ФАЙНІ́ЦКІ Іван Якаўлевіч (10.9.1847, г. Гомель — 13.9.1913),
расійскі юрыст-крыміналіст; прадстаўнік сацыялагічнай школы крымінальнага права. Д-ркрымін. права і праф. (1881). Вучыўся ў Чарнігаўскай і Магілёўскай гімназіях. Скончыў Пецярбургскі ун-т (1868) і працаваў у ім, з 1871 дацэнт. Камандзіраваны за мяжу, слухаў лекцыі ў Берліне, Лейпцыгу, Вене, Парыжы, наведваў месцы зняволення. З 1873 выкладаў у Пецярб. ун-це крымін. права і турмазнаўства; ініцыятар заснавання пры ун-це юрыд.т-ва, аўтар яго статута; з 1897 дэкан юрыд. ф-та. З 1889 чл.Міжнар. саюза крымін. права, да 1905 узначальваў у ім рус. групу. З 1876 таварыш обер-пракурора, з 1900 сенатар крымін. касацыйнага дэпартамента Сената. Адзін з ініцыятараў стварэння ў Расіі асобных судоў для малалетніх.
Тв.:
Курс уголовного судопроизводства. Т. 1—2. СПб., 1996.
яўрэйскі журналіст і пісьменнік, заснавальнік паліт. кірунку ў сіянізме. Д-рюрыд.н. (1884). Скончыў Венскі ун-т. Пісаў на ням. мове. У 1891—96 парыжскі карэспандэнт венскай газ. «Neue Freie Presse» («Новая свабодная прэса»). З 1897 выдавец і рэдактар венскай газ. «Die Welt» («Сусвет»). Асн. працу «Яўрэйская Дзяржава» (1896) Герцль прысвяціў неабходнасці стварэння ўласнай дзяржавы яўрэяў на іх гіст. радзіме ў Палесціне. Ініцыятар склікання 1-га Сіянісцкага кангрэса ў г. Базель (Швейцарыя, 1897), першы прэзідэнт Сусветнай сіянісцкай арганізацыі. З мэтай практ. рэалізацыі намераў па стварэнні яўр. дзяржавы спрабаваў заручыцца падтрымкай тур. султана Абдул-Хаміда II, рым. папы і герм. імператара Вільгельма II. Аўтар рамана «Старая новая зямля» (1902), кнігі фельетонаў (т. 1—2, 1904) і інш. У Ізраілі ўшаноўваецца як прадвеснік яўр. дзяржавы.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
УЗЕ́МБЛА Люцыян (11.2.1864, Вільня — 12.12.1942),
гісторык культуры, краязнавец, калекцыянер. Адзін з ініцыятараў стварэння ў Вільні т-ва аматараў старажытнасцей і народазнаўства (1899), т-ва музея навукі і мастацтва (1906), прымаў актыўны ўдзел у віленскім т-ве сяброў навукі. Сабраў каштоўную б-ку і калекцыю рукапісаў (часткова зберагаецца ў рукапісным аддзеле Цэнтр. б-кі АН Літвы). Апублікаваў у польскай прэсе (Варшава, Вільня) шмат артыкулаў на гіст.-культ. і гіст.-літ. тэмы, у т. л. пра жыццё і творчасць У.Сыракомлі. Перапісваўся з Э.Ажэшка. Ініцыятар ушанавання памяці А.Міцкевіча ў 1897 у Вільні, членам юбілейнага к-та быў і Ф.Багушэвіч. Аўтар некралогаў пра Багушэвіча «Паэт-юрыст», «Францішак Бенедыкт Багушэвіч» (1900).
Тв.:
Бел.пер. — Паэт-юрыст // Пачынальнікі. Мн., 1977;
Францішак Бенедыкт Багушэвіч // Александровіч С.Х., Александровіч В.С. Беларуская літаратура XIX — пачатку XX ст.: Хрэстаматыя крытыч. матэрыялаў. Мн., 1978.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ДО́МБАЛЬ Тамаш Францавіч (29.12.1890, в. Собаў Жэшаўскага ваяв., Польшча — 4.12.1938),
бел. эканаміст, дзеяч міжнар. сялянскага руху. Акад.АНБССР (1933), д-рэканам.н. (1934), праф. (1932). Скончыў Маскоўскую с.-г. акадэмію (1927), Ін-тчырв. прафесуры (1932). З 1919 дэпутат польскага сейма. У 1921 арыштаваны і засуджаны на 6 гадоў катаргі. У 1923 вызвалены ў выніку абмену палітвязнямі паміж Польшчай і СССР. Ініцыятар склікання 1-й Міжнар. сялянскай канферэнцыі ў Маскве (1923), нам.ген. сакратара Выканкома Сялянскага Інтэрнацыянала. Працаваў у Выканкоме Камінтэрна, Міжнар. арг-цыі дапамогі барацьбітам рэвалюцыі, заснаваў н.-д.Міжнар. аграрны ін-т (1926). У 1932—35 віцэ-прэзідэнт АНБССР і дырэктар Ін-та эканомікі АНБССР. Чл.ЦККП(б)Б у 1932—37, чл.ЦВКБССР у 1935—37. Аўтар прац па міжнар.сял. руху. 29.12.1936 арыштаваны, прыгавораны да вышэйшай меры пакарання. Рэабілітаваны ў 1956.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
«СІ́НЯЯ БЛУ́ЗА»,
савецкі тэатр малых форм; від агітацыйнай эстрады ў 1923 — пач. 1930-х г. Узнікла ў Маскоўскім ін-це журналістыкі на базе «жывой газеты»; першапачаткова тэатр.-эстрадны калектыў (удзельнікі выступалі ў сіняй рабочай блузе — адсюль назва). Ініцыятар стварэння і кіраўнік Б.С.Южанін. Выступалі ў клубах, цэхах фабрык і заводаў. Выкарыстоўваўся агітацыйна-паліт. рэпертуар з надзённай тэматыкай; у паказах спалучаліся героіка і патэтыка, сатыра і гумар. Праграмы будаваліся на калект. дэкламацыі, прыпеўках, фізкультурных танцах і інш. «С.б.» паслужыла асновай для стварэння шэрагу прафес. т-раў і дала штуршок да пошукаў новых форм тэатр. і эстрадных прадстаўленняў, паўплывала на развіццё маст. самадзейнасці, на рабочы т-р за мяжою. На Беларусі інтэнсіўны рух «С.б.» пачаўся ў 1924—25 пасля гастролей у Мінску «С.б.» Маскоўскага гар. савета прафсаюзаў. Гурткі «С.б.» існавалі амаль пры кожным клубе рабочых прадпрыемстваў Мінска, Віцебска, Гомеля, Магілёва, Полацка, Барысава, Бабруйска і інш.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ТЭ́НІРС (Teniers) Давід Малодшы
(хрышчаны 15.12.1610, г. Антверпен, Бельгія —25 4.1690),
фламандскі жывапісец. Вучыўся ў бацькі — Давіда Т. Старэйшага. З 1651 жыў у Бруселі, прыдворны жывапісец і дырэктар карціннай галерэі эрцгерцага Вільгельма (выканаў копіі карцін гэтай галерэі, выдадзеныя ў гравюрах у 1660). Ініцыятар стварэння Антверпенскай АМ (1665). Пісаў невял. жанравыя сцэны, гал. чынам ідылічныя карціны сял. побыту («Вясковае свята», 1646), рэліг. кампазіцыі, трактаваныя ў жанравым духу («Блудны сын», 1644), пейзажы («Горны пейзаж», 1640), партрэты, прасякнутыя прыхаванай іроніяй (групавы партрэт членаў антверпенскага магістрата і старшын стралковых гільдый, 1643), гумарыстычныя сцэнкі з маральна-алегарычным падтэкстам («Малпы гуляюць у карты»), якія вылучаюцца дакладнасцю жывапіснай манеры. Крыху стракаты, лакальны каларыт ранніх твораў Т. ў сталы перыяд творчасці змяніўся вытанчанай светла-серабрыстай гамай («Паляванне эрцгерцага Леапольда Вільгельма на чаплю»).
Літ.:
Смольская Н.Ф. Тенирс в собрании Эрмитажа. Л., 1961;
Davidson J.P. D.Teniers, the younger. London, 1980.
Д.Тэнірс. Паляванне эрцгерцага Леапольда Вільгельма на чаплю.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЦЭНТР ТУРЫ́ЗМУ І КРАЯЗНА́ЎСТВА НАВУЧЭ́НСКАЙ МО́ЛАДЗІрэспубліканскі Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь,
інструкцыйна-метадычны і арганізац.-масавы цэнтр па турысцкай і краязнаўчай рабоце са школьнікамі, навучэнцамі ПТВ, сярэдніх спец.навуч. устаноў, студэнтамі ВНУ. Створаны ў 1953 у Мінску як Рэсп. дзіцячая экскурсійна-турысцкая станцыя, з 2000 сучасная назва. Каардынуе дзейнасць 55 абл., гар. і раённых пазашкольных устаноў турысцка-краязнаўчага профілю, культ.-асв. і выхаваўчую дзейнасць 1200 грамадскіх музеяў устаноў адукацыі. Рыхтуе і выдае метадычныя матэрыялы, даведнікі, распрацоўвае экскурсійна-турысцкія маршруты, нарматыўныя дакументы па арганізацыі і правядзенні турысцка-краязнаўчай работы з навучэнцамі, павышае кваліфікацыю педагогаў па адпаведным профілі, прымае экскурсійныя групы на турысцкай базе цэнтра. Штогод праводзіць рэсп. турысцкія злёты, спаборніцтвы па пешаходным, веласіпедным і водным турызме, спарт. арыентаванні і скалалажанні, палявыя палатачныя турысцкія лагеры і інш.Ініцыятар правядзення Усебел. турысцка-краязнаўчай экспедыцыі навучэнцаў «Наш край». У гуртках цэнтра займаецца каля 1200 навучэнцаў.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ДУ́БЧАК (Dubček) Аляксандр (27.11.1921, Угровец, Славакія — 7.11.1992),
чэшскі і славацкі паліт. дзеяч. У 1929—38 разам з бацькамі жыў у СССР. З 1939 чл. кампартыі Чэхаславакіі (КПЧ). Удзельнік славацкага нацыянальнага паўстання 1944. Чл.ЦК (1958—70) і Палітбюро (1963—69) КЛЧ. У 1963—68 1-ы сакратар ЦК кампартыі Славакіі. У студз. 1968 — крас. 1969 1-ы сакратар ЦК КПЧ, кіраўнік рэфарматарскага крыла партыі (ідэя «сацыялізму з чалавечым тварам»), ініцыятар«пражскай вясны». Пасля ўводу войск Варшаўскага дагавору ў Чэхаславакію (жн. 1968) пад націскам сав.парт. і дзярж. кіраўніцтва пагадзіўся спыніць ліберальныя пераўтварэнні («маскоўскае пагадненне»). У 1970 выключаны з партыі. З 1989 чл.«Грамадзянскага форуму». Палітычна рэабілітаваны ў выніку «аксамітнай рэвалюцыі» 1989. Дэп. Федэральнага сходу (парламента) у 1951—54, 1960—69 і з 1989, яго старшыня ў 1989—92. Удзельнік руху «Грамадства супраць насілля» (1989—91). у 1992 старшыня С.-д. партыі Славакіі. Загінуў у аўтакатастрофе. Аўтар успамінаў «Жыццё за свабоду» (апубл. ў 1993).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
НАВУКО́ВАЯ АРГАНІЗА́ЦЫЯ ПРА́ЦЫ (НАП),
працэс удасканальвання арганізацыі працы на аснове дасягненняў навукі і тэхнікі з мэтай аптымізацыі яе ўмоў і вынікаў.
Пачынальнік укаранення НАП і кіравання — амер.інж. Ф.Тэйлар (гл.Тэйларызм). Рас. філосаф А.А.Багданаў вылучыў у 1912 ідэю стварэння навукі аб агульных законах арганізацыі — тэкталогію, якая пазней была развіта ў канцэпцыях НАП. Ініцыятар і арганізатар НАП у СССР — эканаміст А.К.Гасцеў, які ў 1920—38 узначальваў Цэнтр.ін-т працы. У СССР дзейнічала дзярж. сістэма планавання НАП і дзярж. стат. справаздачнасць прадпрыемстваў аб выкананні планаў, створаны ўсесаюзныя, галіновыя і рэсп. цэнтры НАП.
Асн. кірункі практычнай дзейнасці па ўкараненні НАП: удасканальванне форм падзелу і кааперацыі працы на прадпрыемствах, паляпшэнне арганізацыі і абслугоўвання прац. месцаў, рацыяналізацыя прыёмаў і метадаў працы, падрыхтоўка і павышэнне кваліфікацыі работнікаў, паляпшэнне ўмоў працы, рацыяналізацыя рэжымаў працы і адпачынку, выкарыстанне матэрыяльных стымулаў. Пры распрацоўцы і ўкараненні НАП выкарыстоўваюцца дасягненні сацыялогіі, агульнай і інж. псіхалогіі, фізіялогіі і гігіены працы, эрганомікі, тэхн. эстэтыкі і інш.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ПАБЕДАНО́СЦАЎ Канстанцін Пятровіч (2.6.1827, Масква — 23.3.1907),
расійскі дзярж. дзеяч. Скончыў вучылішча правазнаўства (1846, С.-Пецярбург). Служыў у дэпартаментах Сената. У 1860—65 праф. Маскоўскага ун-та. Сенатар (з 1868), чл.Дзярж. савета (з 1872), обер-пракурор Сінода (1880—1905). Выкладаў заканазнаўства рас.вял. князям, у т. л. будучым імператарам Аляксандру III і Мікалаю II, на якіх аказваў значны ўплыў. Аўтар тэксту маніфеста 11.5.1881 «Аб умацаванні самадзяржаўя», ініцыятар«контррэформ». Адыгрываў значную ролю ў фарміраванні ўрадавай палітыкі ў галіне асветы, нац. пытанні і інш. Насаджаў вялікадзяржаўныя ідэі ў якасці афіц. ідэалогіі, выступаў з кансерватыўных пазіцый супраць зах.-еўрап. культуры і дэмакр. форм грамадскага жыцця. Як обер-пракурор Сінода праследаваў прыхільнікаў расколу і сектантаў, уціскаў земскую школу і насаджаў царк.-прыходскую. Пасля выдання маніфеста 17 кастрычніка 1905 у адстаўцы. Свае погляды выклаў у кн. «Маскоўскі зборнік» (1896). Аўтар гіст.-юрыд. твораў.
Літ.:
К.П.Победоносцев: pro et contra: Антология. СПб., 1996.