Буслік ’сто грамаў гарэлкі’ (Інстр. III). Няясна. Можа, ёсць сувязь з бусава́ць, буса́ць ’п’янстваваць’ (гл.). Параўн. яшчэ рус. бусла́й ’чалавек, які любіць пагуляць, павесяліцца, гуляка’ (гэта, аднак, можа быць і іншага паходжання, гл. Фасмер, 1, 251). Не выключаецца і сувязь з бу́сел, але якая тут матывацыя?

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Каліно́к ’струнны музычны інструмент, балалайка’ (Бяльк.). Няясна. Дакладных адпаведнікаў у іншых бел. гаворках як быццам няма, у іншых мовах таксама. Паралелі нам невядомыя. Не выключана, што суадносіцца з каліна (фармальная сувязь з асновай ёсць), аднак матывацыя няясная. Можа рэканструяваць і форму *коленок, аднак і да яе паралелі нам невядомыя.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Каро́ўка-баго́ўка, каро́ўка‑муго́ўка, каро́ўка‑мудро́ўка. Розныя назвы божай кароўкі. Адмоўная матывацыя выкарыстання лексемы кароўка для назвы насякомага — яго рабое надкрылле. Божай яна называецца, бо не належыць чалавеку, як звычайная карова. Параўн. рус. дивий мед = божий мёд (Тапароў, Этнолингв. балто-слав. контакты, 1978, 136; Мартынаў, Язык., 49–50).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Пасту́шайка ’пліска, Motacilla alba L.’ (воран., Сл. ПЗБ). Калька-пераклад з польск. pasterka, pastyrka, pastereczka ’тс’, pliszka pasterka ’Motacilla flava L.’ Параўн. таксама і pastuszek ’пліска белая’ (Струтыньскі, Nazwy, 26–27 і 109). Матывацыя: птушка гнездзіцца (жыве) на пашах паблізу скаціны. Параўн. таксама ўкр. гуц. пастирка, пастушка ’пліска жоўтая*

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Птушане́ц ’ластавень лекавы, Antitoxicum officinale Pobed.’ (Байк. і Некр., Кіс.), пташанёц ’тс’ (маг., Кіс.). Укр. пташинёць ’сырадэля, Omithopus L.’ Дэрыват ад птушыны, пташыны < пту́шка, пташка з суф. ‑ец. Семантычная матывацыя, відаць, тлумачыцца падабенствам кветак ці лістоў да частак цела (хваставога апярэння) птушкі, параўн. ластавёнь (гл.). Параўн. ЕСУМ, 4, 624.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Львіны зеў ’зарніца звычайная, лянок, Linaria vulgaris Mill.’ (Бейл.). Да леў і зеў (гл.). Матывацыя: кветка падобна да морды льва. Параўн. чэш. paštička, paščeka, славац. pyšťok, pyštek ’морда, лыч, пашча’ або чэш. pséček (< pes ’сабака’); лац. caput canis, ням. Hundskopf для львінага зева, Antirrhinum majus L., рус. дан. львиные ротики ’тс’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

По́хад 1 ’рэшткі пры ўзважванні бульбы, мукі і інш.’ (паўн.-усх., КЭС). Ад хадзіць (гл.) з дапамогай прыст. по-, параўн. адыход, адход ’рэшткі чаго-небудзь’.

По́хад 2 ’месца над асеццю’ (Мат. Маг.), ’яма перад печкай у асеці’ (Мат. Гом., Бяльк.). Ад хадзіць (гл.) з дапамогай прыст. wo-, аднак матывацыя застаецца нявысветленай.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Рэ́мус 1 літаральна ’прасіць літасці’, перан. ’допыт з катаваннем’ (Нас.). Скажонае ад лац. oremus ’молім’ (Нас., 562).

Рэ́мус 2 у спалуч. узяць каго за рэмус ’узяць за жабры’ (смал., КЭС). Далейшае развіццё значэння ад рэмус 1 (гл.).

Рэ́мус 3 ’выгляд’ (Юрч. СНЛ). Відаць, звязана з рэмус 1, але матывацыя няясная.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Лу́шчык 1 ’лён-скакунец, самасейны лён, семя якога высыпалі ў купальскую ноч на магілу, каб выклікаць дождж’ (Уладз.; драг., КЭС). Да лу́шчыць (гл.). Матывацыя: лён адразу ж вылушчваўся, як толькі трохі паспяваў. Аналагічна ўтвораны лушчык ’лузан’ (ТС, віл., Сл. ПЗБ), а таксама лу́шчыкі ’расколатыя пруты, з якіх плялі кашы’ (паст., Сл. ПЗБ).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

*Казе́чыцца, козе́чыцца ’іграць (аб пчолах)’ (Грыг.). Магчыма, да каза 1; у такім выпадку словаўтваральны праз ступень казека (гл.) ’казляня’; матывацыя зразумелая, параўн. рус. дыял. козлиться ’дурэць, гуляць, скакаць’, такім чынам характарызуюцца паводзіны пчол. Недастатковая інфармацыя крыніцы, на жаль, не дазваляе меркаваць, што канкрэтна мелася на ўвазе: танец пчол, шлюбны палёт маткі ці іншае.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)