стрэс, інтэнсіўнасць размеркавання ўнутр. сіл у горных пародах. У целе Зямлі дзейнічаюць Н.: гравітацыйнае, літастатычнае нармальнае, гідрастатычнае, ізастатычнае. Вывучаюцца на некат. плошчы ці ў аб’ёме (у 2- або 3-мернай прасторы). У напружаным стане цела знаходзіцца пад уздзеяннем ураўнаважаных знешніх сіл пры пругкай раўнавазе ўсіх яго часціц. Механізмы дэфармацый парод з высвятленнем прычын іх узнікнення ў літасферы Зямлі вывучаюць дынамічная і структурная геалогіі.
Беларуская Савецкая Энцыклапедыя (1969—76, паказальнікі; правапіс да 2008 г., часткова)
НАПРУ́ЖАННЕ МЕХАНІ́ЧНАЕ,
мера ўнутраных сіл, што ўзнікаюць у цвёрдым целе (элементах збудаванняў, машын) пад уплывам знешніх уздзеянняў (нагрузак, змены т-ры і інш.). Значэнні Н.м. знаходзяць аналітычна метадамі супраціўлення матэрыялаў, тэорыі пругкасці і пластычнасці, а таксама з дапамогай тэнзометраў, оптыка-палярызацыйнымі і інш. метадамі. Адзінка Н.м. ў сістэме СІ — паскаль (Па).
Пры вывучэнні Н.м. ў адвольным пункце цела праз яго праводзяць уяўнае сячэнне, адкідаюць адну ч. цела і дзеянне яе замяняюць унутр. сіламі. Калі на элемент плошчы dS каля пункта A дзейнічае ўнутр. сіла , то адносіны
наз. вектарам Н.м. ў пункце A па пляцоўцы dS. Складальныя вектара Н.м. па нармалі да сячэння /σ/ і па датычнай да яго // наз. адпаведна нармальным і датычным Н.м. ў пункце A па пляцоўцы dS. Напружаны стан цела ў пункце A характарызуецца сукупнасцю вектараў Н.м. для ўсіх магчымых сячэнняў, што праходзяць праз гэты пункт. Н.м. бываюць часовыя (існуюць пэўны прамежак часу, напр., пры выкананні тэхнал. аперацый) і астаткавыя (на працягу значнага перыяду); гранічныя (вызначаюцца эксперыментальна пры мех. выпрабаваннях матэрыялаў), дапушчальныя (прызначаюць як пэўную ч. ад гранічных) і рабочыя (разліковыя, залежаць ад нагрузак на канструкцыю і яе памераў).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
НАПРУ́ЖАННЕ ЭЛЕКТРЫ́ЧНАЕ,
энергетычная характарыстыка ўчастка электрычнага ланцуга або электрычнага поля. Н.э. роўнае адносінам работы па перамяшчэнні эл. зараду з аднаго пункта поля ў другі да абс. велічыні гэтага зараду. У патэнцыяльных палях роўнае рознасці патэнцыялаў паміж гэтымі пунктамі і не залежыць ад шляху, па якім перамяшчаецца зарад.
Паняцце Н.э. ўвёў Г.Ом, які прапанаваў гідрадынамічную мадэль эл. току для тлумачэння адкрытага ім эмпірычнага закона (гл.Ома закон). Для аднароднага ўчастка ланцуга з пастаянным токам Н.э.U = IR, дзе I — сіла току, R — амічнае супраціўленне ўчастка ланцуга. Калі ўчастак неаднародны, U = IR + E, дзе E — электрарухальная сіла на гэтым участку. У ланцугах пераменнага току пад Н.э. разумеюць яго эфектыўнае значэнне, вызначанае па цеплавым уздзеянні току,
, дзе Umax — амплітуднае (найбольшае) значэнне напружання. Для вымярэнняў Н.э. ў эл. ланцугах карыстаюцца вальтметрамі. Адзінка Н.э. ў СІ — вольт.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ТРАНСФАРМА́ТАР ВЫМЯРА́ЛЬНЫ,
электрычны паніжальны трансфарматар, на першасную абмотку якога ўздзейнічаюць ток або напружанне, што вымяраюцца, а да другаснай падключаны электравымяральныя прылады або рэле аховы. Выкарыстоўваецца пераважна ў ланцугах пераменнага току высокага напружання для вымярэнняў сілы току, напружання і магутнасці з дапамогай амперметраў, вальтметраў і ватметраў. Адрозніваюць Т.в. напружання і току.
Трансфарматар напружання пераўтварае высокае эл.напружанне пераменнага току (больш за 380 В) у напружанне, прыдатнае для вымярэнняў стандартнымі прыладамі (звычайна 100 В). Першасная абмотка далучаецца да ланцуга высокага напружання, другасная — да вымяральных прылад і рэле аховы. Выпускаюцца на намінальнае напружанне ад 380 В да 750 кВ. Трансфарматар току пераўтварае пераменны эл. ток вял. сілы да значэння. прыдатнага для вымярэнняў стандартнымі прыладамі. Першасная яго абмотка ўключаецца паслядоўна ў ланцуг току, які вымяраецца. а другасныя — у ланцуг вымяральных прылад і рэле аховы. Выпускаюцца на намінальную сілу першаснага току ад 5 А да 5 кА пры напружанні ад 380 В да 750 кВ (сіла другаснага намінальнага току 5 і 1 А). Т.в. бываюць тэхнічныя для прамысл. установак і лабараторныя.
У.М.Сацута.
Трансфарматар вымяральны: 1 — току на 115 кВ, 2 — напружання на 400 кВ са схемамі ўключэння (W1, W2 — першасная і другасная абмоткі; I1, U1 — ток і напружанне, якія вымяраюцца; I2, U2 — ток і напружанне ў другаснай абмотцы; A — амперметр; V — вольтметр).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ВОЛЬТАМПЕ́РНАЯ ХАРАКТАРЫ́СТЫКА (ВАХ),
залежнасць падзення напружання на элеменце эл. ланцуга ад сілы току, што працякае праз яго (або залежнасць сілы току праз элемент ланцуга ад прыкладзенага напружання). Калі супраціўленне элемента не залежыць ад току, то ВАХ — прамая лінія, якая праходзіць праз пачатак каардынат. ВАХ нелінейных элементаў (эл.-вакуумныя, газаразрадныя і цвердацелыя прылады) маюць нелінейныя ўчасткі і розную форму. Гл. таксама Адмоўнае супраціўленне.
Тыповая вольтамперная характарыстыка паўправадніковага дыёда з p—n-пераходам: U — напружанне на дыёдзе; I — ток праз дыёд; U* і I* — найбольшае дазволенае адваротнае напружанне і адпаведны адваротны ток; Uст — напружанне стабілізацыі.