Ро́звальні1, разва́льні ’сані-развалы, развалкі’ (ТСБМ; круп., Жыв. сл.; Сцяшк.), ’шырокія сані’ (в.-дзв., Шатал.; брасл., в.-дзв., Сл. ПЗБ), ’вялікія сані’ (Байк. і Некр.); ’прыстасаванне да саней для расшырэння іх плошчы’ (глус., Янк. Мат.; Юрч.); ’крывіны з бакоў саней (каб накласці многа грузу)’ (Бяльк.); ’дзве крывуліны, што насаджваюцца на канцы задняй восі, калі возяць бярвенні’ (там жа). Да развалы (гл.). Суфікс ‑н‑і, як у сані (гл.).

Ро́звальні2 ’прыстасаванне, у якім носяць сена’ (арш., чач., ДАБМ, камент., 826; Рам. 8) — у выніку кантамінацыі лексем розвіны, рэзвілі, рэзвіны ’тс’ (гл. рэзгіны) і розвальні ’сані-развалы’ паводле падабенства.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

шы́на ж.

1. (для колаў) Rdreifen m -s, -, Rifen m;

пнеўматы́чная шы́на Lftreifen m, pneumtischer Rifen;

нацягну́ць шы́ну на ко́ла ein Rad berifen, Rifen ufziehen*;

шы́ны мн. Berifung f;

2. мед. Schene f -, -n;

накла́сці шы́ну schenen vt

Беларуска-нямецкі слоўнік (М. Кур'янка, 2010, актуальны правапіс) 

наложи́ть сов.

1. в разн. знач. налажы́ць;

наложи́ть ка́мень на до́ску налажы́ць ка́мень на до́шку;

наложи́ть ка́льку на чертёж налажы́ць ка́льку на чарцёж;

наложи́ть повя́зку налажы́ць павя́зку;

наложи́ть гипс налажы́ць гіпс;

наложи́ть взыска́ние налажы́ць спагна́нне;

наложи́ть резолю́цию налажы́ць рэзалю́цыю;

2. (накласть) накла́сці, мног. панаклада́ць, панакла́дваць;

наложи́ть дров в пе́чку накла́сці дроў у печ;

наложи́ть на себя́ ру́ки налажы́ць на сябе́ ру́кі;

наложи́ть (свою́) печа́ть (на кого, что), наложи́ть (свой) отпеча́ток (на кого, что) налажы́ць (свой) адбі́так (на каго, што);

наложи́ть ру́ку (ла́пу) (на что) налажы́ць руку́а́пу) (на што).

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

накі́даць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; зак., што і чаго.

1. Кінуць у некалькі прыёмаў нейкую або вялікую колькасць чаго‑н. Накідаць камення. □ Забілі [хлапчукі] дзве палі, палажылі бервяно, накідалі каля яго камення і засыпалі жвірам, каб вада не размыла. Пальчэўскі.

2. Кідаючы што‑н. куды‑н., напоўніць, накласці. Накідаць кошык бульбы. Накідаць воз сена. □ [Ладагубец і Барашкін] удвух накідалі шыхту і пагналі ваганетку ў цэх. Савіцкі.

3. Скласці ў агульных рысах. Накідаць план работы. // Хутка, наспех напісаць, намаляваць, начарціць. □ [Шутаў] хутка накідаў алоўкам некалькі слоў, напісаў свой адрас. Мележ. Косця ўзяў ліст чыстай паперы і алоўкам накідаў просты чарцёж крана, разбіўшы яго на асобныя вузлы. Шыцік.

накіда́ць 1, а́ю, ‑а́еш, ‑а́е.

Незак. да накінуць.

накіда́ць 2, а́ю, ‑а́еш, ‑а́е.

Незак. да накі́даць (у 2 знач.).

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Масці́ць ’рабіць насціл з дошак, бярвенняў (у мосце, падлозе)’, ’старанна ўкладваць, высцілаць’, ’брукаваць’, ’слаць пасцель’, ’рабіць сядзенне ў возе’, ’віць гняздо’ (ТСБМ, Нас., Шат., Касп., Мат. Гом.; КЭС, лаг.), ’рабіць кладку’ (брасл., Сл. ПЗБ), ’рабіць падлогу з грунту (дзёрну, пяску)’ (ТС); масці́цца ’падсядаць’ (Шат., Нас.), ’ладзіцца, рыхтавацца’ (КЭС, лаг.), ’заляцацца’ (ігн., Сл. ПЗБ); масці́шча ’памост’ (красл., Сл. ПЗБ), масці́шчэ ’балотца за дварамі, да якога вялі масты праз ручай’ (Янк. 2), масці́шча, машчы́шча, маставі́шча, мастоўе ’места, дзе быў мост і грэбля’ (слаўг., Яшк.). Укр. мостити(ся), мостище, рус. мостить(ся) ’тс’, ст.-рус. мостити ’насцілаць мост, рабіць гаць, падлогу’, мостище ’месца, дзе быў мост ці гаць’. Да прасл. mostiti. Гл. мост.

*Масці́ць2, драг. умостэ́тэ, намостэ́тэ ў бо́кенакласці грымакоў, адлупцаваць, старанна біць’ (КЭС), мостыты ’знеслаўляць’ (З нар. сл.). Народная этымалогія злучае з масціць, аднак параўн. ст.-грэч. μαστίω ’біць хвастом аб свае бакі’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Нагарода ’ўзнагарода’ (Нас.); za naharódaju za trudý wiérniecsa (Пятк. 2); ст.-бел. нагарода і нагрода (апошняе з польск., гл. Булыка, Лекс. запазыч., 203); укр. нагорода, рус. награда (< ц.-слав., гл. Фасмер, 3, 37), польск. nagroda, чэш. náhrada ’замена’, славен. nagrada, серб.-харв. на̏града, балг. награ́да, макед. награда. Аддзеяслоўнае ўтварэнне, першапачаткова *nagorditi, на думку Міклашыча (74) — ’узнагародзіць горадам’, што лічыцца непераканаўчым; Фасмер (3, 37) і Трубачоў (там жа) звязваюць з ’накласці кучай’, параўн. рус. нагородить; Бязлай (2, 212) праз славен. graja ’рэпутацыя’, grajati ’праслаўляць’ (j < dj) звязвае з літ. gar̃dinti ’паведаміць, абвясціць’, роднасным ст.-інд. gir‑ ’слава, гонар’, лац. grates ’хвала’ і інш. Сумніцельна вывядзенне з *gheld‑ (ням. vergelten ’узнагароджваць, даваць плату’), пры гэтым бел. і ўкр. паўнагалосныя формы тлумачацца другасным збліжэннем з горад (Махэк₂, 388). Брукнер лічыў усх.-слав. словы паланізмамі, а ўзнікненне значэння ’дар, плата’ лакалізаваў на польскай тэрыторыі, першапачаткова праз стадыю ’ўзвесці, узнавіць разбуранае’ — ’замяніць’ — ’кампенсаваць страты’ — ’заплаціць’; усё да grodzić ’будаваць, гарадзіць’ (Брукнер, 353).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

спагна́нне н. юрыд.

1. (пакаранне) Strfe f -, -n;

дысцыпліна́рнае спагна́нне Disziplinrstrafe f -;

адміністрацы́йнае спагна́нне rdnungsstrafe f -;

накла́сці спагна́нне на каго-н. ggen j-n (A) ine Strfe verhängen (за што-н. wgen G);

адмяні́ць спагна́нне ine Strfe ufheben*;

зняць спагна́нне ine Strfe löschen;

2. (прымусовае сыскванне) intreibung f -, -en, Zwngs¦eintreibung f -, -en (чаго-н. von D)

Беларуска-нямецкі слоўнік (М. Кур'янка, 2010, актуальны правапіс) 

подве́ргнуть сов. падве́ргнуць; однако лучше переводить (и чаще так и переводится) глаг., соответствующими определённым сущ., а также оборотами с другими глаг., в частности, в знач. поставить в какое-л. положение, сделать предметом какого-л. действия; паста́віць (каго, што, пад што, на што); вы́ставіць (каго, што, пад што, на што); падста́віць (каго, што, пад што); падве́сці (каго, што, пад што); зрабі́ць (каму, чаму, у каго, у чаго, з кім, з чым, над кім, над чым, што); накла́сці (што, на каго, на што); адда́ць, даць (каго, што, на што, пад што, а также с неопр.); узя́ць (пад што, на што, у што); уздзе́йнічаць (чым, на што);

подве́ргнуть обстре́лу абстраля́ць, падве́ргнуць абстрэ́лу;

подве́ргнуть обсужде́нию абмеркава́ць, паста́віць на абмеркава́нне;

подве́ргнуть наказа́нию пакара́ць, накла́сці ка́ру;

подве́ргнуть испыта́нию узя́ць на выпрабава́нне;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

а́рышт м.

1. Verhftung f -, -en, Inhafterung f -, -en, Inhftnahme f -; Arrst m -es, -e;

узя́ць [пасадзі́ць] пад а́рышт verhaften vt, in Haft nhmen*, inhafteren vt;

пад а́рыштам hnter Schloss und Riegel;

вы́даць о́рдэр на а́рышт юрыд. inen Hftbefehl erlssen*;

2. (забарона распараджацца чым-н.) юрыд. Beschlgnahme f -;

а́рышт раху́нку Kntensperrung f -;

накла́сці а́рышт beschlgnahmen vt, mit Beschlg belgen;

зняць а́рышт die Beschlgnahme ufheben*; frigeben* аддз. vt

Беларуска-нямецкі слоўнік (М. Кур'янка, 2010, актуальны правапіс) 

навалі́ць, ‑валю, ‑валіш, ‑валіць; зак.

1. што і чаго. Налажыць, узваліць што‑н. на каго‑, што‑н. Наваліць сучча на агонь. □ Паставілі [друкарскі станок] у кутку каля ложка, пакінулі на яго коўдру, зверху навалілі адзежы. Арабей. Назаўтра цэлы дзень балелі рукі, ныла спіна, нібы хто наваліў на яе цяжкі камень. Хадановіч. // перан. Ускласці на каго‑н. многа работы, абавязкаў. — Пшанічны! — паклікаў старшына. — Давай памагай. Што на аднаго хлопца наваліў столькі [работы]. Быкаў.

2. чаго. Налажыць, накідаць у беспарадку многа чаго‑н. Каля падвала навалілі нямала розных скрынак: відаць, усё з магазіна выкідвалі. Даніленка.

3. чаго. Нагрузіць, накласці многа чаго‑н. Наваліць воз дроў. Наваліць машыну зямлі.

4. звычайна безас. што і чаго. Нападаць у вялікай колькасці (пра лісце, снег і пад.). І хоць тут [у лесе] было зацішней, але снегу жваліла ў пояс, і быў ён жорсткі, [сынкі]. Лынькоў. Месцамі.. [пурга] наваліла высокія гурбы, а месцамі амаль да самай зямлі вылізала снег сваім калючым ледзяным языком. Бяганская.

5. безас. Прыйсці, сабрацца ў вялікай колькасці. На першы вечар народу наваліла поўная школа, нават месцаў не хапала. Колас.

6. чаго. Зрабіць, прыгатаваць шляхам валення ў вялікай колькасці. Наваліць валёнак.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)