перажыва́ць, -а́ю, -а́еш, -а́е; незак.

1. гл. перажыць.

2. за каго-што і без дап. Хвалявацца, нервавацца з прычыны чаго-н., быць у стане душэўнага неспакою ў

сувязі з чым-н.

Пасварылася з суседкай, а цяпер перажываю.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

перажыва́ць

дзеяслоў, пераходны/непераходны, незакончанае трыванне, незваротны, 1-е спражэнне

Цяперашні час
адз. мн.
1-я ас. перажыва́ю перажыва́ем
2-я ас. перажыва́еш перажыва́еце
3-я ас. перажыва́е перажыва́юць
Прошлы час
м. перажыва́ў перажыва́лі
ж. перажыва́ла
н. перажыва́ла
Загадны лад
2-я ас. перажыва́й перажыва́йце
Дзеепрыслоўе
цяп. час перажыва́ючы

Крыніцы: dzsl2007, krapivabr2012, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

перажыва́ць несов., в разн. знач. пережива́ть; см. перажы́ць 1

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

перажыва́ць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; незак.

1. Незак. да перажыць (у 1, 4 знач.).

2. што і без дап. Быць у стане душэўнага неспакою ў сувязі з чым‑н., хвалявацца, нервавацца з прычыны чаго‑н. — Не перажывай, — суцяшаў я Паліну, — я сам вінаваты больш, чым ты і Лебяда разам. Пальчэўскі. Ні адну яшчэ няўдачу .. [Карп] не перажываў так пакутліва, як гэтую. Шамякін.

3. што. Аднаўляць у памяці мінулае, перажытае. Вера шырока расплюшчыла вочы, нібы перажываючы нанова свой ранейшы спалох. Зарэцкі.

4. Спец. Пранікацца пачуццямі, думкамі персанажа (пра акцёра). Паў ліпка ўвесь час на сцэне, яна дзейнічае, змагаецца, перажывае, хвалюецца. Ярош.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

перажы́ць, -ыву́, -ыве́ш, -ыве́; -ывём, -ывяце́, -ыву́ць; -ы́ў, -ыла́, -ло́; -ы́ты; зак.

1. што. Зазнаць у жыцці.

П. вялікую радасць.

2. каго-што. Пражыць даўжэй за каго-, што-н.

П. сваіх равеснікаў.

3. што. Выцерпець, перанесці што-н.

Ён не мог п. абразы.

|| незак. перажыва́ць, -а́ю, -а́еш, -а́е.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

перажыва́цца несов., страд. пережива́ться; см. перажыва́ць

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

пережива́ть несов., в разн. знач. перажыва́ць;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

тужы́ць, тужу́, ту́жыш, ту́жыць; незак.

1. Сумаваць, маркоціцца.

Жывуць багата і не тужаць.

2. Гараваць, перажываць якое-н. няшчасце.

Т. па сыне.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

перажыва́цца, ‑аецца; незак.

Зал. да перажываць.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

гаро́тнічаць

перажываць гора, няшчасце’

дзеяслоў, непераходны, незакончанае трыванне, незваротны, 1-е спражэнне

Цяперашні час
адз. мн.
1-я ас. гаро́тнічаю гаро́тнічаем
2-я ас. гаро́тнічаеш гаро́тнічаеце
3-я ас. гаро́тнічае гаро́тнічаюць
Прошлы час
м. гаро́тнічаў гаро́тнічалі
ж. гаро́тнічала
н. гаро́тнічала
Загадны лад
2-я ас. гаро́тнічай гаро́тнічайце
Дзеепрыслоўе
цяп. час гаро́тнічаючы

Крыніцы: piskunou2012.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)