Ста́ўры-га́ўры ‘назва міфічных істот; сабакі міфічнага князя Боя’ (Гарэц.), стаўры́, гаўры ‘назва міфічных істот’ (Др.-Падб.), стаўроўскія дзяды, ста́ўры‑гаўры ‘чацвер велікоднага тыдня’ (Інстр. 2), ‘свята 13 верасня па ст. ст., узвіжанне божае’: “На гэтае свята пякуць для кожнага члена сям’і булачкі. «Ставры гавры (кажа гаспадар) — Гаммъ (адказваюць усе члены сям’і)»” (бягом., Яшк. Мясц.); сюды ж прозвішча Ста́вар (Бірыла, Бел. антр.). Рус.ставры́ точи́ть ‘балбатаць, малоць лухту’, серб.-харв.Stȃvra, Staver (уласнае імя). Сабалеўскі (у Фасмер, 3, 742) мяркуе, што першая частка ад грэч.στανπόσ ‘крыж’. Параўн. бел. аргат. ставер ‘крыж’ таго ж паходжання (Рам., 9). Другая частка незразумелая, магчыма, проста рыфмаваная, але, улічваючы заўвагу пра сабак, мабыць, ад гукапераймальнага гаў з канчаткам як у стаўры. Гл. яшчэ Санько, Бел. міф.₂, 488–489.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Сты́гнуць ‘стыць’ (Гарэц., Нар. Гом.), сты́гці ‘стынуць; зябнуць’ (Нас.), ‘астываць’ (шальч., паст., Сл. ПЗБ). Параўн. укр.сти́гнути ‘халадзець, зацвердзяваць, згушчацца’, рус.сты́гнуть, дыял.пск.сту́гнуть ‘тс’, польск.stygnąc ‘тс’ (з XVIII ст., гл. Борысь, 585). Паводле Бязлая (3, 338), ад таго ж і.-е. кораня, што і ў *stydnǫti (гл. стынуць), але з іншым дэтэрмінатывам: *(s)teu‑g‑, *(s)teu‑d‑. Да *stydnǫti, параўн. польск.stydnąć ‘тс’ (XVI ст., Брукнер, 523), узводзяць Міклашыч (327), Сабалеўскі (РФВ, 62, 234). Сумненні ў Фасмера (3, 789), які следам за іншымі аўтарамі набліжае слова да літ.stū́gti ‘тырчаць, рабіцца жорсткім’, грэч.στυγέω ‘ненавіджу, пагарджаю, баюся’, ст.-грэч.στύγε мн. л. ‘ледзяны холад’. Гл. таксама Коген, УЗ БГУ, 1, 190–194; Цвяткоў, Запіскі, 2, 1, 81–82 (гутарка ідзе пра пазнейшую інавацыю).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Ёўня ’будынак для сушкі снапоў’ (БРС, ТСБМ, Нас., Шат., Янк. II, Касп., Гарэц., Бяльк., Шн., ДАБМ). Рус.смал.евня, ёвня, укр.евня. Абмежаваны арэал і немагчымасць этымалагізацыі на слав. глебе даўно прывялі да думкі аб балтыйскім паходжанні лексемы. Да таго ж сельскагаспадарчыя будынкі часта маюць на беларускай моўнай глебе назвы балтыйскага паходжання (параўн. пуня, клуня, асець, гл.). Патабня, РФВ, 5, 254; Карскі, Белорусы, 133, Карскі, РФВ, 49, 19; Сабалеўскі, Slavia, 5, 450; Ільінскі, Slavia, 2, 263; Урбуціс, Baltistica, 1969, 5 (1), 58. У якасці крыніцы або слова, блізкага да крыніцы, указваецца літ.jáuja ’ёўня’. У старабеларускіх помніках мы знаходзім таксама варыянт, які непасрэдна суадносіцца з літ. словам евья (Карскі, Белорусы, 133; Булыка, Запазыч., 105; Булыка, Лекс. запазыч., 99), евьи ’ёўні’ (Гарб., 120).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
я́блык, ‑а; Рмн. ‑аў; м.
Сакавіты плод яблыні, звычайна акруглай формы. Летні сорт яблыкаў. Кісла-салодкі яблык. Абіраць яблыкі. □ У кош паклалі яшчэ і яблыкаў, наогул рознай садавіны. І ў выніку — атрымаўся вялізны, прыгожы тэатральны нацюрморт.Сабалеўскі.[Сусед] узяў антонаўку, зноў пакруціў яе ў руках, удыхнуў пяшчотны пах і зноў паклаў яблык на столік.Васілевіч.Па кветках яблыкаў не лічаць.Прыказка.Яблык ад яблыні далёка не падае.Прыказка.
•••
Адамаў яблык — цвёрды выступ на горле мужчыны; кадык.
Вочны яблык — шарападобнае цела вока.
Збіць (зрэзаць) на горкі яблыкгл. збіць.
У яблыкі — з цёмнымі круглымі плямамі на поўсці (пра коней). Пярэдні ехаў Іван Боганчык на сівым у яблыкі жарабку.Пташнікаў.
Яблык разладу (кніжн.) — прычына, прадмет спрэчкі, сваркі, разладу (паводле старажытнага грэчаскага міфа аб спрэчцы багінь Геры, Афіны і Афрадзіты з-за таго, каму з іх павінен належаць яблык з надпісам «найпрыгажэйшай»).
Яблыку няма дзе ўпасцігл. упасці.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
БЕЛАРУ́СКІ ТРЭ́ЦІ ДЗЯРЖА́ЎНЫ ТЭА́ТР (БДТ-3). Існаваў у 1920—37. У розны час меў назвы: Трупа бел. артыстаў пад загадам У.Галубка
(Трупа Галубка),
Другая бел.дзярж. трупа (з 1924), Бел.дзярж. вандроўны тэатр (з 1926), з 1932 БДТ-3. Арганізатар і маст. кіраўнік Галубок. Адкрыўся 10.8.1920 у Мінску спектаклем «Суд» Галубка. Выступаў у Мінску і па ўсёй Беларусі. Нёс у масы бел.нац. культуру, праводзіў вял.культ.-асв. работу. Пастаноўшчыкам усіх спектакляў быў Галубок, ён жа ствараў маст. і муз. афармленне. Калектыў наследаваў і прадаўжаў традыцыі бел.нар.т-ра, Першай беларускай трупы Ігната Буйніцкага і Першага таварыства беларускай драмы і камедыі, укр. труп. Спектаклі былі насычаны музыкай, песнямі, танцамі, нац. каларытам. Ставіліся п’есы Галубка, Ф.Аляхновіча, Я.Купалы, Я.Коласа, М.Чарота, Л.Родзевіча, В.Дуніна-Марцінкевіча, К.Каганца і інш. Першымі акцёрамі былі сам Галубок і члены яго сям’і, бел. пісьменнікі (І.Барашка, А.Дудар, В.Сташэўскі, М.Чарот). У сярэдзіне 1920-х г. трупа папоўнілася маладымі акцёрамі (К.Быліч, У.Дзядзюшка, С.Бірыла, А.Згіроўскі і інш.). Асобныя спектаклі ставілі Е.Міровіч, У.Крыловіч, Ф.Ждановіч, М.Міцкевіч. У 1928 Галубку першаму ў рэспубліцы прысвоена званне нар.арт.БССР. З канца 1920-х г. з наступам ідэалогіі на мастацтва тэатр трапіў пад вострую афіц.парт. крытыку, яго кіраўніцтва абвінавацілі ў нацыяналіст. ухіле, у нізкім маст. узроўні пастановак. На пач. 1930-х г. адбылася рэарганізацыя тэатра. У 1931 яго маст. кіраўніком прызначаны К.Саннікаў (Галубок застаўся дырэктарам і акцёрам), у 1932 т-р атрымаў сталую базу ў Гомелі. У 1934 для павышэння кваліфікацыі калектыў быў накіраваны на 3-месячныя курсы ў Маскву. У рэпертуары быў узяты курс на сучаснасць. Ставіліся пераважна тагачасныя сав. п’есы, якія ішлі ў інш. т-рах краіны, а таксама асобныя класічныя творы (А.Астроўскага, А.Пушкіна, Ф.Шылера). У выніку такой перабудовы павысіліся агульны прафес. ўзровень калектыву, пастановачная культура спектакляў, але т-р страціў нац. самабытнасць і непаўторнасць. У 1937 Галубок і вядучы акцёр Згіроўскі былі рэпрэсіраваны, а т-р расфарміраваны.
А.В.Сабалеўскі.
Да арт.Беларускі трэці дзяржаўны тэатр. Сцэна са спектакля «Сяржант Дроб» Э.Самуйлёнка.Да арт.Беларускі трэці дзяржаўны тэатр. Сцэна са спектакля «Суд» У.Галубка.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КРАПІ́ВА (сапр.Атраховіч) Кандрат Кандратавіч
(5.3.1896, в. Нізок Уздзенскага р-на Мінскай вобл. — 7.1.1991),
бел. драматург, паэт, празаік, мовазнавец, грамадскі дзеяч. Нар. пісьменнік Беларусі (1956). Акад.АН Беларусі (1950, чл.-кар. 1940), д-рфілал.н. (1953). Герой Сац. Працы (1975). Засл. дз. навукі Беларусі (1978). Скончыў БДУ (1930). У 1913 у Мінску экстэрнам здаў экзамены на званне нар. настаўніка, у 1914—15 працаваў у Мнішанскім земскім нар. вучылішчы Мінскага пав. Удзельнік 1-й сусв. вайны. У 1920—23 у Чырв. Арміі. У 1932—36 заг. аддзела час. «Полымя рэвалюцыі». Удзельнічаў у паходзе ў Зах. Беларусь (1939) і сав.-фінл. вайне (1939—40). У Вял.Айч. вайну працаваў у франтавых газетах «Красноармейская правда» і «За Савецкую Беларусь» (1941—42), рэдагаваў сатыр. газету-плакат «Раздавім фашысцкую гадзіну» (1943—45). З 1945 рэдактар час. «Вожык». З 1947 заг. сектара Ін-та мовы, л-ры і мастацтва АН Беларусі. У 1956—82 віцэ-прэзідэнт АН Беларусі, у 1982—89 у Ін-це мовазнаўства імя Я.Коласа АН Беларусі. Літ. дзейнасць пачаў у 1922. Супрацоўнічаў з газ. «Савецкая Беларусь», друкаваўся ў газ. «Беларуская вёска», часопісах «Чырвоны сейбіт», «Маладняк», «Узвышша», «Полымя рэвалюцыі» і інш. Першыя творы пераважна гумарыстычнага і сатыр. плана (зб-кі «Асцё» і «Крапіва», 1925). У іх высмейваў старыя парадкі і звычаі, выступаў гарачым прапагандыстам новага ўкладу жыцця, пісаў на модную ў 1920-я г.антырэліг., а таксама міжнар. тэмы. З сярэдзіны 1920-х г. асабліва плённа працаваў у жанры байкі, стварыў у бел. л-ры непераўзыдзеныя яе ўзоры: «Дзед і Баба», «Дыпламаваны баран», «Сава, Асёл ды Сонца», «Ганарысты парсюк», «Махальнік Іваноў» і інш. Сярод сатыр. вершаваных зб-каў «Байкі» (1927), «Пра нашых шкоднікаў, папоў ды ўгоднікаў», «Ухабы на дарозе» (абодва 1930). Значны ўклад К. ў развіццё сатыр.-гумарыстычнай паэмы («Шкірута», 1928; «Хвядос — Чырвоны нос», 1931). На высокім маст. узроўні яго сатыр.-гумарыстычныя апавяданні (зб-кі «Апавяданні», 1926; «Жывыя праявы», 1930). У сац.-быт. рамане «Мядзведзічы» (няскончаны, кн. 1-я, 1932) паказаў жыццё вёскі напярэдадні калектывізацыі. Паэт. і празаічныя творы К. насычаны дасціпным, часам грубаватым нар. гумарам, з’едлівай іроніяй, сарказмам. З 1933 найб. ўвагу аддаваў драматургіі. П’есы К. ўзнімалі актуальныя пытанні часу, шматпланава адлюстроўвалі тагачасную рэчаіснасць. Падзеі п’есы «Канец дружбы» (паст. БДТ-1, 1934) адбываюцца ў складаны перыяд калектывізацыі. драмы «Партызаны» (паст. БДТ-1, 1937) — у грамадз. вайну. У драмах «Проба агнём» (1943), «З народам» (абедзве паст.Бел. т-рам імя Я.Коласа, 1948), «Людзі і д’яблы» (паст. т-рамі імя Я.Купалы і імя Я.Коласа, 1958) гераізм, самаахвярнасць людзей у Вял.Айч. вайну, глыбокі аналіз сац. і маральных вытокаў здрадніцтва. Пра пасляваен. жыццё вёскі распавядалася ў камедыі «Пяюць жаваранкі» (паст. т-рамі імя Я.Купалы і імя Я.Коласа, 1950; Дзярж. прэмія СССР 1951; аднайм. фільм па сцэнарыі аўтара 1953), праблемы жыхароў горада — у п’есе «Зацікаўленая асоба» (паст. т-рам імя Я.Купалы, 1953). Маральна-этычныя праблемы, выкрыццё праяў бездухоўнасці ў п’есе «На вастрыі» (паст. т-рам імя Я.Коласа пад назвай «Блытаныя сцежкі», 1983). Вяршыні драматург. творчасці К. — вострыя, надзённыя камедыі «Хто смяецца апошнім» (паст. БДТ-1, 1939; Дзярж. прэмія СССР 1941; аднайм. фільм па сцэнарыі аўтара 1954), «Мілы чалавек» (паст. т-рам імя Я.Купалы, 1945), «Брама неўміручасці» (паст. т-рам імя Я.Купалы, 1974; Дзярж. прэмія Беларусі імя Я.Купалы 1974), якія скіраваны супраць такіх негатыўных рыс чалавечага характару, як нахабства, кар’ерызм, абывацельшчына, невуцтва, бюракратызм. Драматургія К. адыграла вял. ролю ў развіцці бел.тэатр. мастацтва. Яго п’есы ішлі на сцэнах многіх т-раў СССР і за мяжой. Працаваў у галіне публіцыстыкі і літ. крытыкі. Аўтар прац па бел. лексікаграфіі, рэдактар «Руска-беларускага слоўніка» (т. 1—2, 2-е выд. 1982), «Беларуска-рускага слоўніка» (т. 1—2, 2-е выд. 1988—89), «Дыялекталагічнага атласа беларускай мовы» (1963) і інш. Пераклаў асобныя творы У.Шэкспіра, І.Крылова, Л.Астроўскага, Т.Шаўчэнкі, А.Міцкевіча і інш. Значны ўклад зрабіў у бел. мовазнаўства (Дзярж. прэмія СССР 1971 за комплекс работ па лінгвагеаграфіі). Імем К. названы Ін-т мастацтвазнаўства, этнаграфіі і фальклору Нац.АН Беларусі.
Тв.:
Зб. твораў. Т. 1—5. Мн., 1974—76;
Зб. твораў: У 6 т.Т. 1—2. Мн., 1997.
Літ.:
Семяновіч А. Кандрат Крапіва. Мн., 1956;
Казека Я. Кандрат Крапіва: Крытыка-біягр. нарыс. Мн., 1965;
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
Ро́скеп ’дышаль у возе для валоў’ (ПСл) як транспартны тэрмін, відаць, прымыкае да ўкр. моўнай тэрыторыі, — параўн. укр.ро́скіп ’разгалінаванне (у граблях, у дышле)’. Аднак з асноўным значэннем ’раскол, расшчэп’ лексема распаўсюджана на ўсходнеславянскай тэрыторыі: бел.раске́п ’раскол (у ночвах)’, раске́піць ’расколваць’, раскяпа́ць ’шчапаць, расколваць (дор, лучыну)’, (Нас., Гарэц.), рус.смал.раске́пить ’раскалоць бервяно, дровы’, пск., цвяр.раске́пина, цвяр.раске́пица ’расколіна, трэшчына’, укр.ро́скіп ’раскол, расшчэп’, стараж.-рус.скѣпати ’калоць’, поскѣпани ’расколатыя’ (Слова аб паходзе Ігара), оскѣпъ ’дрэўка (сцяга)’ (XIII ст.). Узыходзіць да прасл.*orz‑ > раз- (гл.) і ⁺скѣпати, якое Сабалеўскі (РФВ, 53, 8), Брандт (РФВ, 24, 174), Шахматаў (Очерки, 176) і інш. выводзяць з сцѣпати; Якабсон (IJSLP, 1959, 1/2, 270) мяркуе, што ў скѣпати ск‑ — правільнае перад ѣ, якое з *‑oi̯; пазней з ск‑ утварылася щѣ‑ (напр. шчапа́) (Трубачоў, Дополн., 3, 638). Гл. таксама раскеп, раскепіць.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
пастая́нны, ‑ая, ‑ае.
1. Які не спыняецца, не перарываецца; бесперапынны. Прырода на Зямлі знаходзіцца ў пастаянным развіцці. □ Бацька.. [Адама Багдановіча] не меў надзелу, і сям’і даводзілася жыць.. на ўсім куплёным. Пастаянны.. клопат, — дзе, як дастаць капейку, каб купіць бульбы, алею і нават... лучыны.М. Стральцоў.
2. Які не змяняецца, нязменны; той жа самы. Пастаянны састаў вучняў. Пастаянная газетная рубрыка. □ Марына ўжо так не абуралася, слухаючы балбатню матчыных заказчыц. Яны ў большасці былі пастаянныя, прыходзілі часта.Шахавец.
3. Разлічаны на доўгі час; які дзейнічае, працягваецца доўгі час; проціл. часовы. Пастаянная работа. Пастаянная тэмпература. Пастаянная выстаўка. Пастаянны падпісчык. □ [Атрады] накіраваліся ў свае пастаянныя лагеры — сустрэць свята, адпачыць.Шамякін.— А пакуль дадуць новую работу, маці кажа, што трэба мець недзе пастаяннае прыстанішча.Шыцік.// Заўсёдашні, звычайны. Яшчэ адзін доказ — апошні акт спектакля. Зёлкін зноў выконвае свае, так сказаць, пастаянныя функцыі.Сабалеўскі.
4. Які заўсёды зберагае вернасць чаму‑н. (пэўным поглядам, думкам, сімпатыям).
•••
Пастаяннае супраціўленнегл. супраціўленне.
Пастаянны нейтралітэтгл. нейтралітэт.
Пастаянны токгл. ток.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
Во́лат ’гігант, асілак’ (БРС, Касп., Гарэц., КТС). Рус.волот, дыял.велет ’тс’, укр.ве́лет, велетень ’тс’, ст.-рус.волотъ, ц.-слав.влатъ ’гігант’, зах.-слав.Veletabi ’племя вільцы ў Макленбургу’ (= *veletove). Было некалькі спроб высветліць этымалогію гэтага слова, але галоўная цяжкасць — хістанне o/e — застаецца нявырашанай. Брукнер (AfslPh, 42, 138) велет звязвае са ст.-слав.велии ’вялікі’, а варыянт волот лічыць больш позняй аналагічнай формай. Сабалеўскі (РФВ, 64, 117) спрабаваў тлумачыць хістанне галосных як розныя асіміляцыі, але гэтага недастаткова. Міклашыч (394) супастаўляе з с.-лац.Veletabi, назвай заходнеславянскага племені. Дапускаецца роднасць з лац.valeo ’я ў сілах, здаровы’, тахар. Awäl‑ ’панаваць’, тахар. Bwalo, wlo ’пан, гасудар’ (Бенвеніст, Festschr. Н. Hirt, 2, 234). Версія Шахматава (AfslPh, 33, 87 і наст.), паводле якой слова запазычана з кельц. (параўн. ірл.flaith ’валадар’), памылковая па фанетычных прычынах (Фасмер, 1, 344). Аб сувязі тэрмінаў волот, велет з волос, велес гл. Іванаў, Тапароў, Иссл., 62 і наст.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Ле́скаўка1 ’дзічка-плод’ (добр., гом., Мат. Гом.). Відавочна, гэта семантычны перанос з *леска ’ляшчына’, параўн. харв.lijesak ’тс’ > ’шіод ляшчыны’ > ’плод ляснога дрэва’. Пры гэтым быў магчымы ўплыў ад’ідэацыі з лексемай лес (аб ідэнтыфікацыі прасл.tesą, teška і гл. Брукнер, AfslPh, 39, 1–4; Сабалеўскі, РФВ, 14, 158; 15, 366).
Ле́скаўка2 Тусцера, невялікі лешч, Blicca Bjoerkna L.’, ’сінец, Abramis ballurus L.’, ’сола, белавочка, Abramis sapa Pall.’, ’кругель’ (палес., Крывіцкі, Зб. Крапіве), ляскоўка ’гусцера’ (Крыв.), жлоб, ляскаўка ’плотка, Rutilus rutilus’ (Жыв. сл.), балг.ляска ’дробны лешч’, укр.леска (р. Прут, чарнавік.) ’рыба быстрак, Alburnoides bipunetatus L.’, серб.-харв.Ijeskar, Ijeskarak, Ijeskarica, а таксама укр.лещавка ’лешч, Abramis brama L.’ (Лыс.), бел.лешчаўка ’малы лешч’, польск.lescówka. Роднаснае з лешч. Аднак можна дапусціць іншыя версіі: звязаць з коранем блеск‑, параўн. славац.blyska, балг.блескавец ’падлешчык’, або з коранем плеск‑ (плёскаць) нераст іх адбываецца пры гучным плясканні, шуме вады (гл. Махэк₂, 120–121), параўн. славац.pteskäc, plieskač, славен.ploščič ’лешч’.