндэрсам, Т.Х.Уэлерам).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
РО́ЗАНАЎ (Сяргей Рыгоравіч) (29.9.1894, Масква — 9.1.1957),
рускі пісьменнік, рэжысёр, педагог. Займаўся тэорыяй і практыкай маст. выхавання дзяцей (кн. «Тэатр для дзяцей», 1925, з Н.Сац, і інш.). Аўтар п’ес «Будзь гатоў» (паст. 1924), «Негрыцяня і малпа» (паст. 1927, з Сац), аповесцей «Прыгоды Траўкі» (1928), «Неспакойны характар» і «Ізумрудныя берагі» (1942) і інш. У 1928—30 маст.кіраўнік БДТ-2 і педагог студыі пры т-ры. Зрабіў значны ўплыў на развіццё т-ра ў перыяд яго станаўлення, паставіў спектаклі: «Разлом» Б.Лаўранёва (1928), «Рэйкі гудуць» (1929, з Саннікавым), «Горад вятроў» (1930, з М.Міцкевічам), «Цудоўны сплаў» (1934) У.Кіршона, а таксама «Авангард» В.Катаева (1930, з Саннікавым), «Гонар» А.Траецкага і Р. (1934); у БДТ-3 — «Рыкашэт» У.Галубка (1935).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
САВЕ́Т ПРА́ЦЫ І АБАРО́НЫ (СПА),
орган пры СНК РСФСР (з 17.7.1923 пры Саўнаркоме СССР) па каардынацыі дзейнасці нар. камісарыятаў у галіне гаспадаркі і абароны краіны ў 1920—37. Створаны ў выніку рэарганізацыі Савета рабочай і сял. абароны (існаваў у ліст. 1918 — крас. 1920). Дзейнічаў на правах камісіі. У яго ўваходзілі старшыня СНК (старшыня СПА), нар. камісары (па ваен. справах, шляхоў зносін, земляробства, харчавання, працы, Рабоча-сял. інспекцыі), старшыня ВСНГ, прадстаўнік ВЦСПС, кіраўнікЦэнтр. стат. ўпраўлення (з дарадчым голасам); мясц. органамі былі губернскія (абласныя), павятовыя і валасныя эканам. нарады. Старшынямі СПА былі У.І.Ленін (крас. 1920—1924), Л.Б.Каменеў (2.2.1924—19.1.1926), А.І.Рыкаў (19.1.1926—19.12.1930), В.М.Молатаў (19.12.1930—28.4.1937). Скасаваны паводле пастановы ЦВКСССР ад 28.4.1937, яго функцыі перададзены Эканам. савету пры СНКСССР.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
«СВЯ́ТА»,
бел.дзярж. ансамбль нар. музыкі. Створаны ў 1984 пры Бел. філармоніі. Арганізатар і маст.кіраўнік В.Купрыяненка, з 2001 — А.Кашталапаў. Уключае інстр. ансамбль (10 музыкантаў), вак. (4 спевакі) і танц. (4 выканаўцы) групы. У рэпертуары аўтэнтычныя і апрацаваныя бел.нар. песні і танцы, музыка і абрады з розных рэгіёнаў Беларусі, у т. л. «Цячэ вада ў ярок», «Ой, у полі крыніца», «Пасею гурочкі», віцебская і лядзецкая полькі, вак.-харэаграфічныя замалёўкі «Каханачка», «Лысы», вак.-інстр. кампазіцыя «Вяселле Магілёўшчыны і Палесся». Сярод выкарыстоўваемых бел.нар. інструментаў цымбалы, жалейка, акарына, колавая ліра, басэтля, саломка, дуда і інш. Лаўрэат Міжнар.маст. фестывалю садружнасці краін у Паўн. Карэі (г. Пхеньян, 1992). Пра «С.» зняты аднайм. кінафільм (1988). Прэмія Ленінскага камсамола Беларусі 1988.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
СЕ́ГЕРСТАМ ((Segerstam) Лейф Селім) (н. 2.3.1944, г. Васа, Фінляндыя),
фінскі дырыжор, кампазітар. Скончыў Акадэмію музыкі імя Я.Сібеліуса (1963), Джульярдскую муз. школу ў Нью-Йорку (1965). З 1966 гал. дырыжор Фін.нац. оперы. З 1968 дырыжор Швед. каралеўскай оперы ў Стакгольме (з 1970 гал. дырыжор, з 1971 яе музік-дырэктар). З 1971 у т-рах «Ковент-Гардэн», «Метраполітэн-опера», выступаў з рознымі еўрап. аркестрамі, у т. л. на Зальцбургскіх фестывалях. З сярэдзіны 1970-х г. пастаянны дырыжор сімф. аркестра Фін. радыё ў Хельсінкі, Аўстр. радыё ў Вене, кіраўнік «Сегерстам-квартэта». Аўтар 4 балетаў, п’есы для сімф. і стр.арк., канцэрта для скрыпкі з арк. (1967), 12 стр. квартэтаў (1962—77), тв. для голасу з арк. і з фп. і інш. Яго мастацтва адметнае эмацыянальнасцю, навізной інтэрпрэтацый.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
СЕРГАЧО́Ў (Сяргей Аляксеевіч) (н. 20.12.1946, Мінск),
бел. архітэктар. Канд. архітэктуры (1984). Ган. праф.Паўн.-зах.буд. ін-та КНР (1999). Скончыў БПІ (1969). Працаваў у ін-це «Мінскпраект», БелНДІдзіпрасельбудзе, Мін-ве культуры Беларусі. З 1972 і з 1993 выкладчык БПА (з 1997 заг. кафедры). З 1977 кіраўнік рабочай групы па стварэнні Бел.дзярж. музея нар. архітэктуры і побыту. Адзін са стваральнікаў Дудзіцкага музея матэрыяльнай культуры («Дудуткі»). Найб. значныя праектныя работы — жылыя дамы па праспекце Ракасоўскага і вул. М.Танка ў Мінску (1971—72, у сааўт.). Даследуе гісторыю нар. дойлідства Беларусі, праблемы захавання гіст.-культ. спадчыны, развіцця традыцый у сучаснай архітэктуры. Аўтар шэрагу праектаў рэстаўрацыі помнікаў.