самадзе́йнасць, ‑і, ж.
1. Праяўленне асабістага пачыну, ініцыятывы ў якой‑н. справе; актыўная самастойная дзейнасць. Сваю шматгранную культурна-асветную работу прафсаюзныя арганізацыі фабрык і заводаў рэспублікі наладжвалі на аснове самадзейнасці і актыўнасці шырокіх працоўных мас. «Весці». // Творчыя адносіны, самастойны падыход да справы. У адпаведнасці з мэтамі камуністычнага будаўніцтва грамадзяне СССР маюць права аб’ядноўвацца ў грамадскія арганізацыі, якія садзейнічаюць развіццю палітычнай актыўнасці і самадзейнасці, задавальненню іх разнастайных інтарэсаў. Канстытуцыя СССР. // Разм. іран. Самаініцыятыва, якая не ўвязваецца з арганізаванымі мерапрыемствамі. [Андрыюк:] — [Медыкаменты] я маю магчымасць даставаць... Але трэба грошы і сталая сувязь. Прадуманая арганізацыя, а не самадзейнасць. Навуменка.
2. Творчасць (музычна-харавая, тэатральная, харэаграфічная) народных мас, для якіх мастацтва не з’яўляецца прафесіяй. Мастацкая самадзейнасць. // Разм. Удзельнікі самадзейнага мастацтва. Прыехала самадзейнасць. Спяваць будзе самадзейнасць.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
свяці́ла, ‑а, н.
1. ДМ ‑е. Нябеснае цела, якое выпраменьвае святло ў касмічную прастору або свеціць адбітым святлом. Сонца ж агніста паблісквае. Я шчодрасць свяціла цаню. Калачынскі. Мы вырваліся ў незямныя высі, Зірнулі ў твар нязведаных свяціл, І нашы мары з яваю зрасліся, Як пара дужых сакаліных крыл. Матэвушаў.
2. ДМ ‑у; чаго або якое. Чалавек, які набыў вялікую вядомасць у пэўнай сферы дзейнасці, праславіў навуку або культуру сваім талентам. [Кастусь:] — «Современник» чытаю даволі рэгулярна. І, ведаеш, у жнівеньскай кніжцы новае імя. Памяні маё слова, калі мы не дачакаліся новага свяціла. Ён рускі. Прозвішча — Дабралюбаў. Караткевіч. [Мікола:] — Вось дзівак! Ты пабачыш, якая там абарона будзе. Я чуў, што ўжо ідуць перагаворы з самымі лепшымі адвакацкімі свяціламі Варшавы. Машара.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
стацыяна́р, ‑а, м.
1. Установа пастаяннага тыпу. Бібліятэка-стацыянар. □ І ніхто не заўважыў, дзе частка [фільма] скончылася і пайшла ўжо другая. Стацыянар! А ў ім — свае, дыпламаваныя кінамеханікі. Ракітны. // Бальніца (у адрозненне ад паліклінікі). [Лукаш:] — Дайце вы яму [Юрасю] якія-небудзь таблеткі. Або ў стацыянар кладзіце... Савіцкі. На нямое запытанне Вішнёвай дакторка адказала: — Сур’ёзнага няма. Але трэба пакласці ў стацыянар... Грамовіч. // Разм. Дзённае аддзяленне ў ВНУ (у адрозненне ад вячэрняга і завочнага). Вучыцца і Вадзімка, але ён на стацыянары. Праз колькі год кончыць і будзе аграномам. Сабаленка. Увесь час вучобы паэтэсы [Цёткі] ў Львоўскім універсітэце — гэта гісторыя змагання за тое, каб быць паўнапраўнай студэнткай стацыянара. «Полымя».
2. Спец. Нерухомы фундамент якой‑н. машыны, збудавання. Дызель устаноўлен на стацыянары.
[Ад лац. stationarius — нерухомы.]
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
сумле́нне, ‑я, н.
Маральная ацэнка сваіх дзеянняў і ўчынкаў на аснове разумення абавязку перад грамадствам, радзімай, калектывам, сям’ёй. І не магло быць іншага рашэння, Чым тое, што падказана сумленнем: Памерці, а свабоду адстаяць! Жычка. Сэрца і чыстае сумленне патрабавалі не маўчаць. Няхай. Работа ў гаспадароў была гэтакая, што калі і не калупацца з ёю, дык сумленне вельмі мучыць не будзе. Чорны. // Пра найбольш сумленных, справядлівых, адказных за свае паводзіны прадстаўнікоў якога‑н. калектыву, грамадства і пад. За партыю мы тост свой узнімаем, Яна сумленне нашае і сцяг. Астрэйка.
•••
Для ачысткі сумлення гл. ачыстка.
Здзелка з сумленнем гл. здзелка.
Са спакойным (з чыстым) сумленнем — будучы ўпэўненым у правільнасці сваіх учынкаў, дзеянняў, зусім спакойна (рабіць што‑н.).
Сумленне загаварыла — стала сорамна.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
супы́нак, ‑нку, м.
1. Часовы перапынак у якім‑н. дзеянні; часовае спыненне чаго‑н. [Джулія], відаць, рада была супынку, аддыхвалася, узяўшыся рукой за вяршаліну сасонкі. Быкаў. Вось і вёска Русічы. Тут будзе супынак. Дубоўка.
2. Месца, дзе спыняецца аўтобус, трамвай, поезд і пад. для пасадкі і высадкі пасажыраў. Яшчэ ў цягніку [Васілінка] надумалася сысці на гэтым супынку, хоць добра ведала, што трэба да тых хутароў вёрст пяць дыбаць праз лес. Ус. Ты нямнога са мной пабыла, Не ўсплыла нават поўня, як глобус, На супынак маўкліва пайшла, Дзе спыніўся ружовы аўтобус. Ляпёшкін.
•••
Без супынку — не спыняючыся; бесперапынна. [Юрка] зрабіў гэта [практыкаванне] разоў шэсць без супынку. Ракітны. Нашы гарматы без супынку білі па нямецкіх батарэях і акопах. Мележ.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
упіка́ць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; незак., каго, каму, з дадан. сказам і без дап.
Папракаць каго‑н., выказваць неадабрэнне, нездавальненне за што‑н. Глядзеў [Звераў] на трапяткі сонечны зайчык.. і ўпікаў сябе за тое, што схлусіў урачу. Алешка. Так, так, Паліна больш за ўсіх будзе ўпікаць.. [Ніне], што ў апошні час не пісала і нават у час канікулаў не наведалася дамоў. Сіўцоў. І хоць дзеду Мікалаю ўжо ішоў восьмы дзесятак — .. ён, і не думаў пакідаць працу і вельмі злаваўся, калі бабка Вікця ўпікала, што ён цэлымі днямі прападае на ферме. Даніленка. [Яраш:] — Я расказаў Галі пра гэтую жанчыну яшчэ да таго, як мы пажаніліся. Тады яна змаўчала і сказала, што ўсё разумее... А цяпер упікае. Шамякін.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
уцягну́цца, уцягнуся, уцягнешся, уцягнецца; зак.
1. Прасунуцца ў вузкую адтуліну. Нітка ўцягнулася ў іголку.
2. Прыняць удзел у чым‑н. [Сымон] пакрысе ўцягнуўся ў гаворку і нарэшце сам пачаў гаварыць гладка і цікава. Чорны. Вера шмыгнула да сваіх кароў. Не хацелася ёй адказваць на кпіны, каб не ўцягнуцца ў пустую балбатню. Гаўрылкін.
3. перан. Паступова прывыкнуць, прызвычаіцца да чаго‑н.; асвоіцца з чым‑н. Уцягнуцца ў работу. □ [Павел Іванавіч:] — Канешне, на першых часах нялёгка будзе, але пачнеш вучыцца, уцягнешся, і ўсё стане на сваё месяца. Кулакоўскі. Часам.. бывае так, што от чалавек нясе ношку, і хоць яна нялёгкая, аднак уцягнецца і нясе. Сабаленка.
4. перан. Прыахвоціцца да чаго‑н. — Так уцягнуўся Анціп у гарэлку — рады няма, — казаў Архіп Архіпавіч. Сіняўскі.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
Жвавы ’бойкі, рухавы’. Рус. паўд., зах. жвавый, укр. жвавий, польск. żwawy, памор. žvavï ’тс’, чэш. уст. нар. žvavý ’гаваркі, балбатлівы’, славац. уст. žvavosť ’балбатня’, в.-луж. žwawy ’хто жуе; балбатлівы’. Міклашыч (413) суадносіў бел. жвавы ’вясёлы’ з živ‑ (žĭv‑). Коген (Уч. зал. БГУ, сер. филол., вып. 1. Мн., 1940, с. 193) выдзяляў суфікс ‑ав‑. Таксама Мартынаў–Міхневіч (Маладосць, 1969, 10, 134) узводзяць да žĭv‑. Брукнер (668) лічыў, што żwawy да żuć ’жаваць’, а ўсх.-слав. словы з польск. Паходжанне польск. слова і яго семантыку ў русле думкі Брукнера тлумачыў Атрэмбскі (Życie wyrazów, 130–131). Трубачоў (Этимология, 1965, 63–64), рэканструюючы прасл. дыял. *žьvavъjь, указваў на семантычнае і фармальнае супадзенне з авест. j̆vaya ’жвавы’ і дапускаў іранскае ўздзеянне на слав., паколькі больш слав. форм з žьv‑ ён не адзначыў. Аднак такой формай можна лічыць жэўжык (гл.). Калі прыняць тэзіс Міклашыча пра *žьv‑//*živ‑, і.-е. форма будзе мець выгляд *gu̯ī̆u‑ (Покарны, 1, 468). Чэш., славац., в.-луж. і ст.-польск. значэнні ўказваюць на магчымасць прыняцця гіпотэзы Брукнера пра суаднясенне з жаваць, аднак, верагодна, бел. і ўкр. формы маглі ўзнікнуць незалежна ад польск. Мсцісл. жвялы ’жвавы’ і вытворныя (жвяла, жвяласць), жвялець ’жвавець’ (гл.), чэрв. жвалы, укр. дыял. жвалий ’жвавы’ (Жэлях.), магчыма, суадносяцца з літ. žvalus ’жвавы, лоўкі’. Да гэтай формы ўзводзіць бел. дыял. жвяла, жвялець Лаўчутэ (Baltistica, VI, 2, 199). Пры гэтым літ. форма магла ўздзейнічаць на бел., а бел. семантыка на літ. Супрун, Бел.-польск. ізал., 124–129.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
мо́жна в знач. безл. сказ.
1. мо́жно, возмо́жно;
усё, што м. зрабі́ць, бу́дзе зро́блена — всё, что мо́жно (возмо́жно) сде́лать, бу́дет сде́лано;
2. мо́жно; позволи́тельно, разреша́ется;
м. зайсці́? — мо́жно зайти́?;
◊ м. сказа́ць — вводн. сл. мо́жно сказа́ть;
нако́лькі м. — наско́лько (ели́ко) возмо́жно;
купі́ў не купі́ў, а патаргава́ць м. — посл. попы́тка не пы́тка, а спрос не беда́; за спрос не бьют в нос;
жыць м. — жить мо́жно;
пасалі́ўшы, е́сці м. — так себе́; бо́лее или ме́нее
Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)
там
1. нареч. там;
т. і сям — там и сям;
т. і тут — там и тут;
вось т. — вот там;
2. нареч. там, пото́м;
т. віда́ць бу́дзе — там (пото́м) ви́дно бу́дет;
3. частица (в уступительных оборотах) там;
што б т. ні было́ — что бы там ни́ было; во что бы то ни ста́ло;
як бы т. ні было́ — как бы там ни́ было;
◊ адна́ нага́ тут, друга́я т. — одна́ нога́ здесь, друга́я там
Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)