Раскідо́н ’неберажлівы чалавек; мот’ (Гарэц., Юрч. Вытв.). Да раскіда́ць, раскі́дваць (гл. кідаць) з метафарычным пераносам, які фармальна рэалізуецца ў экспрэсіўным суфіксе, параўн. такога ж кшталту раскіду́ха ’тс’ (Мат. Гом., Юрч. Вытв.); сюды ж таксама раскі́да ’тс’ (Юрч. Вытв.), раскі́длівы ’марнатраўны’ (Гарэц.). Параўн. суч. рус.раскидо́н ’дарэмная трата грошай’, закидо́н ’дзівацтва’, расслабо́н (ад расслабіцца ’зняць стрэс’) з жарганізацыяй суфікса ‑он (Земская і інш., Слав. языкозн., XII, 301).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
перары́ць, ‑рыю, ‑рыеш, ‑рые; зак., што.
1. Разрыць, парыць лычом усё, многае. Свінні перарылі ўвесь агарод.
2.Разм.Раскідаць, перавярнуць што‑н. у пошуках чаго‑н.; перакапаць. Перарыць усе рэчы ў каморцы. □ На вакзале я быў затрыманы сышчыкамі, якія перарылі мой вучнёўскі чамадан.Танк.— Пуста! Я ж табе сказаў, што .. [Антон] напэўна павязе .. [паперы] з сабою, — нервова прашыпеў Громаў, калі яны перарылі ўвесь стол.Рамановіч.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
strew
[stru:]
v.t. strewed, strewn or strewed
1) сы́паць, рассыпа́ць, пасыпа́ць
She strewed seeds in her garden — Яна́ пасе́яла насе́ньне ў сваі́м гаро́дзе
2) раскіда́ць
Ангельска-беларускі слоўнік (В. Пашкевіч, 2006, класічны правапіс)
разваро́чаць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; зак., што.
1. Варочаючы, раскідаць, рассунуць у розныя бакі (што‑н. цяжкае або складзенае ў пэўным парадку, у адным месцы). Разварочаць копы. Разварочаць кнігі ў шафе.
2.(звычайнаўформедзеепрым.зал.пр.). Тое, што і развярнуць (у 1, 2 знач.). [У ганку] спачатку была разварочана вежа, а затым разбіта гусеніца.М. Ткачоў.Навокал дома была разварочана зямля.., усё тут было ў пачварнай бясформеннасці.Чорны.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
раўня́ць, ‑я́ю, ‑я́еш, ‑я́е; незак., што.
1. Тое, што і раўнаваць 1. Міканор назначыў тых, якія падышлі цяпер, раскідаць горкі, раўняць, утоптваць.Мележ.Вочы .. [Волькі] я раўняў заўсёды з незабудкамі рачнымі, усмешку — з усмешкаю ранішняга сонца.Нікановіч.
2. Размяшчаць у адзін рад па прамой лініі. Мужчыны з чырвонымі бантамі на грудзях наводзяць парадак, раўняюць рады.Жычка.Зноў пад’ём. Між соснаў і арэшын Мы раўняем строй свой баявы.Прыходзька.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)
рассе́яць, ‑сею, ‑сееш, ‑сее; зак., што.
1.Раскідаць (зерне) пры сяўбе; пасеяць. — Прыехалі гэта мы ў ляды, рассеяла я жыта, — расказвала .. [маці] далей.Сіўцоў.//Раскідаць, рассыпаць што‑н. сыпкае ў розныя бакі, у розных месцах. Рассеяць мінеральныя ўгнаенні. □ Ты ведаеш, колькі ты рассееш па дарогах збожжа, пакуль будзеш вазіць снапы туды-сюды?Шашкоў.
2. Зрабіць рассеяным (у 3 знач.). Рассеяць энергію. Рассеяць святло.
3. Прымусіць разысціся, разбегчыся; разагнаць. У тую раніцу мы рассеялі батальён немцаў і спусціліся з гор на шашу, сціснутую з абодвух бакоў старымі альпійскімі вякамі.Хомчанка.// Аслабіць, зрабіць не такім густым (цемру, туман, дым і пад.). Ужо з-за дубоў.. выглянуў сярпом месячык, трохі рассеяў цемру.Галавач.
4.перан. Прымусіць прайсці, знікнуць (звычайна якое‑н. непрыемнае пачуццё). Старыя моцна ўзрадаваліся нечаканаму жыльцу: хоць ён крыху рассее іх адзіноцтва.Хадкевіч.Усе гэтыя пытанні мелі адну мэту — лепш азнаёміцца з вучнямі і трохі разварушыць іх, рассеяць нясмеласць і напружанасць.Колас.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
разгрэ́бці, ‑грабу, ‑грабеш, ‑грабе; ‑грабём, ‑грабяце; пр. разгроб, ‑грэбла і ‑грабла, ‑грэбла і ‑грабло; зак., што.
Адгрэбці ў розныя бакі, раскідаць што‑н. сыпкае, рыхлае. Дзеці разграблі салому і трэскі, нарысавалі кіёчкам «класы».Брыль.Гэта было зімою, сястра Настася разгрэбла снег і дастала барвенак.Хведаровіч.// Расчысціць ад чаго‑н. сыпкага, рыхлага і пад. Разгрэбці дарогу. □ Мірон разгроб пару шырэй, глыбей, так, каб агонь быў пад верхнім пластом зямлі.Маўр.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
раско́ўзаць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; зак., што.
Разм.
1. Яздой або катаннем зрабіць слізкім, коўзкім. Раскоўзаць заснежаную сцежку.
2. Размяць, расцерці, раскідаць, размазаць (нагамі, целам). Пасля таго, як сук абламаўся, чалавек, відаць, сеў на зямлю і сядзеў там, бо было відно, як ён раскоўзаў абцасамі імшыстую зямлю і пассоўваў хвойныя іголкі.Чорны.— Аднойчы я сам чуў, як брыгадзір Мікалай Таўкач паскардзіўся, што ты раскоўзаў ля гумна свежую сцірту саломы.Жычка.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)