1. Стан сіраты; адсутнасць бацькоў. Вырасці ў сіроцтве. Ранняе сіроцтва. □ Я ўпэўнены: уласнае сіроцтва пацягнула.. [Мікалая Іванавіча] да нас — гэткіх жа сірот.Радкевіч.
2.перан. Адзіноцтва, беспрытульнасць; пачуццё адзіноты. Чым далей адыходзіў.. [Пракоп] ад свайго котлішча, тым з большаю сілаю ахаплялі і наступалі на яго гэтыя халодныя прасторы, сярод якіх вастрэй адчувалася адзінота і сіроцтва на свеце.Колас.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
слу́жачы,
1.‑ая, ‑ае. Дзеепрым.незал.цяпер.ад служыць.
2.узнач.наз.слу́жачы, ‑ага, м.; слу́жачая, ‑ай, ж. Асоба, якая працуе па найму ў сферы разумовай або невытворчай фізічнай працы. Рабочыя і служачыя. □ Апанас быў пакрыўджаны і прыніжаны тым, што жонка яго займае адказную пасаду, а ён просты служачы на чыгунцы.Дуброўскі.
3.Дзеепрысл.незак.ад служыць.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
сузіра́льнік, ‑а, м.
1. Той, хто сузірае (у 1 знач.) што‑н. Сумна зрабілася ад думкі, што амаль два гады ўжо .. [Антанюк] не актыўны ўдзельнік працы гэтых людзей, а сузіральнік.Шамякін.Уся чароўнасць гэтага малюнка ў тым, што Алесь выглядае не простым сузіральнікам прыроды, а дзейсным, актыўным чалавекам.Кучар.
2. Той, хто схільны да сузірання (у 2 знач.).
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
сці́пласць, ‑і, ж.
1. Уласцівасць сціплага. Сапраўдны гераізм сябруе з асабістай сціпласцю героя і ўсведамляецца ім як абавязак.У. Калеснік.
2. Сціплыя паводзіны, сціплы ўклад жыцця. — Сціпласць не псуе чалавека, а дзяўчыну тым больш, — з перакананнем сказаў Раман Дзянісавіч.Хадкевіч.Максім па сціпласці нідзе і слова не прараніў аб сваім партызанстве, аніякай палёгкі ці прывілеі не прасіў.Кавалёў.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
угамава́цца, ‑муюся, ‑муешся, ‑муецца; зак.
Абл.
1. Уціхамірыцца, супакоіцца. Пісар Васількевіч, як заўважыў Лабановіч, угамаваўся і паспакайнеў.Колас.Ціха ўсё наўкола. Угамавалася станцыя. Нават аматараў вечаровага шпацыру .. і то не відаць.Шынклер.
2. Утаймавацца, перастаць што‑н. рабіць. [Цётка:] На тым тыдні насілі ў Дараўку яйкі, масла і воўну... Яны ж [белапалякі] усё бяруць. Я не ведаю, калі яны ўгамуюцца...Баранавых.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
хто-ніхто́, каго-нікаго, каму-нікаму, каго-нікаго, кім-нікім, аб кім-нікім, займ.неазначальны.
Хто-небудзь з людзей; некаторыя людзі. Хто-ніхто выходзіў араць на зіму, сеяць жыта, капаць бульбу.Каваленка.Хто-ніхто з хлопцаў не саромеўся без запрашэння, без тостаў каштаваць пастаўленае на сталы пітво, але толькі ў тым пакоі, які адводзіўся для моладзі.Шамякін.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
чужазе́мны, ‑ая, ‑ае.
З чужой краіны, з чужых зямель; іншаземны. Самаахвярным барацьбітам з чужаземнымі захопнікамі людзі аддавалі апошні акраец хлеба, апошнюю чыстую кашулю.Паслядовіч.Чыталі мсціўцы Пушкіна радкі Аб тым, як нашы продкі пад Палтавай Грамілі чужаземныя палкі.Аўрамчык.// Замежны, не мясцовы. Бледны твар. Чужаземны акцэнт. Выраз вуснаў сухі і тонкі. Цьмяна бліскаюць на руцэ Тройчы вылінялыя пярсцёнкі.Панчанка.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
чыно́ўніцкі, ‑ая, ‑ае.
Які мае адносіны да чыноўніка, чыноўніцтва. На тым, што гуляў фігуркамі, быў сціплы чыноўніцкі сурдут: ён служыў на чыгунцы і нават з аблічча быў тыповы служачы — ціхі, сціплы, светлавалосы, з трохі вінаватай усмешкаю.Караткевіч.Выступленне [Яўгеніі Васільеўны], можа, і прагучала крыху дзіўна для тых, хто прывык да чыноўніцкай сухасці і цвілі, ад якіх вяне лісце.Хадановіч.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
meantime[ˈmi:ntaɪm]adv.:
♦
(in the) meantime гэ́тым/тым ча́сам, у гэ́ты/той праме́жак ча́су (паміж дзвюма падзеямі);
for the meantimeBrE паку́ль (што), да таго́ ча́су;
John will be here in a couple of hours. For the meantime have a bit of rest. Джон будзе тут праз гадзіну-другую. Да таго часу адпачні крышку.
Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)
until
[ənˈtɪl]1.
prep.
да
until evening — да ве́чара
2.
conj.
1) перад тым, як; да таго́, як; паку́ль
Let’s wait until she comes — Пачака́йма, паку́ль яна́ пры́йдзе
2) паку́ль
I shall not go until I finish — Я не пайду, паку́ль ня ско́нчу
Ангельска-беларускі слоўнік (В. Пашкевіч, 2006, класічны правапіс)