Аксны́ ’восці ячменю’ (Мат. Гродз., Сцяшк. МГ). Параўн. оксці ’прылада, якой колюць рыбу ў вадзе, восці’ (Сцяшк. МГ), акснэ, асны, асценцы ’адросткі пер’яў’. Арашонкава і інш. (Весці АН БССР, 1971, 1, 90) супастаўляюць з літ.akstìs, ãkstinas ’шып, асцюк’, адзначаючы распаўсюджанасць пералічаных назваў адросткаў пер’яў толькі на паўднёвым захадзе. Усе формы з тыповым балтыйскім устаўным к запазычаны з літоўскага (параўн. Фрэнкель, 5–6).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Па́ставень, пастовэнь ’выган ля сяла, дзе пасецца скаціна’ (Бес.). Укр.чарніг.пистівень. Утворана ад паства ’паша’ пры дапамозе суфікса ‑авень (аб ім гл. Сцяцко, Афікс. наз., 143).
Паста́вень ’прыстасаванне для лоўлі рыбы’ (Мат. Маг.). Да пасто́віць < ставіць (гл.). Аб суфіксе ‑ень гл. Сцяцко, Афікс. наз., 38. Сюды ж (з іншым суфіксам) і пастаўкі ’рыбацкая прылада — вудачка, намотаная на рагульку’ (Янк. 1).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
По́старажня, посторожэнь, постаражань ’вуда, наматаная на рагульку (вулачку)’ (карэліц., Янк.1: віц., гом., маг., Браім, Рыбалоўства; саліг., Нар. словатв.), ’таўсцейшая за вуду снасць для лоўлі шчупакоў’ (лях., Сл. ПЗБ; ТС), параўн. польск.postroga, nastroga ’прылада, насадачная на вуду’. Утворана ад старажыл (гл.) пры дапамозе прыстаўкі по- і суф. *‑en‑/‑ьn‑. Магчыма, існавала прамежкавая форма *po‑storgi̯b > *постараж, параўн. старожка ’вуда-рагулька’ (гл.).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Пя́лца ’прылада да нацягвання малых скурак пры сушцы’ (глыб., Стома–Сініца). Да пяльцы (гл.) з ацвярдзеннем ‑ль‑ перад ц “у зьмяншальных імёнах назоўных ніякага і мужчынскага роду”, гл. Станкевіч, Запіскі, 2, 246; Зб. тв., 1, 106; паводле апошняга, з’ява дыспалатызацыі l вядома на ўсёй беларускай моўнай тэрыторыі, што не дае падстаў бачыць у названым слове “фанетычны балтызм”, як сцвярджае Саўка (Запісы, 23, 56).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
іго́лка, -і, ДМ -лцы, мн. -і, -лак, ж.
1.Прылада для шыцця; завостраны металічны стрыжань з вушкам для ніткі.
Машынная і.
Уцягнуць нітку ў іголку.
2. Тонкі металічны стрыжань з завостраным канцом рознага прызначэння.
Патэфонная і.
3. Ліст хвойных дрэў і кустоў.
Ядлоўцавая і.
4. Тонкая калючка на целе некаторых жывёл.
Іголкі вожыка.
◊
Як на іголках — пра неспакойны, нервовы стан.
|| памянш.іго́лачка, -і, ДМ -чцы, мн. -і, -чак, ж.
◊
З іголачкі (разм., адабр.) — пра новае, толькі што пашытае, вельмі моднае.
|| прым.іго́лачны, -ая, -ае ііго́лкавы, -ая, -ае.
Іголачны ўкол.
Іголачнае вушка.
Іголкавая вытворчасць.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
implement
[ˈɪmplɪmənt]1.
n.
1) прыла́даf.; coll. прыла́дзьдзе n.; інструмэ́нт -а m.
2) сро́дак для дасягне́ньня чаго́-н.
2.
v.t.
1) выко́нваць, ажыцьцяўля́ць, укараня́ць, уво́дзіць у жыцьцё
Ангельска-беларускі слоўнік (В. Пашкевіч, 2006, класічны правапіс)
сушы́лкаж.
1. (прылада) Tróckner m -s, -, Trócknungsanlage f -, -n;
сушы́лка для валасо́ў Háartrockner m, Tróckenhaube f -, -n;
2. (памяшканне) Tróckenraum m -(e)s, -räume, Tróckenkammer f -, -n;
3.с.-г. Dárre f -, -n; Dárrkammer f -, -n, Tróckenboden m -s, -böden
Беларуска-нямецкі слоўнік (М. Кур'янка, 2010, актуальны правапіс)
ГЕНЕРА́ТАРу радыётэхніцы,
прылада для атрымання (генерацыі) эл.-магн. ваганняў вызначанага віду (пэўных частаты, амплітуды, фазы, формы імпульсаў і інш.). Адрозніваюць генератар з самаўзбуджэннем (аўтагенератары; гл. ў арт.Аўтаваганні), у якіх характарыстыкі ваганняў вызначаюцца ўласцівасцямі самога генератара, і з незалежным узбуджэннем (узмацняльнікі магутнасці эл.-магн. ваганняў ад асобнага аўтагенератара). Генерацыя ажыццяўляецца пераважна за кошт энергіі крыніц пастаяннага току з дапамогай актыўных элементаў (электронных прылад) або шляхам пераўтварэння першасных эл. ваганняў у ваганні зададзенай частаты і формы (квантавы генератар, параметрычны генератар).
Паводле тыпу актыўнага элемента адрозніваюць лямпавыя генератары (напр., на генератарных лямпах), цвердацельныя (на вырашальных узмацняльніках, Гана дыёдах, транзістарах, тунэльных дыёдах), генератар з газаразраднымі прыладамі (на тыратронах), форме ваганняў, частаце, магутнасці і прызначэнні — генератар гарманічных ваганняў (гл.Гарманічныя ваганні), генератар ваганняў спец. формы, нізка-, высока- і звышвысокачастотныя, імпульсныя генератары і інш. У генератары інфранізкіх частот і ў генератары ваганняў спец. формы ўмовы генерацыі забяспечваюцца адваротнай сувяззю; генератары нізкіх і радыёчастот маюць вагальныя контуры, фільтры і інш. ланцугі з засяроджанымі элементамі, генератар звышвысокіх частот — ланцугі з размеркаванымі параметрамі (аб’ёмныя і адкрытыя рэзанатары, радыёхваляводы, палоскавыя і кааксіяльныя лініі і інш., звычайна спалучаныя з актыўнымі элементамі ў адно цэлае). Гл. таксама Генератар вымяральны, Блокінг-генератар, Мультывібратар, Свіп-генератар, Фантастрон.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
АСЦЫЛО́ГРАФ (ад лац. oscillum ваганне + ...граф),
вымяральная прылада для графічнага назірання і запісу функцыянальных сувязяў паміж эл. велічынямі, што характарызуюць які-н. фізічны працэс. З дапамогай асцылографа вызначаюць змены сілы току і напружання ў часе, вымяраюць частату, зрух фазаў, характарыстыкі электравакуумных і паўправадніковых прылад, а з дапамогай спец. датчыкаў (напр., тэрмапары) неэл. велічыні: т-ру, ціск, паскарэнне і інш. Асцылографы бываюць нізка- (да 1 МГц) і высокачастотныя (да 100 МГц і вышэй), адна- і многапрамянёвыя, імпульсныя, запамінальныя, спец. тэлевізійныя і інш.
Святлопрамянёвы асцылограф складаецца з люстранага гальванометра (шлейфа), святлоаптычнай сістэмы і прыстасаванняў для працягвання святлоадчувальнага носьбіта запісу (напр., фотапаперы) і непасрэднага назірання, вызначальніка часу. Бывае з фатаграфічным, электраграфічным, ультрафіялетавым і камбінаваным запісам адхілення светлавога праменя, адбітага ад шлейфа, скорасць працягвання носьбіта запісу да 5000 мм/с. Можна адначасова даследаваць да 64 розных працэсаў, напрыклад пры вывучэнні вібрацый і дэфармацый у самалётах, турбінах. Электроннапрамянёвы асцылограф прызначаны для непасрэднага назірання і фатаграфавання эл. працэсаў на экране электронна-прамянёвай трубкі (ЭПТ). Сігнал падаецца на вертыкальна адхіляльныя пласціны (шпулі) ЭПТ, напружанне разгорткі пры назіранні часавай залежнасці — на гарызантальна адхіляльныя.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
АМАНІМІ́Я (ад грэч. homōnymia аднайменнасць),
гукавое супадзенне адзінак (марфем, слоў, словазлучэнняў), якія адрозніваюцца паміж сабой значэннем. Усе амонімы-словы падзяляюцца на тыпы: лексічныя (маюць поўнае гукавое супадзенне ва ўсіх формах і адносяцца да адной часціны мовы, напр., «нота» — ‘дыпламатычны дакумент’ і «нота» — ‘муз. знак’), фанетычныя — амафоны, марфалагічныя — амаформы. Адрозніваюць поўную і частковую аманімію.
Поўныя лексічныя амонімы супадаюць ва ўсіх граматычных формах («заранка» — ‘зорка’ і «заранка» — ‘птушка’), пры частковай аманіміі адно са слоў цалкам (ва ўсіх формах) супадае па гучанні з часткай формаў інш. слова ці з адной яго формай («вечарам» — прыслоўе і «вечарам» — назоўнік мужч. роду адз. л. творнага склону). Да частковай адносяць прыставачную аманімію («дапісаць» — ‘поўнасцю скончыць пісаць’ і «дапісаць» — ‘запоўніць старонку’), супадзенне формаў аднаго з трыванняў розных дзеясловаў («прамакаць» ад «прамакнуць» і ад «прамокнуць») і г.д. Амонімы ўзнікаюць у мове ў выніку страты сэнсавай сувязі паміж асобнымі значэннямі (у т. л. пераноснымі) мнагазначных слоў («каса» — ‘прылада працы’, «каса» — ‘заплеценыя валасы’, «каса» — ‘вузкая пясчаная паласа’), у выніку дзеяння фанет. законаў мовы (аглушэння зычных на канцы слова: «мох» — ‘расліна’ і «мог» — ад дзеяслова «магчы»), гукавога супадзення розных слоў («міна» — ‘выраз твару’ і «міна» — ‘снарад з выбуховым рэчывам’) і інш. Ад амонімаў трэба адрозніваць амографы.