Уласцівасць і стан згуртаванага. — Таварышы, — казаў .. [Букрэй], — цяпер вы самі бачыце, што ваша сіла — згуртаванасць, строгі парадак, дысцыпліна.Колас.Лемяшэвіч паціснуў плячамі: яго і радавала такая згуртаванасць калектыву, і бянтэжылі словы пахвалы яму.Шамякін.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
Даць дастатковую колькасць ежы; наталіць чый‑н. голад. Накарміць госця. Накарміць каня. Накарміць пірагамі. □ Узяліся меншыя браты абед варыць: зарэзалі вала, разабралі і зварылі. Самі наеліся і брата накармілі.Якімовіч.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
цесць, ‑я; мн. цясці, ‑ёў; м.
Жончын бацька. [Ліда:] — Я ж кажу, што ў Валодзі цяпер усе шансы мець багатага цесця.Федасеенка.Не тое багацце, што цесць з цешчаю далі, а што маладыя самі нажылі.З нар.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
ЗНАХА́РСТВА,
вядомыя са стараж. часоў у розных народаў прымітыўныя спосабы лячэння, якія суправаджаліся пэўнымі рытуаламі. Напачатку З. не аддзялялася ад народнай медыцыны, пазней ператварылася ў лекарскую магію. У аснове такой магіі — вера ў звышнатуральныя сілы, у тое, што чалавек пры пэўных умовах можа ўздзейнічаць на гэтыя сілы. Звычайна знахары выкарыстоўвалі замовы, магічныя дзеянні, травы. Некаторыя з іх валодалі пэўнымі ведамі нар. медыцыны, самі збіралі зёлкі і па стараж. рэцэптах рыхтавалі лячэбныя настоі, адвары, мазі; лячылі «рожу» (рожыстае запаленне), «вогнік» (высыпка, лішаі на скуры), а таксама такія хваробы, як «пярэпалах», «порча», «сурокі» (хваробы ад ліхога вока), «падвей» (ад скразняку), «прыстрэк», «крыкса-плакса» і інш. У наш час З. амаль выцеснена кваліфікаваным мед. абслугоўваннем і традыц.нар. медыцынай.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
прычы́мсоюзприсоед. причём;
пры шко́ле до́бры сад, п. бо́льшасць дрэў шко́льнікі пасадзі́лі са́мі — при шко́ле хоро́ший сад, причём бо́льшую часть дере́вьев шко́льники посади́ли са́ми
Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)
паёк, пайка, м.
Ежа або прадукты, якія выдаюцца ў пэўнай колькасці і на пэўны час. Сухі паёк. □ Хлопцы аддалі.. [аленю] рэшту свайго хлебнага пайка, а самі вячэралі без хлеба.Шамякін.Салдаты частавалі адзін аднаго небагатым сваім пайком.Мележ.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
патало́гія
(ад гр. pathos = боль, пакута + logos = вучэнне)
1) навука аб хваробных працэсах, адхіленнях ад нормы ў арганізме, а таксама самі такія адхіленні;
2) перан. адхіленне ад нормы ў чым-н. (напр. п. паводзін, п. развіцця грамадства).
Слоўнік іншамоўных слоў. Актуальная лексіка (А. Булыка, 2005, правапіс да 2008 г.)
захаце́цца, ‑хочацца; зак., безас., чаго і зінф.
З’явіцца, узнікнуць (пра жаданне). [Сцёпку] так моцна захацелася спаць, што вочы яго пачалі зліпацца самі.Колас.Захацелася хутчэй вярнуцца дадому, да сваіх палёў, да сям’і.Шахавец.Наблізілася старасць — захацелася адпачынку.Пестрак.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
рэарганізава́ць, ‑зую, ‑зуеш, ‑зуе; зак. і незак., што.
Унесці (уносіць) змены ў структуру, арганізацыю чаго‑н.; ператварыць (ператвараць). Рэарганізаваць партызанскі атрад у брыгаду. □ — Рзарганізавалі МТС, калгасы купілі машыны, няхай бы самі калгасы і рамонтам займаліся, — заўважыў Павел.Гроднеў.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
ГРАБНЕВІКІ́ (Ctenophora),
тып марскіх беспазваночных жывёл. 1 клас, 2 падкласы: шчупальцавыя (Tentaculifera) з 5 атр. і бясшчупальцавыя (Atentaculata) з 1 атр. Каля 120 відаў, жывуць ва ўсіх морах на рознай глыбіні. Найб. вядомыя: грабневікі з роду берое (Beroe), балінопсіс (Bolinopsis), грабневікі, якія поўзаюць, з роду ктэнаплана (Ctenoplana), Венерын пояс (Cestus veneris).
Даўж. ад 2 мм да 2,5 м (Венерын пояс). Цела студзяністае, празрыстае, авальнай, яйцападобнай або інш. формы, з ротам на адным канцы і органамі раўнавагі на другім. Перамяшчаюцца з дапамогай 8 радоў грабных пласцінак, па баках 2 шчупальцы. Гермафрадыты. Развіццё з лічынкай. Драпежнікі, жывяцца пераважна планктонам, зрэдку ікрой і маляўкамі рыб. Грабневікі берое паядаюць інш. грабневікоў, а самі з’яўляюцца кормам трасковых рыб, медуз. Многія грабневікі свецяцца ў цемнаце.