Канча́р, канчу́р ’аддзелены канец чаго-небудзь’ (ТСБМ, Др.-Падб., Гарэц.; стаўбц. Прышч.; слонім., Нар. лекс., Сл. паўн.-зах.; навагр., Нар. словатв., стаўбц. З нар. сл.); ’сук, галіне дрэва, канцы галін’ (Сцяшк.), канчарэ́ ’кароткія бярвенні паміж вокнамі і на вуглах’ (гродз., Мат. АС); канча́рык ’капец градкі’ (гродз., З нар. сл.; Сл. паўн.-зах.); канчуры ’наспісваныя алоўкі’ («Маладосць» 1969, I, 156); канча́р ’корч, куст’ (Сцяшк.), канчы́р ’няроўнасць на дарозе ад каранёў дрэў’. Бел. прасл. рэгіяналізм, утвораны ад прасл. konьcь ’капец’ пры дапамозе суф. ‑arʼь. Ад konьcь утвораны і дзятл. канча́к, шальч. канчу́к ’канец баразны’, паст., докш., віл. канчык, канчычок ’кончык’ (Сл. паўн.-зах.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

złamać

зак.

1. зламаць;

złamać gałąź — зламаць сук;

złamać opór — зламаць супраціўленне;

2. парушыць;

złamać prawo — парушыць закон;

złam kark! — удачы!;

złamać komu serce — разбіць чыё сэрца;

złamać szyfr — знайсці ключ; расшыфраваць

Польска-беларускі слоўнік (Я. Волкава, В. Авілава, 2004, правапіс да 2008 г.)

Ву́зел, род. скл. вузла́ (БРС, Касп., Шат., КСТ), ву́зял (Грыг.), вузёл (Бяльк., Яўс.). Укр. ву́зол, вузо́л, у́зол, рус. у́зел, ву́зел, у́зол, польск. węzeł, славац. uzol, чэш. uzel, в.-луж. wuzoł, палаб. vǫzȧl, славен. vózel, ózel, серб.-харв. у̏зао, род. скл. у̏зла, макед. вазол, јазол, јазел, вънзел, балг. възел. Прасл. vǫzьlъ ’вузел’ звязана з вязаць (Фасмер, 4, 154; Махэк₂, 673; Брукнер, 609; БЕР, 1, 203; Рудніцкі, 1, 495); указваюць на магчымую сувязь з літ. ąžuolas ’дуб’, лат. uôzuõls, ст.-прус. ansonis ’тс’ (гл. Зубаты, BB, 18, 259; Мюленбах-Эндзелін, 4, 427), што магло значыць ’вузлаватае дрэва’ (Фрэнкель, 28); параўн. таксама ст.-рус. вязожелдь ’падуб, Ilex aequifolium’ і макед. дыял. wъzalсук’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Ра́лца1 ’галінка, вілападобнае разгалінаванне’ (капыл., Сл. ПЗБ), ра́лцэ, ра́льцэсук, разгалінаванне’ (ТС), ра́льца мн. л. ’рожкі ў калаўроце’ (там жа), ’рожкі дня шпулькі ў кроснах’ (Лексика Пол.). Памяншальнае ад рала1 (гл.) пры дапамозе суф. ‑ц(а), з магчымым варыянтам ‑ц(ы), а таксама варыянтнай мяккасцю асновы, як колаколца/кольца, рыларылца/рыльца і пад.

Ра́лца2 (rałce): do dworu przynoszą w darze jaja farbowane, zwane tu rałce (пін., Кольб.), адз. л. rałec ’велікоднае яйка чырвонага колеру’ (там жа). Відаць, да ралца1, першапачаткова гэта было абрадавае ўпрыгожанае дрэўца (параўн. рагаценька, гл.), т. зв. *рало (дрэва жыцця?), пазней замененае велікодным яйкам, параўн. укр. рале́ць ’віншавальны падарунак’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Nec ad caelum nec ad terram pertinere (Petronius)

Не мець адносін ні да неба, ні да зямлі.

Не иметь отношения ни к небу, ни к земле.

бел. І ад сяла не адстаў, і да горада не прыстаў. Ні к сялу ні к гораду. Ні да вока ні да бока.

рус. Ни к селу ни к городу. Ни складу ни ладу. Ни то ни сё. Ни пришей ни пристегни. Ни сук, ни крюк, ни каракуля. Ни в хомут ни в шлейку. Ни богу свеча ни чёрту кочерга. Ни в дышло ни в оглоблю.

фр. Sans rime ni raison (Ни рифмы, ни здравого смысла).

англ. Neither to hap nor to wynd (Ни туда ни сюда).

нем. Weder gehauen noch gestochen (Ни порублено ни поколото). Fehl am Platze sein (Быть не к месту).

Шасцімоўны слоўнік прыказак, прымавак і крылатых слоў (1993, правапіс да 2008 г.)

Саха́ ’саха, земляробчая прылада’ (ТСБМ, Нас., Шат., Касп., Бяльк., Сл. ПЗБ, ТС, Сцяшк., Янк. 2; пруж., КЭС; Мат. Гом.; Янк., Бес.), ’акучнік’ (Сл. ПЗБ), ’слуп з развілінай наверсе, які служыць апорай чаму-небудзь’ (ТСБМ, Касп., Сл. ПЗБ, Сцяшк. Сл., Некр., Выг., Шушк., Мат. Гом., Янк., Янк. 2), ’частка калодзежнага жураўля, слуп’ (Сл. ПЗБ, Шат., Янк. 2, Мат. Гом., Сцяшк. Сл., Бір., Жд. 1, Тарн.), ’частка ствала дрэва, ад якой адыходзіць некалькі макушак’ (Інстр. 3), ’завостраны кол, прыстасаванне для тармажэння плыта’ (Сл. ПЗБ, Нар. сл.), старое ’мера зямельнага падаткаабкладання’ (ТСБМ), ’зямельная мера’ (Выг.), ’частка сахі ў выглядзе доўгай жардзіны, да якой збоку прыпрагаўся конь’ (Сл. рэг. лекс.), мн. сахі́ ’рогі лася’ (ТСБМ), сахо́та ’саха’ (Сцяшк. Сл.), со́хі мн. л. ’накрыж укопаныя падпоркі’ (Касп.), ’слупы ў гаспадарскім будынку’ (Сцяшк.), ’даўнейшы ткацкі станок, прасцейшы за кросны’ (бялын., Нар. сл.), со́шкі ’столбікі ткацкага станка’ (Шат.), ’вілаватыя палкі, якія ставяць па баках воза, калі кладуць сена’ (Бяльк.). Рус. соха́ ’земляробчая прылада; падпорка, слуп, частка калодзежнага жураўля’, ’мера зямлі’, укр. соха́ ’падпорка’, стараж.-рус. соха ’кол, дубіна, падпорка, саха’, ’мера плошчы’, польск. socha ’развілак’, в.-луж., н.-луж. socha ’кол з развілкамі’, чэш. socha ’статуя’, дыял. ’кол з развілкай, падпора; частка калодзежнага жураўля і да т. п.’, славац. socha ’калона’, серб.-харв. со̀ха ’палка, кій з развілкай’, серб.-ц.-слав. соха ’тс’, славен. sóha ’слуп з папярочкай’, балг., макед. соха́ ’кій з развілкай’. Прасл. *soxa ’кол, дрэва з развілкай’; з гэтага значэння выцякаюць усе астатнія. Слова лічыцца спрадвечна славянскім, запазычанне выключаецца. Бліжэйшыя адпаведнікі бачаць у літ. šakà ’галузка, сук, развіліна’, лат. saka ’разгалінаванае дрэва’, sakas ’хамут, ярмо’, ст.-інд. çā́khā ’галінка, сук’, перс. šāx ’галінка, сук, рог’, гоц. hôha ’плуг’ і г. д. (Траўтман, 297; Фасмер, 3, 729–730), усе да і.-е. *k̑ak‑ ’галузка’ (Покарны, 523; Шустэр–Шэўц, 1331); ‑x‑слав. чакалася б *soka, як бачым з параўнанняў) тлумачыцца як новы суфікс, як у чэш., польск. brach, bracha < brat(r) (Махэк₂, 565–566); спірантызацыя ‑к‑ (Брукнер, 505–506), або ў Борыся, 566 як суф. ‑sā: *kʼăk‑sā (як страха). Трубачоў, Ремесл. терм., 160–161, падкрэсліваючы, што прасл. *soxa датычыцца толькі адсечанай часткі дрэва, звычайна вызначанай формы, узводзіць прасл. слова да больш старажытнага *soka, дэрывата ад *sěkti (гл. сячы), а ‑x‑ тлумачыць, услед за Брукнерам, як спірантызацыю ‑к‑ па семантычных матывах. Аналагічна Страхаў, Palaeoslavica, 13/2, 6.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

аблама́ць, ‑ламлю, ‑ломіш, ‑ломіць; зак., каго-што.

1. Ломячы, аддзяліць частку, кавалак чаго‑н. Абламаць сук. □ Конь абламаў капытамі тонкі лядок ля самага берага, ступіў колькі крокаў па халоднай вадзе і, коўзаючыся, узышоў на паром. Чыгрынаў. // Паабломваць усё або многа чаго‑н. Абламаць парасткі на ствале дрэва. □ Выбраў [Міканор] з кучы галля, складзенага зімой, добры, моцны дручок, зламаў верх і абламаў сучкі. Мележ.

2. перан. Пазбавіць каго‑н. сілы, волі, мужнасці. [Лагута:] Будуць вызваляць ад старшыні... За тое, што авёс згнаіў.., што не даўся яму ў рукі, а ён [Верамейчык] хацеў абламаць мяне і зрабіць паслухмяным... Губарэвіч. // Разм. Схіліць каго‑н. на ўступку, дабіцца ад каго‑н. згоды; уламаць.

•••

Абламаць (зламаць) зубы — пацярпець няўдачу, імкнучыся асіліць што‑н.

Абламаць (пазбіваць) рогі — уціхамірыць, утаймаваць, падпарадкаваць каго‑н.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

падлажы́ць, ‑лажу, ‑ложыш, ‑ложыць; зак., што і чаго.

1. Палажыць што‑н. пад каго‑, што‑н. За два дні работы нарэзаў, назбіраў дзядзька цэлую кучу дроў.. А каб ад зямлі не нацягвала вырасці, падлажыў дзве палавінкі. Колас. Стары Няміра ляжаў на лаве. Хтосьці падлажыў яму пад галаву нейкую вопратку. Чорны.

2. Палажыць дадаткова, дадаць. [Агонь] гатоў быў вось-вось згаснуць, і.. [Ганна] падлажыла ў яго смалісты сук. Мележ.

3. Палажыць тайком, неўзаметку, з якім‑н. намерам. [Якаў:] — Ну дык я табе скажу: каб зрабіць чалавека злодзеем, трэба падлажыць яму нешта крадзенае. Чарнышэвіч.

4. Залажыўшы, падшыць. Падлажыць ніз спадніцы. // Падшыць спадыспаду. Падлажыць плечы ватай.

•••

Падлажыць міну каму, пад каго — прычыніць каму‑н. вялікую непрыемнасці.

Падлажыць (падсунуць) свінню — зрабіць у адносінах да каго‑н. што‑н. дрэннае, подлае.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

branch

[bræntʃ]

1.

n.

1) галі́на f., галі́нка f., сук -а́ m.

2) лі́нія (сяме́йная); прыто́ка f., рукаво́ n. (ракі́)

3) аддзе́л -у m., ча́стка f., галіна́ f.

a branch of learning — галіна́ наву́кі

a branch of a bank — аддзе́л ба́нку

4) пададдзе́л, гру́па о́ўная)

2.

v.i.

пушча́ць галі́ны, разгаліно́ўвацца, адгаліно́ўвацца

3.

v.t.

дзялі́ць на аддзе́лы (устано́ву, арганіза́цыю)

- branch off

- branch out

Ангельска-беларускі слоўнік (В. Пашкевіч, 2006, класічны правапіс) 

Суво́й ’цэлы кусок палатна, скручаны ў трубку’ (ТСБМ, Шат., Сцяшк., Сл. ПЗБ, Ян., Жыв. сл., Скарбы, ЛА, 4), ’мера самаробнай тканіны, звычайна 5–7 губак’ (Нар. ск.), ’навой’ (Нас.), ’навой з намотаным на яго палатном’, ’адна скручаная пасма вяроўкі’ (Бяльк.), су́вай ’пяньковы шнур, які выкарыстоўваецца для віцця вяровак’ (Юрч. Вытв.), сувы́й ’цюк (палатна, паперы)’ (Клім.), суво́й, сувы́й, суву́йка, съво́й ’сувой’ (Уладз.), суво́йка ’тс’ (Мат. Гом., Ян.), суво́іна ’сувой’ (чэрв., Сл. ПЗБ), суво́йцы ’падоўжны край бёрда’ (Жд. 1, Мат. Гом.), ст.-бел. сувой ’скрутак палатна; мера палатна’ (Ст.-бел. лексікон). Укр. суві́й ’сувой’, рус. дыял. суво́й ’скрутак’, ’клунак’, ’звітыя і зблытаныя слаі дрэва, абалона, нарасць’, славен. sovójсук, нарасць на дрэве’. Ад *viti ’віць’ прэфіксальны назоўнік *sǫ‑vojь (Фасмер, 3, 793) або прасл. дэвербатыў *sǫvojь, суадносны з *sъ‑viti. Спецыяльна гл. Куркіна, Диал. структура, 192.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)