усходнеславянская этнічная супольнасць. Жылі ў міжрэччы Дняпра і Дзясны, па цячэнні Сажа і яго прытоках. Паводле летапісу, назва паходзіць ад імя Радзім. Папярэднікамі Р. у Пасожжы былі носьбіты калочынскай культуры. Займаліся земляробствам і жывёлагадоўляй, рамёствамі, паляваннем, рыбалоўствам, бортніцтвам, прадзеннем і ткацтвам. Пахавальны абрад: трупаспаленне (8—10 ст.) і трупапалажэнне на гарызонце, у падкурганнай яме (з канца 10 да пач. 12 ст.). Сярод пахавальнага інвентару шмат упрыгожанняў, прадметаў побыту, радзей сустракаюцца прылады працы. Характэрныя племянныя адзнакі Р. — бронзавыя або сярэбраныя скроневыя кольцы (7-прамянёвыя і 7-лапчастыя), біэліпсоідныя, язычковыя, пятлістыя, гронкавыя падвескі, пласціністыя грыўні. У пахаваннях знойдзены манеты (дырхемы, срэбранікі, брактэаты), якія выкарыстоўваліся як падвескі ў маністах. У канцы 1-га тыс. Р. знаходзіліся на ступені фарміравання класавых адносін, узначальваліся князямі і старэйшынамі. У 885 кіеўскі кн. Алег вызваліў Р. ад залежнасці хазараў і абклаў іх сваёй данінай. У 907 у складзе яго войска Р. ўдзельнічалі ў паходзе на Візантыю. У пач. 970-х г. выйшлі з-пад улады кіеўскіх князёў, у 984 былі разбіты на р. Пяшчань (ці каля Слаўгарада ці каля Гомеля) ваяводам кн. Уладзіміра Святаславіча Воўчым Хвастом і іх землі замацаваліся ў складзе Кіеўскай Русі. З 11 ст.тэр. Р. у Чарнігаўскім княстве, з пач. 12 — яе паўн. частка пад уладай Смаленска. Да 12 ст. адносяцца пісьмовыя звесткі пра гарады на зямлі Р. — Крэчуг (1136, сучасны Крычаў), Прапошаск ці Прупой (1136; цяпер Слаўгарад), Гомій (1142, Гомель), Рагачоў (1142), Чычэрск (1159, Чачэрск). Апошняе ўпамінанне Р. у летапісе пад 1169. Найб. даследаваныя археал. помнікі — курганныя могільнікі Абідавічы, Ветачка, Вішанька, Гадзілавічы, Каласы, Мадора, Нісімкавічы, Ходасавічы, Шапчыцы, Юдзічы, Эсьмоны і інш.
Літ.:
Соловьева Г.Ф. Славянские союзы племен по археологическим материалам VIII—XIV вв. н.э. (вятичи, радимичи. северяне) // Сов. археология. 1956. № 25.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
узлу́жжа Узбярэжжа заліўнога лугу; луг каля поля (Слаўг.). Тое ж узлужнішча (Слаўг.).
□ ур. Узлужжа (поле, луг) каля в. Папараткі Слаўг., Узлужжа (вуліца) у в. Віравая Слаўг., ур. Улужжа (поле на правым беразе р.Сажа) Карм.
Беларускія геаграфічныя назвы. Тапаграфія. Гідралогія. (І. Яшкін, 1971, правапіс да 2008 г.)
не́калі1, безас.узнач.вык.
Няма калі, бракуе часу. Некалі сумаваць за работай.Барадулін.— Хутчэй, дачушка, а то мне некалі.Васілевіч.— Некалі мне цяпер ні сварыцца, ні мірыцца, — адказала [Волька] непрыязна, суха. — Працы хапае і дома, і ў калгасе...Ваданосаў.
1. Калісьці, даўно; у далёкім мінулым. Кіраваўся Мікола да таго дома, дзе некалі сустракаўся з сакратаром абкома.Новікаў.Гэта быў стары, пашарпаны, некалі пафарбаваны ў бела-блакітны колер маршрутны маленькі аўтобус.Ракітны.Жылі некалі ў адным краі людзі ў згодзе ды ў ладзе.Якімовіч.
2. Калі-небудзь у будучым. Маці расказвае ўсё, што толькі ведае пра горад, у якім і сажа была ўсяго разы са тры; расказвае і ніколі не забудзе абнадзеіць: — Вось і ты некалі вырасцеш і паедзеш у горад.Сачанка.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
рум Месца каля ракі, куды звозяць зімой лес для сплаву; лясная прыстань (Пух.Шат., Сен.Касп., Слаўг., Стол.). Тое ж ру́мішча (Віц.Рам. Мат.), рюм (Віц.Нік. 1895, Слаўг.).
□ ур. Рум (каля Сажа) Слаўг., в. Рум Валож.
Беларускія геаграфічныя назвы. Тапаграфія. Гідралогія. (І. Яшкін, 1971, правапіс да 2008 г.)
ста́рыца Старое рэчышча ракі; водны рукаў (БРС). Тое ж старарэчышча (Слаўг.), ста́рка, стары́к, (Падняпроўе), стару́ха (Макс., 197), ста́рац, стары́к (Жытк.), стары́к (БРС).
□ ур. Ста́рац каля в. Беражцы Жытк., Стары́к (заліў р. Дняпра) Бых., Стары́к (заліў р.Сажа) Слаўг.
Беларускія геаграфічныя назвы. Тапаграфія. Гідралогія. (І. Яшкін, 1971, правапіс да 2008 г.)
ха́тка
1. Баброва збудаванне ў выглядзе лаўжа з ламачча ў рэчках і азярынах (басейн Бярэзіны і Сажа).
2. Невялікая, простая сялянская хата (паўсям.).
□ ур. Ха́ткі (поле на месцы хат радзівілаўскіх парабкаў) каля в. Малева Нясв. (Юшк.), в Ха́ткі Нар.
Беларускія геаграфічныя назвы. Тапаграфія. Гідралогія. (І. Яшкін, 1971, правапіс да 2008 г.)
уця́тнік Трава аўсяніца Festuca fluitans Lin., якая расце на нізкіх лугах на правым баку р.Сажа (Крыч. староства Меер, 1786, 166) або на сухіх пясчаных глебах, лугах (Слаўг.).
□ ур. Уцятнік (поле) каля в. Гайшын Слаўг., ур. Уца́тнік (луг) в. Папоўка Слаўг.
Беларускія геаграфічныя назвы. Тапаграфія. Гідралогія. (І. Яшкін, 1971, правапіс да 2008 г.)
клубо́к, ‑бка, м.
1. Шарападобны маток нітак, шпагату і пад. Клубок пражы. Разматаць клубок. □ Хлопцы пазіралі з печы, як увачавідкі растуць клубкі і танчэюць верацёны.С. Александровіч.// Пра тое, што набыло форму шара, камка. Раптам з самага крайняга вулля нечакана вылецеў рой, сабраўся над вуллем у клубок, пачаў жвава круціцца, страшэнна гусці.Кулакоўскі./узнач.прысл.клубко́м. Малы, абараняючыся, качаўся клубком па зямлі.Ракітны.
2.перан. Заблытанае мноства чаго‑н. Клубок раптоўных, загадкавых думак занасіўся ў .. [Рыгоравай] галаве.Гартны.Пякучая крыўда, і боль, і страх.. — усё зблыталася ў адзін клубок.Пальчэўскі.
3. Невялікі клуб 2; тое, што і клуб 2. Густы дым паваліў з-пад страхі і ахутаў, схаваў у сваіх клубках высокі комін завода.Пестрак.Дым чорны, як сажа, велізарнымі клубкамі віўся ўгору і расплываўся туманам.Нікановіч.
•••
Клубок у горле — пра пачуццё сутаргавага, хваравітага сціску ў горле.
Разматаць клубокгл. разматаць.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
Сад ’участак зямлі, засаджаны дрэвамі, кустамі і кветкамі; дрэвы, кветкі, якія растуць на гэтым участку’, дыял. ’карма ў невадзе, мяшок пасярод яго, куды трапляе рыба’ (віц., Нар. лекс.), ’пасад у гумне’ (Нас.), ’верхні і ніжні млынарскія каменні’ (Некр.), ’грыбная калонія ў лесе’ (Яшк.). Да садзіць, сесці. У першым значэнні агульнаславянскае і праславянскае: рус., укр.сад, стараж.-рус.садъ ’дрэва, расліны, гай, сад’, ст.-слав.садъ ’сад’, польск.sad ’сад, парк’, в.-луж., н.-луж.sad ’садавіна; сад’, чэш., славац.sad ’сад, насаджэнне’, серб.-харв.са̑д ’новае насаджэнне’, славен.sȃd ’плод; плантацыя’, балг., макед.сад ’насаджэнне’. Праслав.*sadъ ’пасадка’, старая аснова на ‑ŭ (Мейе, RS 6, 131). Бліжэйшыя адпаведнікі ў ст.-інд.sadá ’язда вярхом, сядзенне’, ст.-ісл.sót ’сажа’, гл. Траўтман, 259 і наст.; Майргофер, 3, 473; Фасмер, 3, 543 і наст.; Брукнер, 478 і наст.; Махэк₂, 539, Сной₁, 550; Шустар-Шэўц, 2, 1263; Борысь, 537. Сад у значэнні ’дзіцячы сад’ з рус.сад ’тс’.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
ГО́МЕЛЬСКАЕ ПАЛЕ́ССЕ,
фізіка-геагр. раён Беларускага Палесся на ПдУ Беларусі; у Веткаўскім, Гомельскім, Добрушскім, Лоеўскім, Брагінскім, Рэчыцкім, Жлобінскім, Хойніцкім, Светлагорскім, Калінкавіцкім і Нараўлянскім р-нах. Мяжуе з Цэнтральнабярэзінскай і Чачорскай раўнінамі на Пн, з Чарнігаўскім на Пд, з Прыпяцкім і Мазырскім Палессем на З, з раўнінамі Бранскай вобл. Расіі на У. Выш. 100—150 м, пл. каля 16,5 тыс.км², працягласць з З на У да 126 км, з Пн на Пд каля 180 км. У тэктанічных адносінах прымеркавана пераважна да Прыпяцкага прагіну. Крышт. фундамент перакрыты асадкавай тоўшчай верхняга пратэразою, палеазою і антрапагену. Асабліва развіты верхнедэвонскія саляносныя адклады магутнасцю да 3000 м. Антрапагенавая тоўшча (магутнасць ад 20 м на Пд да 60 м на ПнЗ) складзена з асадкаў 3 ледавіковых і міжледавіковых перыядаў. Паверхня Гомельскага Палесся пласкахвалістая, радзей хвалістая, з нахілам на Пд. Ваганні адносных вышынь 3—5 м/км². Азёрна-алювіяльная і алювіяльная тэрасаваныя раўніны значна пашыраны на У, у межах Прыдняпроўскай нізіны. На Гомельскім Палессі найб. вылучаюцца Хойніцка-Брагінскія вышыні, на левабярэжжы р. Прыпяць — Юравіцкае ўзвышша. Уздоўж правага берага Дняпра вылучаюцца пясчаныя зандравыя раўніны. У далінах рэк Дняпро, Прыпяць і Сож выразныя поймы і 2 надпоймавыя тэрасы. Паверхня тэрас слабахвалістая, ускладненая дзюнамі, астанцамі, марэнамі ў выглядзе ўзгоркаў, лагчынамі, западзінамі. Карысныя выкапні: нафта, соль, торф, гліны, мел, пяскі. Сярэдняя т-растудз. -6,5 °C, ліп. 18,5 °C, ападкаў 600 мм за год. Гомельскае Палессе прарэзана Дняпром і нізоўямі яго прытокаў — Сажа, Бярэзіны і Прыпяці. На У нізоўі рэк Беседзь, Іпуць, Уць; у зах.ч. цякуць рэкі Жалонь, Мытва, Віць, Іпа; у паўд. — р. Брагінка. Глебы пераважна дзярнова-падзолістыя і дзярнова-падзолістыя забалочаныя пясчана-супясчаныя, на балотах — тарфянабалотныя, у поймах гал. рэк — алювіяльныя дзярновыя забалочаныя. Найб. лясістасць (да 55%) на ПдЗ, найменшая (да 22%) на ПдУ. Пашыраны хваёвыя, шыракаліста-хваёвыя, чорна-альховыя, бярозавыя лясы і дубровы. У поймах рэк злакавыя астэпаваныя і злакавыя гідрамезафільныя лугі. Пад ворывам 25%, сухадольнымі лугамі і пашай 19%, забалочана 7% тэр. У межах Гомельскага Палесся Палескі радыяцыйна-экалагічны запаведнік, бат. заказнікі Веткаўскі і Шабрынскі, біял. заказнік Чырковіцкі, ландшафтныя заказнікі Стрэльскі і Смычок.
Да арт.Гомельскае Палессе. Меліяраванае балота ў Хойніцкім раёне.