тро́нка ж. (ручка нажа, відэльца і г. д.) Heft n -(e)s, -e, Griff m -(e)s -e

Беларуска-нямецкі слоўнік (М. Кур'янка, 2010, актуальны правапіс) 

дзяржа́нне, ‑я, н.

Ручка якой‑н. прылады (лапаты, малатка, нажа і пад.). З дальняга кутка.. выйшла кабета, з дзеркачом на доўгім дзяржанні ў адной руцэ і бляшаным шуфлікам — у другой. Дуброўскі. — Міша Расолька зламаў дзяржанне матыкі і не працуе. Пальчэўскі.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

тапары́шча, ‑а, н.

Ручка тапара. Разораю, што вяла да Піліпавай хаты, [Базыль] дайшоў да дрывотні, падняў сякеру, — за ноч яе ўкрыла раса, тапарышча і абух нібы спацелы. Сачанка. Знайшоўшы пад страхой зямлянкі сякеру з крываватым тапарышчам, хлопец падаўся ў глыбіню лесу. Сіняўскі.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

*Вало́чка, воло́чка ’ручка касы’ (ДАБМ, 831). Звязана з вал 3.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

о́бжа с.-х.

1. (рукоятка плуга, сохи) ру́чка, -кі ж.;

2. (оглобля сохи) агло́бля, -лі ж., скрындо́ла, -лы ж.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

rączka

rączk|a

ж.

1. ручка (маленькая рука);

2. ручка; тронкі; дзяржанне;

z ~i do ~i — з рук у рукі

Польска-беларускі слоўнік (Я. Волкава, В. Авілава, 2004, правапіс да 2008 г.)

Малатаві́шча ’ручка молата, малатка’ (ТС). Польск. młocisko ’тс’. Бел.-польск. ізалекса.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Трыбо́к ‘ручка, дэталь прывода медагонкі’ (Анох.). Ад трыб, трыба 2 (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Тро́нка ‘ручка ў складным нажы’ (Касп., Сл. ПЗБ), ‘сцізорык’ (Сцяшк. Сл.), ‘чаранок у прыладах’ (Сл. ПЗБ, Мат. Гом.). Да папярэдняга слова, родавы канчатак зменены, відаць, паводле ручка ‘тс’; множналікавая форма тро́нкі ‘тс’ (Сл. ПЗБ, Руб.) пад уплывам падвойных акладак у складаным нажы (сцізорыку).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Ручаны́ ’апоры для драбін у возе’ (Сл. рэг. лекс.). Да ручка, рука.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)