раз’я́траны, ‑ая, ‑ае.

1. Дзеепрым. зал. пр. ад раз’ятрыць.

2. у знач. прым. Які раз’ятрыўся; раз’юшаны. Раз’ятраны бык. □ [Селянін] пачаў расказваць, як чулі яны са свае вёскі гэты бой і як пасля туды наскочылі раз’ятраныя фашысты, пагражала спаліць да аднае хаты. Чыгрынаў. [Йонас] выбег з барака і кінуўся ўцякаць ад раз’ятранага Кузьмы, які імчаўся за ім. Броўка. // Які адлюстроўвае моцнае раздражненне, злосць. Раз’ятраны позірк. □ Твары салдат былі ва ўсіх грозныя, у некаторых раз’ятраныя. Лынькоў. // перан. Вельмі моцны; шалёны, неўтаймаваны. Захутаўшы ў каўнер галаву, Валя сядзела поруч з Васілём і моўчкі прыслухоўвалася, як шалее раз’ятраны вецер. Шашкоў.

3. у знач. прым. Моцна развярэджаны, раздражнёны, растрывожаны. Цішыня і раз’ятраны боль У зялёным лясным шпіталі. Дзяргай.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

рэагава́ць, ‑гую, ‑гуеш, ‑гуе; незак.

1. на што і без дап. Паступаць нейкім чынам у адказ на што‑н., праяўляючы свае адносіны да чаго‑н. Сыпаліся ўдалыя запытанні і адказы, аўдыторыя рэагавала то востраю цішынёю,.. то лёгкім смехам. Лужанін. Вінцэнт не адыходзіў ад стала, ён гэтак рэагаваў на мае папраўкі, на маё выкрэсліванне, быццам я кроіў не тое, што ён напісаў, а рэзаў тупым нажом яго жывое цела. Сабаленка. Як не аднеквайся, як не абурайся, усё ж на скаргу ў газету неабходна рэагаваць. «Звязда».

2. на што. Адказваць якімі‑н. рухамі, рэфлексамі на тое ці іншае раздражненне. Рэагаваць на святло. Сэрца па-рознаму рэагуе на фізічную пагрузку.

3. Уступаць у хімічную рэакцыю. Вокіслы цяжкіх металаў з вадой не рэагуюць.

[Ад лац. re — проці і agere — уздзейнічаць.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ПРЫЧЫ́ННАСЦЬ, каузальнасць,

адна з форм узаемасувязі і ўзаемадзеяння з’яў, дзе адна з іх — прычына — абумоўлівае і з неабходнасцю параджае іншую з’яву — вынік (гл. Прычына і вынік). Кожная з’ява мае прычыну і адначасова яна з’яўляецца прычынай інш. з’явы; або, наадварот, без прычыны нішто не паяўляецца. Прычына і дзеянне ўтвараюць ланцуг, які цягнецца з мінулага, пранізвае сучаснае і знікае ў будучым. Таксама прычына распадаецца на знешнія абставіны, унутр. ўмовы і ўзбуджэнне, што служыць непасрэднай прычынай дзеяння. Напр., калі порах сухі (абставіны) і мае адпаведныя інгрэдыенты (умова), то дзякуючы ўдару (узбуджэнне) ён загарыцца (дзеянне). У гісторыі філасофіі прынцып П. сфармуляваны Дэмакрытам, а як строга прычынная сувязь з’яў — стоікамі і Эпікурам. Суб’ектыўны ідэалізм не прызнае аб’ектыўнага характару П. і зводзіць яе да паслядоўнасці адчуванняў (Д.​Юм) або сцвярджае, што П. — апрыёрная катэгорыя чалавечага розуму, якая прыўносіцца ў хаатычны свет з’яў (І.​Кант). Аб’ектыўны ідэалізм (Г.​Гегель, неатамісты) лічыць канчатковай прычынай з’яў сусв. дух, або Бога (гл. Індэтэрмінізм), але не адмаўляе дэтэрмінізм. Дыялектычны матэрыялізм прызнае аб’ектыўны і ўсеагульны характар П., яе складанасць, зменлівасць, шматзначнасць. А.​Шапенгаўэр вылучаў 3 формы П.: ва ўласным сэнсе (для неарган. свету), раздражненнеарган.-раслінным жыцці) і матыў (ва ўчынках адушаўлёных істот). Дж.​Міль, Г.​Спенсер і інш. імкнуліся растлумачыць П. на аснове толькі вопыту, з дапамогай індукцыі. Пазітывізм (А.​Конт, Р.​Авенарыус, Э.​Мах і інш.) замянілі паняцце «П.» паняццем функцыянальнай залежнасці, паняцце прычыны — «умовамі».

Прычынна-выніковыя сувязі бываюць непасрэдныя і апасродкаваныя, агульныя і найбліжэйшыя, гал. і негалоўныя, унутр. і знешнія, аб’ектыўныя і суб’ектыўныя і інш. Узнікае складаная сетка прычынна-выніковых сувязей, якія пераплятаюцца і выклікаюць універсальнае ўзаемадзеянне. З’явы прыроды наз. прычынна-тлумачальнымі, а сувязі паміж імі — адпаведнымі прычыннасці прынцыпу, таму што ў адносінах да гэтага прынцыпу разглядаецца аб’ектыўная прадметная сувязь, якая не можа супярэчыць вынікам даследаванняў прыродазнаўчых навук. Пры вывучэнні такіх сувязей шырока выкарыстоўваюцца эксперым. даследаванні, матэм. апарат, раскрываюцца магчымы, або статыстычны характар прычынна-выніковых сувязей у прыродзе ці сферы сац.-эканам., грамадскіх працэсаў. На аснове П. арганізуецца матэрыяльна-практычная дзейнасць чалавека, выпрацоўваюцца навук. прагнозы.

В.​В.​Краснова.

т. 13, с. 87

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

рэа́кцыя

(фр. réaction, ад лац. re- = супраць + actio = дзеянне)

1) дзеянне ў адказ на знешняе раздражненне, уздзеянне (напр. р. вока на святло);

2) выяўленне сваіх адносін да дзеяння, выказвання каго-н. (напр. р. на крытыку);

3) рэзкая змена ў настроі, спад пасля нервовага ўзбуджэння;

4) фізічнае або хімічнае ўзаемадзеянне паміж рэчывамі (напр. ланцуговая р.);

5) палітыка актыўнага супраціўлення грамадскаму прагрэсу, імкненне замацаваць старыя парадкі.

Слоўнік іншамоўных слоў. Актуальная лексіка (А. Булыка, 2005, правапіс да 2008 г.)

адка́з 1, ‑у, м.

1. Выкліканыя пытаннем або зваротам словы, выказаныя вусна ці пісьмова. Даць адказ. Ухіліцца ад адказу. □ Я ў той жа дзень, мой дарагі татуля, Пішу табе свой франтавы адказ. Астрэйка. // Расказванне вучнем урока; выклад матэрыялу на пастаўленае пытанне. Грунтоўны адказ.

2. Пачуццё, рэакцыя; водгук (у 4 знач.). Адказ жывога арганізма на раздражненне. // Выкліканыя чым‑н. дзеянні, учынкі. Калектывізацыя была адказам на многія жыццёвыя пытанні і грамадскія праблемы. Адамовіч.

3. Вынік рашэння матэматычнай задачы, прыкладу. Адказ сышоўся.

4. Тое, што і адказнасць (у 1 знач.). За зло мы ўсе адказ нясём... Колас.

адка́з 2,

У выразе: да адказу — да нельга, да канца. Мы цішком прытаіліся ля дзвярэй, а сэрца ў кожнага трывожна стукацела і нервы наструніліся да адказу. С. Александровіч.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

рэа́кцыя

(фр. reaction, ад лац. re- = супраць + actio = дзеянне)

1) дзеянне ў адказ на знешняе раздражненне, уздзеянне (напр. р. вока на святло);

2) выяўленне сваіх адносін да дзеяння, выказвання каго-н. (напр. р. на крытыку);

3) рэзкая змена ў настроі, спад пасля нервовага ўзбуджэння;

4) фізічнае або хімічнае ўзаемадзеянне паміж рэчывамі (напр. ланцуговая р.);

5) палітыка актыўнага супраціўлення грамадскаму прагрэсу і падаўлення рэвалюцыйнага руху.

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

Жоўць1 ’жоўта-зялёная горкая вадкасць, якую выдзяляе печань’, перан. ’злосць’. Рус. желчь, укр. жовч, палес. жовть, польск. żółć, н.-луж. žołś, žołe, в.-луж. žółć, чэш. žluč, славац. žlč ’тс’, балг. жлъч ’злосць’ уст. ’атрута’, жлъчка ’жоўць’, ’жоўцевы пузыр’, макед. жолч ’жоўць, жоўцевы пузыр’, серб.-харв. жу̑ч ’тс’, славен. žôlć ’жоўць’. Ст.-слав. злъчь, пазней таксама жлъчь, ц.-слав. жлъть ’тс’, ст.-рус. жьлчь ’тс’. Бел. поўнасцю адлюстроўвае (як і ўкр. палес., польск., н.-луж.) уплыў слова жоўты на форму слова (пачатковае ж‑ і канчатковае ‑ць замест з‑ і ‑чь). Першаснае значэнне да кантамінацыі з жоўты было, відаць, ’горыч’, што паслужыла асновай для старажытнага пераносу значэння ’злосць, раздражненне’. Захоўваючы гэта пераноснае значэнне слав. мовы, аднак кантамінавалі слова з жоўты, што прывяло і да семантычнага зруху (адлюстраванага ў першым слове слоўнікавага тлумачэння). Гл. жоўкнуць.

Жоўць2 ’жоўтая фарба, жоўты колер’. Рус. желть, польск. рэдк. żółć, в.-луж. žołć, чэш. žluť, славац. žlť Ст.-рус. жлъть ’тс’. Утворана, як адцягнены назоўнік са значэннем апрадмечанай адзнакі на ‑ь (< *‑ĭ) ад прыметніка жоўты, відаць, яшчэ ў прасл. мове, як напрыклад, чэрнь (< *čьrnь): *žьltь.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Сердава́ць ‘адчуваць раздражненне, гнеў на каго-небудзь, злаваць’ (ТСБМ, Нас., Касп., Байк. і Некр., Раст., Шат.), сердава́цца тс’ (Нас.), сердо́ваць ‘тс’ (ТС). Укр. сердува́ти ‘тс’. Дзеяслоў з суф. ‑ова‑ ад се́рдзіць ‘злаваць’ (Нас.), што да прасл. *sьrdati (sę) параўн. укр. се́рдити, рус. серди́ть, рус.-ц.-слав. сръдити, польск. sierdzić się, ст.-чэш. srditi sě ‘шалець, лютаваць’, серб.-харв. срдити се, славен. srdíti se ‘злавацца’, балг. съ́рдя (се), макед. срди (се), ст.-слав. сръдити сѧ ‘раздражняцца’. Звязана з сэрца (гл.), таму што сэрца ўяўлялі як умяшчальню душы, г. зн. і гневу (Фасмер, 3, 605; Махэк₂, 572). Параўн. літ. širdai мн. л. ‘сварка’ < širdis ‘сэрца’; лат. sîrdît ‘раззлавацца’, sirds ‘злосць’ і ‘сэрца’ (Фрэнкель, 985). Параўн. таксама серб.-харв. ср́чити се ‘злавацца’, гл. Фурлан у Бязлай, 3, 305. Адваротнае семантычнае развіццё ў ст.-бел. сердоболь (Чацця 1489 г.), якое Карскі (2–3, 101) разглядае як складанае слова з коранем серд‑ (гл. сэрца) і прыдаткам боль (гл. балець), параўн. рус. сердобольный (Фасмер, 3, 605). Параўн. у Насовіча (Нас., 578) супрацьлеглыя значэнні ў слове се́рца (се́рце) — ‘гнеў, злосць’ і ‘прыхільнасць’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

шчымлі́вы, ‑ая, ‑ае.

1. Які выклікае раздражненне, боль; рэзкі. Пад раніцу .. сюды, у расчынены кароўнік, плывуць нейкія шчымлівыя пахі. Кухараў.

2. Тупы, ныючы (пра боль). Потым .. [Карызна] падсеў да стала і, падпёршы рукамі галаву, доўга сядзеў у мёртвай нерухомасці, слухаючы шчымлівы боль свайго сэрца. Зарэцкі. Петрык да шчымлівага, салодкага болю ў грудзях любіць усіх гэтых людзей. Місько.

3. Моцны, неадольны, які хвалюе, узбуджае. Было шчымлівае жаданне і лесам прайсці вось так, без дарог, напрасткі. Кірэйчык. Янак яшчэ мацней адчуў шчымлівую радасць, якую нясе гэтая навальніца, гэты дождж, і зноў прыхінуў да сябе Алёну. Лупсякоў. // у знач. наз. шчымлі́вае, ‑ага, н. Тое, што хвалюе, узбуджае, выклікае розныя пачуцці, перажыванні. Напамінак пра Веру ўскалыхнуў даўняе, шчымлівае. Кудравец.

4. Які выклікае цяжкае пачуццё, прыгнечанасць, тугу і пад. Гэта было прыемна, вельмі прыемна, але сэрца пяклі шчымлівыя думкі пра Людмілу. Радкевіч. Прыгнятала прымусовая бяздзейнасць, шчымлівая туга. Машара. Стоячы сярод двара, Форстэр прыгадаў ночы ў сябе на радзіме, у роднай вёсцы, і шчымлівы, адвечны, як сусвет, сум агарнуў яго. Сачанка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

riben*

1. vt

1) це́рці, націра́ць;

sich (D) den Schlaf aus den ugen ~ це́рці во́чы спрасо́нку

2) це́рці, чы́сціць

3) націра́ць (рабіць пашкоджанне, раздражненне);

sich (D) die Füße ~ наце́рці (сабе́) но́гі

4) паціра́ць (лоб, рукі);

2. ~, sich це́рціся;

sich an j-m ~ це́рціся каля́ каго́-н.; чапа́ць, крана́ць, задзіра́ць каго́-н.

Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.)