Ва́пна ’рэчыва белага колеру, якое здабываецца з вапняку’ (БРС, КЭС, Гарэц., Грыг., Мядзв., Яруш.). Рус. вапно, укр. вапно, польск. wapno ’тс’, в.-луж. wapno, н.-луж. wapno, чэш. vápno, славац. vápno, серб.-харв. ва́пно ’тс’. Да вап, вапа ’вапна’ з суфіксам ‑ьna. Роднасныя формы: ст.-прус. woapis ’фарба’, лат. vāpe ’глазура’ (Фасмер, 1, 272; Праабражэнскі, 1, 64–65; Рудніцкі, 1, 311; Скок, 3, 565; Брукнер, 601). Мядзведскі лічыў бел. вапна запазычаннем з польск.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Зе́нка ’зрэнка’ (Бяльк.), зе́нкі ’зрэнкі’ (Касп.), ’вочы’ (Жд. 2), зелкі (?) ’вочы’ (Яўс.). Рус. дыял. зе́нки, зе́ньки ’зрэнкі’, укр. зі́ньки. З суфіксам ‑к‑a ўтворана ад незахаванага ст.-рус. *зѣна (адкуль і зяніца, гл.), што адлюстроўвае прасл. zěna, якое ўтворана з суфіксам ‑n‑ ад кораня zě‑, звязанага з ззяць, зяваць (гл.). Фасмер, 2, 94; Шанскі, 2, З, 89; (Саднік-Айцэтмюлер, 336; Скок, 3, 656; БЕР, 1, 635; Махэк₂, 714; Копечны, Slavia, 29 (1960), 187). Гл. зрэнка.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Ры́ткі ’прыстасаванне для выроўнівання асновы пры навіванні на навой (дзве драўляныя планкі з дубцамі)’ (ТС). Да рэ́ткі (гл.). Няясна. Параўн. славен. rȋtek ’пучок саломы для пакрыцця стрэх’, rȋtka ’яблычная галінка’, ’таўсцейшы канец снапа’, rȋtina ’камель’, харв. кайк. rítek ’салома, якой пакрываюць стрэхі’. Скок (3, 147) мяркуе, што гэта метафарычнае ўтварэнне ад rȉt ’podex’. Далей глядзі rȉt (Безлай, 3, 184). З іншага боку параўн. літ. rite ’шпулька’, ’катушка’, ’бабіна’, ritinỹys ’валік’, ’рулон’, ’скрутак’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Сіга́ць ‘скакаць’, ‘бегчы, шпарка ісці шырокімі крокамі’ (ТСБМ, Нас., Бяльк., Др.-Падб., Гарэц., Байк. і Некр., Сцяшк., Жд. 1, Нар. сл., ЛА, 2), ‘імкнуцца, жадаць, дамагацца’ (Варл.), сігну́ць ‘ступіць’ (Нас.; карэліц., Сл. ПЗБ), сіг ‘крок, скок’ (Нас., Бяльк., Гарэц., Др.-Падб., Байк. і Некр.). Рус. сига́ть ‘скакаць’, сигскок’. Брукнер (490) адносіць сюды ж і польск. дыял. (у XVI ст. запісана як мазавецкае) sigać ‘кідаць’, а таксама ц.-слав. сиг ‘костка для гульні’ і серб.-харв. си̏га ‘stalactites’. Апошнія два прыклады няпэўныя, у іншых крыніцах не згадваюцца. Бліжэйшыя паралелі бачаць у ст.-інд. śīghráh̥ ‘хуткі, скоры’, ст.-англ. hígian ‘спяшыць, напружвацца, імкнуцца’; гл. Сольмсен, KZ, 38, 143; Майргофер, 3, 348. Іншая версія — ад *sęgati (гл. сягаць) з другасным ‑i‑, як гэта мяркуе Праабражэнскі (2, 248), менш верагодная, аднак для некаторых значэнняў тыпу лаг. sihać ‘дамагацца’ цалкам дапушчальная. Думку Расянена (FUF, 29, 198) аб запазычанні з чув. sik‑ ‘скакаць’, тур. säkmäk ‘тс’ Фасмер (3, 618) адвяргае з прычыны наяўнасці слова ў беларускай мове. Меркаванні Дабрадомава (Бел.-рус. ізал., 39) пра рускае і беларускае слова як булгарызм не пераконваюць.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Тыць ‘таўсцець’ (Скарбы): razumny sochnie, a durny tyje (ваўк., Федар. 4), ты́яць ‘тлусцець, паўнець’ (Сцяшк. Сл.). Параўн. укр. ти́ти ‘тлусцець’, рус. ты́ти, стараж.-рус. тыти ‘сыцець, паўнець, гладчэць’; польск. tyć ‘тс’, н.-, в.-луж. tyś ‘квітнець’, чэш. týt, славац. tyť, серб. ти̏ты ‘паўнець, тлусцець’, ‘буйна разрастацца’, харв. tȉti ‘тс’, балг. ту́чен ‘тлусты’, макед. тучен ‘тлусты’, ‘урадлівы’, ст.-слав тыти ‘паўнець’. Прасл. *tyti ‘гладчэць’, ‘набухаць, набрыньваць’ роднаснае літ. tùkti ‘тлусцець’, лат. tȗkt ‘пухнуць, набрыньваць’, вал. tyfu ‘расці’, лац. tumēre ‘быць раздутым’, ст.-інд. tū‑ya‑ ‘моцны, хуткі’, авест. tavás‑ ‘моцны’ < і.-е. *teu̯(ə)‑/*tou̯‑/*tū̆‑ (Фасмер, 4, 144; Скок, 3, 475; Брукнер, 587; Махэк₂, 655; Голуб-Копечны, 399; Борысь, 657; ЕСУМ, 5, 575; ESJSt, 17, 1003). Параўн. таксама тыл, тук. Апафанічны варыянт прасл. *tyti ў форме *toviti захаваўся ў харв. tòviti ‘адкормліваць жывёлу’, otâva ‘другі сенакос’ (Скок, 3, 475; Куркіна, Этимология–1976, 25), гл. атава і, магчыма, товіст ‘тоўсты’ (гл.), вывядзенне якога з *tl̥stъ (гл. Карскі 1, 257) выклікае пэўныя фармальныя цяжкасці, у такім выпадку значэнне магло быць ‘адкормлены’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Насту́рка ’дэкаратыўная расліна з пахучымі кветкамі, звычайна Tropaeolum majus L.’ (ТСБМ), насту́лька ’тс’ (Нас., Некр. і Байк., Сцяшк. Сл., Ян.), настурцыя (Некр. і Байк., ТСБМ; міёр., Жыв. сл.), настурція ’тс’ (Жыв. сл.). Апошнія формы перадаюць лацінскую назву кветкі — Nasturtium (< nasitortium ад nasus ’нос’, бо выклікае чыханне, Скок, 2, 505; Бязлай, 2, 211), астатнія — вынік адаптацыі ў адпаведнасці з распаўсюджанай мадэллю назваў кветак на ‑ка (параўн. аўду́лька, наготка і пад.) і збліжэння з уласным імем Ниста, Насту́ля (рус. Настасья, Анастасия).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Лы́ткаць ’хадзіць з хаты ў хату’ (Ян.), паўд.-усх. лыта́ць ’дарэмна бегаць’. Генетычна звязана з рус. лыта́ть і лы́тать ’гультаяваць’, ’бадзяцца’, ’хавацца, уцякаць’, з балг. лу́там се ’бадзяюся’, серб.-харв. лу́тати, макед. лута ’тс’. Прасл. lutati/lytati/lunjati < і.-е. *(s)leu̯t‑/*(s)lou̯t‑/*(s)lut‑ (лат. lutêt, lutinât ’балаваць’, новав.-ням. liederlich ’распуснік’, Lotter ’гультай’, ст.-англ. lýðre ’убогі’, ст.-грэч. λεύτων ’запаволена’ (Бернекер, 748; Фасмер, 2, 542; Скок, 2, 332–333; Бязлай, 2, 157; БЕР, 3, 526).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Міжня́к ’помесь цецерука з глушцом’ (карм., Мат. Гом.). Відавочна, да мяжа́, рус. перм. межник ’тс’. Параўн. укр. межений ’сярэдні’. Менш верагодны перанос назвы з прасл. mьskъ, mьzgъ: рус., укр. меск ’мул’, ст.-рус. москъ, мъскъ, мъскъ, серб. ст.-слав. мьзгъ, серб.-харв. ма̀згов, мазг, мазак, кайк. mezg, славен. mezȅg, mȅzg ’мул’, чэш. mezek ’лашак’, рум. muşcoiu, алб. mushk, — усе з ілірыйск. крыніцы (Маёр, 293; Міклашыч, 210; Скок, 2, 490; іншыя версіі гл. Фасмер, 2, 697; Бязлай, 2, 182).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

А́слі ’ці, хіба’ (Нас., Гарэц.), рус. смал., пск. асли ’тс’, макед. асли ’сапраўды’, балг. аслъ ’тс’, серб.-харв. асли ’тс’: Паўднёваславянскія словы лічаць запазычанымі з турэцкай, дзе з арабскай (БЕР, 1, 18; Скок, 1, 66), што не выклікае сумненняў адносна прыметнікавага ўжывання. Беларускае і рускае словы з а‑сь‑ли, дзе а — часціца, тая ж, што ў але, або; сь — указальны займеннік; ли — пытальная часціца. Параўн. асечка (< ась), рус. ась, чэш. asi, польск. atoli (параўн. ат з атъ).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Ла-ла-ла́ — пра балбатню (Нар. лекс.), драг. ля‑ля‑ля ’тс’ (Лучыц-Федарэц, вусн. паведамл.). Рус. лала ’балбатун’, лалы ’балбатня, жарт’, лалкать ’лепятаць’, лалыкать ’гаварыць незразумела’, ст.-польск. lalać, славац. lalolať ’лепятаць’, серб.-харв. лалати ’балбатаць’. Гукапераймальнае. Параўн. і.-е. паралелі: літ. laluoti ’балбатаць, laleti ’гаманіць, галасаваць’, ням. lallen ’балбатаць, запінацца’, лац. lallāre ’баюкаць’, ст.-грэч. λάλος ’балбатлівы’, λαλεω ’гавару’, ст.-інд. lalallä — пра балбатанне (Бернекер, 1, 688; Праабражэнскі, I. 432; Скок, 2, 255; Фасмер, 2, 453–454).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)