ініцыя́тар, -а, мн. -ы, -аў, м.

Той, хто праяўляе ініцыятыву; пачынальнік.

Ініцыятары спаборніцтва.

|| ж. ініцыя́тарка, -і, ДМ -рцы, мн. -і, -рак (разм.).

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

ініцыя́тар

назоўнік, агульны, адушаўлёны, асабовы, мужчынскі род, 1 скланенне

адз. мн.
Н. ініцыя́тар ініцыя́тары
Р. ініцыя́тара ініцыя́тараў
Д. ініцыя́тару ініцыя́тарам
В. ініцыя́тара ініцыя́тараў
Т. ініцыя́тарам ініцыя́тарамі
М. ініцыя́тару ініцыя́тарах

Крыніцы: krapivabr2012, nazounik2008, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

ініцыя́тар м. инициа́тор

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

ініцыя́тар, ‑а, м.

Той, хто праяўляе ініцыятыву, робіць пачын якой‑н. справе; пачынальнік. Ініцыятар змагання за датэрміновае выкананне гадавога плана. Ініцыятар сацыялістычнага спаборніцтва. □ Атрад Мірона Іванавіча рушыў у дарогу. Кіраваў атрадам Блешчык. Ён быў ініцыятарам гэтага паходу. Лынькоў.

[Фр. initiateur.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

инициа́тор ініцыя́тар, -ра м.;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

ініцыя́тарка, ‑і, ДМ ‑рцы; Р мн. ‑рак; ж.

Разм. Жан. да ініцыятар.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

застрэ́льшчык, ‑а, м.

1. Уст. Салдат у рассыпным страі, які першым сустракаўся з праціўнікам.

2. Той, каму належыць пачын у якой‑н. справе; пачынальнік, ініцыятар. Вінгар даўно быў застрэльшчыкам арганізацыі ўдарных брыгад. Чорны. Застрэльшчыкамі рэвалюцыйных выступленняў сталі тры тысячы сялян-рыбакоў, пазбаўленых права лавіць рыбу. У. Калеснік.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

пачынальнік, застрэльшчык, ініцыятар, піянер

Слоўнік сінонімаў і блізказначных слоў, 2-е выданне (М. Клышка, правапіс да 2008 г.)