Польска-беларускі слоўнік (Я. Волкава, В. Авілава, 2004, правапіс да 2008 г.)
няўда́ча, ‑ы, ж.
Адсутнасць удачы, поспеху. Паўдня прахадзілі мы дарэмна па лесе, так і не сустрэўшы ніводнага птушынага следу. Засмучаныя няўдачай, мы прыселі на паляне адпачыць.Ігнаценка.Бяссонныя ночы, творчае напружанне, праца, праца, няўдачы і пошукі — вось чым быў для .. [Веры] будынак тэатра.Мікуліч.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
Напру́д ’насілу’ (Сержп., Отч.), сюды ж напру́дзіцца ’напружыцца’ (Пал.), ’напрэгчы ўсе сілы’ (Растарг.). Да *pręd ’цячэнне’, што звязана чаргаваннем з *pręd‑, гл. прадиць, прачуць; іншыя значэнні прадстаўлены ў пруд ’запруда’, прудкі ’хуткі’ і пад. Цікавы архаізм, у якім захавалася першасная семантыка славянскага слова ’сіла, напружанне’.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
танака́рд
(ад гр. tonos = напружанне + kardia = сэрца)
тое, што і кардыямін.
Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)
ЗРУХу супраціўленні матэрыялаў,
від пругкай дэфармацыі, які характарызуецца зменай (скажэннем) вуглоў элементарных паралелепіпедаў цела пры захаванні іх аб’ёму. Прыводзіць да ўзаемнага зрушэння паралельных слаёў матэрыялу з захаваннем нязменнай адлегласці паміж імі. Пры З. мае месца Гука закон: τ=Gγ, дзе τ — датычнае напружанне, што выклікае З., G — модуль З. дадзенага матэрыялу (гл.Модулі пругкасці), γ — вугал З. ці адносны З. Разлік на З. — асноўны для балтовых і заклёпачных злучэнняў і зварных швоў.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
частата́, ‑ы, ДМ ‑таце, ж.
1. Уласцівасць частага.
2.Спец. Колькасць рухаў, ваганняў, паўтарэнняў у якую‑н. адзінку часу; велічыня, што выражае колькасць рухаў, ваганняў, паўтарэнняў за адзінку часу. Частата пульсу. □ Аляксей глядзіць на паказанні прыбораў: напружанне, сіла і частата току нармальныя.Жычка.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
ВЕ́КТАРНАЯ ДЫЯГРА́МА,
графічнае адлюстраванне значэнняў велічыняў, якія мяняюцца па гарманічным законе, і суадносін паміж імі з дапамогай вектараў. Даўжыня вектара адпавядае амплітуднаму значэнню велічыні, вугал паміж вектарамі — зруху фаз паміж велічынямі і г.д. Выкарыстоўваецца ў электратэхніцы, акустыцы, оптыцы і інш.
Схема электрычнага ланцуга (а) з вектарнай дыяграмай токаў і напружанняў (б): L — індуктыўнасць; C — ёмістасць. R — актыўнае супраціўленне; I1, I2, I3 — сілы токаў і V1, V2, V3 — напружанне на адпаведных элементах ланцуга; φ — зрух фаз паміж токам і напружаннем.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЛЕ́НГМЮРА ФО́РМУЛА,
аналітычная залежнасць эл. току паміж электродамі, змешчанымі ў вакуум, ад прыкладзенага да іх напружання. Названа ў гонар І.Ленгмюра, які даследаваў гэтую залежнасць для розных канфігурацый электродаў. Выгляд Л.ф. залежыць ад формы электродаў і геаметрыі міжэлектроднай прасторы, у найб. простых выпадках сіла току прапарцыянальная U3/2 (закон трох другіх), дзе U — прыкладзенае да электродаў напружанне. Выкарыстоўваецца пры разліках і канструяванні эл.-вакуумных прылад (пераважна для электронных лямпаў з напаленым катодам). Гл. таксама Тэрмаэлектронная эмісія.