Пя́лца ’прылада да нацягвання малых скурак пры сушцы’ (глыб., Стома–Сініца). Да пяльцы (гл.) з ацвярдзеннем ‑ль‑ перад ц “у зьмяншальных імёнах назоўных ніякага і мужчынскага роду”, гл. Станкевіч, Запіскі, 2, 246; Зб. тв., 1, 106; паводле апошняга, з’ява дыспалатызацыі l вядома на ўсёй беларускай моўнай тэрыторыі, што не дае падстаў бачыць у названым слове “фанетычны балтызм”, як сцвярджае Саўка (Запісы, 23, 56).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)