1.Круглая пабудова (будынак, павільён, зала), звычайна акружаная калонамі і ўпрыгожаная купалам. Над абрывам узвышаецца каля прыстані каменная белая вежа — альтанка ў выглядзе ратонды.В. Вольскі.
2. Верхняе жаночае цёплае адзенне ў выглядзе доўгай накідкі без рукавоў, распаўсюджанае ў канцы 19 — пачатку 20 стст. Аксамітная ратонда.
[Ад лац. rotundus — круглы.]
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
таз1, ‑а, м.
Шырокая і неглыбокая круглая металічная або пластмасавая пасудзіна. Маці вынесла ў тазе на балкон сала, масла і прыкрыла газетай.Даніленка.
таз2, ‑а, м.
Частка шкілета чалавека і жывёлін — касцявы пояс, які апіраецца на ніжнія (у жывёлін — на заднія) канечнасці і з’яўляецца апорай для пазваночніка.
таз3,
гл. тазы.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
канфо́рка
(рус. конфорка, ад гал. komfoor = прыстасаванне для раскладвання агню)
круглая адтуліна на кухоннай пліце для каструль, скавародак, а таксама кружок, якім закрываюць гэту адтуліну.
Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)
«ПО́ЛАЦКІ СШЫ́ТАК»,
рукапісны зборнік старадаўняй бел. музыкі 16—17 ст.; яркі ўзор бел. свецкай кантавай культуры. Выклеены з вокладкі уніяцкага служэбніка, набытага ў 1956 б-кай Ягелонскага ун-та ў Кракаве (Польшча). Папера зборніка выраблена паміж 1633—50 (паводле вадзяных знакаў), пераплецены служэбнік да 1680. Напачатку кніга належала уніяцкай царкве ў в. Астрамечава (Брэсцкі р-н). Апісаў зборнік польскі даследчык Е.Голас. «П.с.» уключае больш за 60 вак. і інстр.муз. твораў з выразнымі стылявымі рысамі барока. Сярод іх шматгалосыя канты і псальмы, фрагменты царк. музыкі з лічбаваным басам (для выканання на аргане). Мясцовыя напаўфалькл. традыцыі спалучаюцца ў музыцы з італьян. і франц. ўплывамі. Інтанацыйны строй мелодый грунтуецца на слав. нар.-песенным меласе і тыповых кантавых, часам стэрэатыпізаваных, папеўках і кадэнцыйных зваротах. Сустракаюцца формульныя напевы, якія выконваліся на розныя паэт. тэксты. Стылістыка песенных і танц. твораў блізкая да стылістыкі кантаў і псальмоў. Тэксты рукапісу напісаны на лац., стараслав., старабел. мовах. Для запісу музыкі выкарыстаны 2 натацыі — круглая заходнееўрап. (т.зв. італьянская) для літургічных твораў, круглаяітальян. і квадратная «кіеўская» для свецкіх. На аснове зборніка ў Польшчы выдадзена грампласцінка «Песні, танцы і паваны», на супервокладцы якой падкрэслена бел. паходжанне муз. твораў. Некат. творы «П.с.» ўключыў у свой рэпертуар ансамбль старадаўняй музыкі Бел.дзярж. філармоніі «Кантабіле» (які і даў зборніку назву), некалькі кантаў з рэстаўрыраваным бел. тэкстам выконвае маск. камерны хор «Віват». Музыка «П.с.» неаднаразова выконвалася па Бел. тэлебачанні і радыё.
Літ.:
Герасимова-Персидская Н.А. Партесный концерт в истории музыкальной культуры. М., 1983. С.35;
Gołos J. // Nowe spojrzenie na rękopis 10002 BJ. // Muzyka. 1973. № 3;
Касьцюкавец Л. «Полацкі сшытак» // Полацак. 1991. № 8.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
бікла́га, ‑і, ДМ ‑лазе, ж.
Невялікая драўляная ці металічная пасудзіна для вады. Неадлучны спадарожнік касца — круглая дубовая біклага.Жычка.Хтосьці прынёс на сенажаць біклагу вельмі добрага хлебнага квасу.Чорны.// Невялікая металічная пасудзіна, якая з’яўляецца прадметам салдацкай амуніцыі. Адкуль трапіла салдацкая біклага сюды, на возера?Гамолка.На поясе ў.. [Міколы] віселі біклага і кінжал.Новікаў.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
НЯЯ́СЫЦІ (Strix),
род птушак сям. савіных атр. совападобных. 12 відаў. Пашыраны ў Еўразіі, Амерыцы, Паўн. Афрыцы. Жывуць у лясах, гарах, парках пераважна ў дуплах, часам у чужых гнёздах, на зямлі, у норах. Аселыя. На Беларусі 3 віды: няясыць барадатая, Н. даўгахвостая, або уральская (S. uralensis), якія занесены ў Чырв. кнігу, і Н. звычайная, або шэрая (S. aluco).
Даўж. да 84 см, маса да 1,2 кг. Апярэнне густое, рыхлае, мяккае, шэрае або рыжаватае са стракацінкамі. Галава вял., круглая, тваравы дыск добра развіты. Вочы з бурай радужынай. Дзюба моцная. Крылы шырокія, закругленыя. Хвост сярэдняй даўжыні. Пальцы звычайна апераныя. Актыўныя ўначы. Кормяцца грызунамі, птушкамі, жабамі, беспазваночнымі. Нясуць 2—6, зрэдку да 8 яец.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЛІХТА́Р (ад ням. Licht святло) у архітэктуры, 1) круглая або шматгранная ў сячэнні надбудова-барабан (з вял. аконнымі праёмамі) над дахам, купалам ці інш. пакрыццём.
2) Зашклёны выступ у сцяне будынка на вышыню 1, 2 і больш паверхаў; тое, што эркер.
3) Зашклёная частка дахавага пакрыцця, прызначаная для натур. верхняга асвятлення памяшканняў. Пашыраны ў архітэктуры стыляў барока і класіцызму.
Адыгрывалі ролю аднаго з гал. элементаў кампазіцыі ў завяршэнні бельведэра, барабана, купала. Звычайна завяршаліся скульптурай, крыжам, шпілем ці інш.дэкар. формай. У сучаснай архітэктуры выкарыстоўваюцца ў прамысл. і інш. збудаваннях (залах выставак, музеях, гандл. збудаваннях, будынках ВНУ) для асвятлення памяшканняў і натуральнай вентыляцыі.
А.М.Кулагін.
Ліхтар касцёла Ушэсця Найсвяцейшай Дзевы Марыі ў вёсцы Адэльск Гродзенскага раёна.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
Папа́ха ’высокая футравая шапка’ (ТСБМ, Сл. ПЗБ), ’круглая шапка з аўчыны’ (Сцяшк.). З рус.папа́ха ’тс’ (параўн. Крукоўскі, Уплыў, 74), дзе з азерб.papax ’тс’ (Радлаў, 4, 1207), якое выводзілася з чаркескага (Корш у Праабражэнскага, 2, 40; гл. яшчэ Фасмер, 3, 200).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Ківіня́ ’качарга’ (Шатал.). Гіпотэза аб балтыйскім паходжанні слова абапіраецца на лат.kīvens ’круглая палка з зубчастым жалезам і ражкамі’ (Лаўчутэ, Балтизмы, 114). Цікава, што літ.kivýnas значыць ’апалонік (біял.)’, што, магчыма, сведчыць аб кальцы з балтыйскага для назвы апалоніка (гл. апалонік2).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
кру́глы, ‑ая, ‑ае.
1. Які мае форму круга, шара, кола, цыліндра або падобны да іх па форме. Круглае бервяно. Круглы стол. Круглы мячык. □ Над табою месяц круглы У ясным небе ціха плыў.Колас.// Тоўсты, сыты, поўны (пра чалавека, яго фігуру, твар). Шарсцяны світэр шчыльна аблягаў поўныя грудзі і круглыя плечы.Мележ.
2. У спалучэнні са словамі «год», «дзень», «суткі» абазначае: увесь, цэлы. Волеччын голас, калі яна паганяла каня, чуўся па полі круглы дзень.Чорны.Брыгады гэтыя працуюць круглыя суткі.Кулакоўскі.
3.Разм. Поўны, абсалютны. Круглы выдатны. Круглая сірата.// У спалучэнні са словам «дурань» абазначае: абсалютны, закончаны. Толькі круглы дурань, хіба, прачытаўшы гэты ліст, не ведаў бы, што рабіць.Самуйлёнак.
•••
Круглыя лічбыгл. лічба.
Круглыя дужкігл. дужка.
За круглым сталомгл. стол.
Круглая сумагл. сума.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)