узды́м м.

1. (энергічны рост) ufstieg m -(e)s, -e, ufschwung m -(e)s, -schwünge;

перажыва́ць узды́м inen ufschwung nhmen*;

вы́клікаць узды́м inen ufschwung [ufstieg] uslösen;

2. (натхненне) Schwung m -(e)s, ufschwung m; Begisterung f -; Eln m -s;

паліты́чны ўзды́м poltischer ufschwung;

высо́кі патрыяты́чны ўзды́м grße patritische Begisterung;

працо́ўны ўзды́м rbeits¦enthusiasmus m -, rbeitselan m;

з вялі́кім узды́мам mit grßem Enthusismus

Беларуска-нямецкі слоўнік (М. Кур'янка, 2010, актуальны правапіс) 

терпе́ть несов.

1. (безропотно переносить) цярпе́ць, трыва́ць;

терпе́ть боль цярпе́ць боль;

бы́ло о́чень бо́льно, но пришло́сь терпе́ть было́ ве́льмі балю́ча, але́ давяло́ся цярпе́ць (трыва́ць);

2. (мириться с кем, с чем) цярпе́ць; (сносить) зно́сіць; (выносить) выно́сіць; (переносить) перано́сіць;

он не те́рпит возраже́ний ён не выно́сіць (не перано́сіць) пярэ́чанняў;

3. (подвергаться чему-л.) не́сці, цярпе́ць, перажыва́ць;

терпе́ть убы́тки не́сці стра́ты;

терпе́ть пораже́ние цярпе́ць пара́зу;

терпе́ть неуда́чу цярпе́ць няўда́чу;

терпе́ть неприя́тности цярпе́ць (перажыва́ць) непрые́мнасці;

вре́мя те́рпит час яшчэ́ ёсць, час (яшчэ́) дазваля́е, ча́су (яшчэ́) хапа́е;

вре́мя не те́рпит ча́су ма́ла (няма́), час не чака́е;

де́ло не те́рпит (отлага́тельства) адкла́дваць (спра́вы) не́льга, спра́ва не чака́е;

бума́га всё те́рпит папе́ра ўсё вы́трымае;

терпе́ть не могу́ цярпе́ць не магу́;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

przebywać

przebywa|ć

незак.

1. знаходзіцца; быць;

~ć nad morzem — знаходзіцца на моры;

~ć w szpitalu — ляжаць у шпіталі;

kilka lat ~ł za granicą — некалькі гадоў ён быў за мяжой;

2. пераходзіць; перапраўляцца;

3. пераносіць; перажываць

Польска-беларускі слоўнік (Я. Волкава, В. Авілава, 2004, правапіс да 2008 г.)

дзялі́ць, дзялю, дзеліш, дзеліць; незак., каго-што.

1. Раз’ядноўваць на часткі, размяркоўваць па частках. Дзяліць каравай. Дзяліць маёмасць. □ Зямлю вырашылі на сходзе дзяліць ранняй вясной. Пальчэўскі. Калі хлеба па картках сям’і неставала, рукі матчыны зналі, што трэба рабіць, — так умелі апошні кавалак дзяліць, каб усіх надзяліць, а сябе — абдзяліць. А. Вольскі. // Размяжоўваць, аддзяляць. Дзяліць сыноў. □ Шчыльная агаро[дж]а .. дзеліць двор на дзве часткі. Чорны. Цяпер ехалі палявой дарогай, якая дзяліла два палеткі. Чарнышэвіч.

2. з кім. Даваць каму‑н. частку чаго‑н. свайго; сумесна карыстацца чым‑н. Са мною дзеліць Сойц сухар апошні. Зарыцкі. — Што я зрабіў табе? Душа ў душу жылі. Хлеб-соль дзялілі... Шамякін. // перан. Сумесна перажываць, зведваць (якое‑н. пачуццё і пад.). Шэсць год .. жывуць [Сяргей з Марыляй] разам, душа ў душу, дзеляць паміж сабою гора і радасць папалам. Нікановіч. Я сам адчуваў, што цяпер не ўсе свае думы дзяліў з табою. Скрыган.

3. Рабіць дзяленне (у 2 знач.). Шэсць дзяліць на тры.

•••

Дзяліць шкуру незабітага мядзведзя — размяркоўваць прыбытак у справе, якая яшчэ не зроблена.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

смакава́ць, ‑кую, ‑куеш, ‑куе; незак., што і без дап.

Разм.

1. Есці або піць паволі, з асалодай, стараючыся адчуць смак чаго‑н. Але ж якім потым мёдам частавала маці, — еў бы, здаецца, штодня ды смакаваў бы! Лынькоў. Смакуюць ягады малыя... А пасівелыя дзяды Гады прыпомнілі былыя. І. Калеснік. [Лялькевіч] выцер рукавом пот і, закінуўшы галаву, пачаў піць павольна, смакуючы кожны глыток. Шамякін.

2. Есці або піць на пробу. Толькі пры лоўлі карася, ляшча і асабліва ліня, якія спачатку смакуюць, а ўжо потым глытаюць насадку, магчыма адхіленне ад.. правіла. Матрунёнак.

3. перан. Успрымаць, перажываць што‑н., адчуваючы асаблівае задавальненне; цешыцца з чаго‑н., радавацца чаму‑н. Варожыя языкі ахвотна перамолвалі ўсю гэту бязглуздзіца, упрыгожвалі яе не менш бязглуздымі дадаткамі, смакавалі з усіх бакоў. Крапіва. Мне хацелася смакаваць гэты сон, забыцца ў ім хоць на нейкую хвілю пра ўсё, хацелася працягнуць яго як мага далей. С. Александровіч. Памчымся мы на ніз крыніцы, Аж толькі вецер засвідруе! — Язду ўжо дзядзька тут смакуе. Колас.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

тужы́ць, тужу, тужыш, тужыць; незак.

1. Сумаваць, маркоціцца. — Ды ўжо ж, жывём, не скардзімся. І вы, бачу, не тужыце, — грымеў незнаёмы бас. Парахневіч. / у перан. ужыв. Вайна... Адзінокія фабрыкі тужаць,.. Апусцелі палі — Ні касцоў, ні аратых... Па загаду цара Усіх здаровых і дужых .. Назвалі ў салдаты. Глебка.

2. Нудзіцца, быць ахопленым сумам. То яго [малога] зводзіла рэха, то спаць зоры не давалі, то яго паліла сонца, то завеі асыпалі, то спяваў палям, дуброве, то тужыў па чарнабровай, Аж ад гэтых чараў ён І спакой згубіў і сон. Танк. Там мацяркі гатуюць вячэру на агні І тужаць і сумуюць Па хатняй цеплыні. Гілевіч. / у перан. ужыв. Не тужы ты, Нёман, адзінока па Красуні — Прыпяці далёкай. Русак.

3. Гараваць, знаходзіцца ў стане смутку, перажываць якое‑н. няшчасце. Па-жабрацку нясмела грукае дзвярыма ўбогай хаты начны вецер, а старая маці, якіх я бачыў навокал многа, прадзе бясконца, тужыць па сыне, які сядзіць у турме за праўду. Брыль.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Страда́ць, страда́тэперажываць’ (в.-дзв., люб., кам., Сл. ПЗБ), ‘гараваць, мучыцца’ (Некр., ТС), ‘пакутаваць’ (Ян.), стражда́ць ‘пакутаваць’ (Нар. Гом.), стражда́цца ‘вандраваць, ездзіць (па свеце)’ (Сцяшк. Сл.), стра́да ‘цяжкае жыццё, мука’ (ПСл), страда́, стра́да ‘пакута’ (Ян.), стра́днік, стра́дніца ‘гаротнік, пакутнік, гаротніца, пакутніца’ (Нас., Шымк. Собр.; гом., Нар. лекс.; Растарг., Ян., ТС), стра́дочка ‘гора, мука’ (ТС), стра́дны ‘гаротны, змучаны’ (там жа). Параўн. укр. страда́ти, стражда́ти ‘цярпець, пакутаваць’, рус. страда́ть ‘тс’, стараж.-рус. страдати ‘працаваць; цярпець, пакутаваць’, страждеть ‘мучыцца’, старое польск. stradać ‘траціць, пазбаўляцца чаго-небудзь’, чэш. strádati ‘цярпець, пакутаваць’, славац. stradať ‘тс’, в.-луж. tradać ‘бедаваць’, н.-луж. tšadaś ‘тс’, серб.-харв. стра́дати ‘пакутаваць’, славен. strádati ‘тс’, балг. стра́дам ‘тс’, макед. страда ‘тс’, ст.-слав. страдати ‘пакутаваць; напружвацца, змагацца’. Прасл. *stradati ‘бедаваць’ лічыцца аддалена роднасным лац. strēnuus ‘старанны, дзейны; дужы’, грэч. στρηνής, στρηνός ‘востры, жорсткі’, што бліжэй тлумачаць старацца (гл.); выводзіцца з і.-е. strō‑ з пашырэннем ‑dh‑, звязаным з *(s)ter‑ ‘быць нерухомым, аслупянелым’. Гл. Фасмер, 3, 770; ЕСУМ, 5, 431; Новое в рус. этим., 220. У сувязі з шырокім распаўсюджаннем у народнай мове малаверагодна новае запазычанне з рускай мовы (так Сл. ПЗБ, 4, 593).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

хварэ́ць, ‑эю, ‑эеш, ‑эе; незак.

1. на што, чым і без дап. Быць хворым на якую‑н. хваробу. [Оля:] — Бацька здаўна хварэе на сэрца. Мележ. Стары жыватом хварэў. Лось. [Нахлябіч] пеша ў горад хадзіў.., аж хварэў пасля гэтакай нялюдскай дарогі. Чорны.

2. перан.; за каго-што. Трывожыцца, непакоіцца аб кім‑, чым‑н. Хварэць за план. □ Тое, што .. [Наташа] хварэла за поспехі і няўдачы брыгады, было звычайным праяўленнем яе натуры. Краўчанка. Усім, хто меў дачыненне да калгаса і хварэў за яго лёс, зрабілася не па сабе. Ясна, сіласу было мала. Ермаловіч. // чым. Востра перажываць што‑н. Сапраўдны паэт, на думку Янкі Лучыны, неразлучны са сваім народам, ён тужыць яго тугою, хварэе яго хваробамі. Ларчанка. // на што, чым. Мець які‑н. недахоп, якую‑н. слабасць. Я быў нехлямяжы, сарамлівы і гарачліва, затоена хварэў на самалюбства. М. Стральцоў. [Максім:] — Можа, [Сашка] проста хварэе нездаровай цікавасцю. Машара.

3. перан.; за каго-што. Хвалявацца за чые‑н. спартыўныя поспехі. Па тэлевізары перадавалі футбольны матч. Клаўдзія Пятроўна пачала бурна хварэць за мінскае «Дынама». Васілёнак.

•••

Хварэць душой — трывожыцца за каго‑, што‑н.

Хварэць на пана — весці сябе фанабэрыста, высакамерна ў адносінах да каго‑н.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

испы́тывать несов.

1. выпрабо́ўваць (каго, што), правяра́ць (каго, што), рабі́ць іспы́ты (каму, чаму); (экзаменовать) іспы́тваць (каго); (исследовать) дасле́даваць;

2. (что — изведывать) зазнава́ць, зве́дваць; (претерпевать — ещё) перано́сіць; (чувствовать — ещё) адчува́ць; (переживать) перажыва́ць; (узнавать) пазнава́ць;

испы́тывать влече́ние (к чему) адчува́ць ця́гу (да чаго);

испы́тывать наслажде́ние адчува́ць (зве́дваць, зазнава́ць) асало́ду;

испы́тывать нужду́ (в ком, чём) адчува́ць патрэ́бу (у кім, чым);

испы́тывать удово́льствие (от кого, чего) адчува́ць (зазнава́ць) задавальне́нне (ад каго, чаго);

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

страда́ть несов.

1. (от чего и без доп.) паку́таваць; (мучиться) му́чыцца;

страда́ть от бо́ли паку́таваць ад бо́лю;

он о́чень страда́л ён ве́льмі паку́таваў (му́чыўся);

страда́ть душо́ю паку́таваць (му́чыцца) душо́ю;

2. (за кого, за что) цярпе́ць (непрые́мнасці), паку́таваць; (переживать) перажыва́ць;

страда́ть за пра́вду цярпе́ць (непрые́мнасці) за пра́ўду;

страда́ть за больно́го дру́га паку́таваць (перажыва́ць) за хво́рага ся́бра;

3. (терпеть ущерб) не́сці стра́ты, цярпе́ць (стра́ты, уро́н, непрые́мнасці);

страда́ть от тесноты́ цярпе́ць (непрые́мнасці) ад цеснаты́;

4. (быть плохим) быць дрэ́нным; мець зага́ны (у чым), быць у заняпа́дзе; кульга́ць; (быть недостаточным) нехапа́ць (каму, чаго), бракава́ць (каму, чаго);

у него́ страда́ет па́мять у яго́ дрэ́нная па́мяць;

у него́ страда́ет орфогра́фия у яго́ дрэ́нная арфагра́фія, у яго́ зага́ны (ён ма́е зага́ны) у арфагра́фіі, у яго́ кульга́е арфагра́фія;

страда́ть ра́зными недоста́тками мець ро́зныя недахо́пы;

5. (болеть) хварэ́ць (на што, чым);

страда́ть головны́ми бо́лями у яго́ ча́ста балі́ць галава́;

6. (тосковать, томиться по ком-, чём-л.) сумава́ць (па кім, па чым, аб кім, аб чым).

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)