cry

[kraɪ]

1.

v., cried, crying

1) пла́каць

2) крыча́ць; го́ласна клі́каць (на дапамо́гу)

2.

n.

1) плач, ля́мант -у m.

2) крык -у m., клі́каньне m. (на дапамо́гу)

3) за́клік, кліч -у m.; во́кліч, вы́крык -у m.

4) Figur. агу́льная ду́мка, дамага́ньне

5) про́сьба f., мале́ньне n.

- cry down

- cry for

- cry off

- cry one’s eyes out

- cry one’s heart out

- cry out

- cry up

- in full cry

Ангельска-беларускі слоўнік (В. Пашкевіч, 2006, класічны правапіс) 

зваць, заву, завеш, заве; завём, завяце; незак., каго-што.

1. Голасам або кіўком запрашаць падысці ці абазвацца; клікаць. Зваць да сябе дзяцей. □ Дзед, здаецца, нічога не чуў і не цяміў. Ён толькі катурхаў сына, будзіў, зваў яго. Колас. // Запрашаць куды‑н. Рабочыя падкідвалі бацьку ўгору, качалі на руках, звалі да сябе ў госці. Лынькоў. На маёўку ў бліжнія бары завуць сяброўку юныя сябры. А. Вольскі. // Заклікаць, агітаваць да выканання чаго‑н. Я адплаціў народу, Чым моц мая магла: Зваў з путаў на свабоду, Зваў з цемры да святла. Купала. [Адась:] Трэба зваць сялян на дэманстрацыю, а там і на барыкады. Козел. // перан. Прывабліваць, прыцягваць. Вызначаюцца трохі шырокія далі, завуць яны да сябе сваім размахам і воляй. Чорны. Сонца.. вабіла і звала да сябе малога Янку. Бядуля.

2. Называць. Івана Сцяпанавіча і Мар’ю Сцяпанаўну Юра зваў татам і мамай... Васілевіч. Салаўіны гай, а побач — вёска, І завуць Мядзведзічы яе. Бялевіч.

•••

Памінай як звалі гл. памінаць.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

прывы́кнуць, ‑ну, ‑неш, ‑не; пр. прывык, ‑ла; зак.

1. Набыць прывычку да чаго‑н.; прывучыцца рабіць што‑н. Прывыкнуць да працы. □ Відаць было, што гэтыя стварэнні [малпы] прывыклі ўжо рабіць рукамі разнастайныя рухі. Маўр. Яго ўсе прывыклі клікаць — Ладымер Паляруш. Чорны. — Абручоў то хопіць, а клёпкі трэба рыхтаваць. — Гутарыць сам-насам .. [бондар] прывык даўно. Чарнышэвіч. // Засвоіць што‑н. як абавязковае, звычайнае. З даўніх год ён прывык да таго, што гаспадаркай займаецца жонка. Бядуля. Рамантык, чалавек адкрытай душы, Алік змалку прывык бачыць у людзях толькі прыгожае, добрае. Дадзіёмаў.

2. Асвоіцца, асвойтацца з кім‑, чым‑н. Першы раз .. [качка] спалохалася, узляцела, а потым прывыкла да Мікіткі. П. Ткачоў. Паступова Якаў прывык да сваёй машыны, стаў добра на ёй ездзіць, толькі даглядаць не надта любіў. Кулакоўскі. Спачатку Саша палохалася [начных птушак], нават ускрыквала ад страху, потым прывыкла і не звяртала ўвагі. Шамякін. // Адчуць сімпатыю, прывязацца да каго‑н. Хлопцы так прывыклі да ветлівай бабулькі, што вельмі часта наведвалі яе. Чарнышэвіч. Выправіўшы Міколу, дзед Лукаш моцна засумаваў. Ён прывык да яго, як да роднага сына. Якімовіч.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Ва́біць1 ’прынаджваць, прыцягваць, клікаць’ (БРС, Яруш., Гарэц.); ’свістаць для прынаджвання дзікіх птушак’ (Інстр. II); ’зводзіць, выклікаць’ (Гарэц.), вабіцца ’ісці на прынаду, спакушацца’ (Гарэц.). Рус. вабить, укр. вабити, польск. wabić, в.-луж. wabić, н.-луж. wabiś, чэш. vábiti, славац. vábiť, макед. ваби, балг. ва́бя, серб.-харв. ва́бити, славен. vabiti, ст.-слав. вабити. Прасл. *vabiti ’крычаць’. Згодна з адной версіяй (Развадоўскі, Wybór, 2, 157), праславянскае слова суадносіцца з гоц. wōpjan, ст.-ісл. оéра ’крычаць, лемантаваць’ і інш. Гл. яшчэ Праабражэнскі, 1, 61; Траўтман, 333–337; Скіт, 706; Покарны, 1109; Рудніцкі, 1, 287; Фасмер, 1, 263; БЕР, 1, 110; Махэк₂, 673; Скок, 3, 557. Згодна з іншай версіяй, праслав. *vabiti было непасрэдна звязана з назвай паляўнічай прылады (пасткі) і мела першапачаткова значэнне ’заманьваць птушку ў пастку’, адкуль пазней развілося значэнне ’прынаджваць птушку голасам’. Параўн. паралелі да *vabiti: ст.-інд. ubhnā́ti ’звязвае’, ст.-грэч. ὕφος ’сетка’, лац. lасеге ’вабіць’ і laquens ’сіло, пятля’, ст.-в.-ням. spanan ’вабіць’ і ст.-англ. spannan ’звязваць’ (Мартынаў, Лекс. взаим., 190–191).

Ва́біць2 ’марнаваць час; забаўляць’, вабіцца ’затрымлівацца; забаўляцца, гуляць’, ваблены ’марудны’ (Яўс.). Узнікла ў выніку метатэзы: бавіць > вабіць, што пацвярджаецца поўным супадзеннем семантыкі абодвух дзеясловаў.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Ры́каць, рыка́ты ’рыкаць, раўці’ (ТСБМ; шчуч., віл., докш., лід., астрав., бяроз., навагр., беласт., ліпск., Сл. ПЗБ; Сцяшк.; жытк., ветк., ельск., петр., калінк., Інстр. 2, 30; Гарэц., БДА, 891, Інстр. 3, 61), ры́каць ’рыкаць’ (ТС, Янк. 1), рыке́ля карова (ТС), ры́кнуць ’зарыкаць, рыкнуць’, ’злосна закрычаць (пра чалавека)’ (Бяльк.), ’рыкнуць, зараўці’ (ТС), рыку́ха ’карова’ (Сцяшк. Сл.), ст.-бел. рыкати ’раўсці (пра валоў, ільвоў) (XVI ст.), ’брахаць’ (1653), ’пра мову лясных людзей’ (XVII ст.), руск. дыял. рыкать ’зваць, клікаць’, ’рыкаць’, укр. рика́ти, польск. ryczeć, славац. ryčať, чэш. ryčeti ’раўсці’, в.-луж. ryčeć, н.-луж. rycaś, славен. ríkati, серб.-харв. ри̏ка ’рык’, ’рокат’, ’шум’, ри́кати, балг. ри́кам ’рыкаю, кашляю’, ст.-слав. рыкати; са старажытным вакалізмам: славен. rȗk ’цечка ў аленяў’, rúčati ’раўсці’, в.-луж. ručeć. Прасл. *rykati: *ryčati (< *ryketi) ’раўсці’, ’рыкаць’, ’крычаць’. І.‑е. гукапераймальны корань *reu‑: *rou‑: *rŭ (бел. раўсці́) з пашыральнікам ‑k‑: *reuk: *ruk. Параўн. літ. rukti ’рычэць’, а таксама rẽkti ’крычаць’, лат. rûkt ’бурчаць’, ст.-в.-ням. ruhen (*ruhjan), с.-в.-ням. rohen ’раўсці, рохкаць’, англасакс. rýn ’раўсці’, с.-ірл. rucht ’рык’, лац. rumor, ravus, raucus (Фасмер, 5, 527–528; Скок, 3, 142; БЕР, 6, 256; Чарных, 2, 132; Брукнер, 472). Ст.-бел. рыкунья, рыкуня, рикунья ’даглядчыца жывёлы’ (1539) лічыцца запазычаннем з літоўcкай мовы, параўн. літ. rykune (Булыка, Запаз., 290).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

шанава́ць, ‑ную, ‑нуеш, ‑нуе; незак.

1. каго-што. Беражліва адносіцца, берагчы каго‑, што‑н. Наогул трэба адзначыць, што пінгвіны вельмі шануюць і берагуць свае яйкі. Маўр. — Не шануеш ты сябе, Каця, — уздыхнуўшы, сказала Мурашова. Скрыган. Шануй каня дома, а ён цябе ў дарозе. Прыказка. // што. Не даваць расходавацца чаму‑н. дарэмна; трымаць у цэласці. Шанаваць грошы.

2. каго-што. Клапатліва засцерагаць, берагчы ад чаго‑н. І пачаў [Несцер] гаварыць аб маладосці, што трэба шанаваць маладосць, бо старасці клікаць не трэба. Пестрак.

3. каго-што. Адносіцца з пашанай, павагай да каго‑, чаго‑н. Шанаваць народныя традыцыі. □ Стары Крышан шанаваў свайго зяця Рамана за працавітасць, цвярозасць і сумленне. Грахоўскі. Шануюць людзі памяць аб Крылове, аб яго Косціку... Шамякін. // Цаніць; надаваць; вялікае значэнне чаму‑н. Мельнік вельмі шанаваў свой аўтарытэт. Гамолка. // што. Захоўваць што‑н., прытрымлівацца чаго‑н. — Стойце, хлопцы, давай Шанаваць парадак. Колас. [Карпавіч:] — Я хоць і гарачы, а дысцыпліну нашу шаную... Машара. // што. Аддаваць перавагу. Любяць у Грынях кіно — будуць па колькі разоў глядзець; шануюць танцы — да раніцы і старыя і малыя выседзяць. Пташнікаў. Ну а гэты [чалавек] — шанаваў шпаргалку: Слабасць гэтакую меў здаўна. Гілевіч.

4. каго. Песціць. Андрэя Касцяневіча жыццё не вельмі шанавала. Бацька яго загінуў на фронце, а ў маці, акрамя Андрэя, было яшчэ двое малодшых: Барыс і Наста. Чарнышэвіч.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

sprowadzać

sprowadza|ć

незак.

1. прыводзіць; клікаць, выклікаць;

~ć do domu przyjaciół — прыводзіць да дому прыяцеляў;

co cię tu sprowadzać? — што цябе сюды прыводзіць?;

2. зводзіць (зверху ўніз);

3. выпісваць; замаўляць; дастаўляць;

~ć z zagranicy — выпісваць з-за граніцы;

4. пераводзіць (тэму, размову);

5. выклікаць;

lekarstwo sprowadzać sen — лекі выклікаюць сон

Польска-беларускі слоўнік (Я. Волкава, В. Авілава, 2004, правапіс да 2008 г.)

Мані́ць ’падзываць, клікаць, падклікаць (качак, курэй, сабак)’ (Касп., Шат., Юрч., Сцяшк. Сл.), ’прыцягваць, прынаджваць’, манлі́ву ’прываблівы’ (ТС), беласт. мані́ті ’прывабліваць, спакушаць’ (Сл. ПЗБ); мана́ ’прываба, пахучая прыманю’ (ТС); мані́ць, мані́ці ’хлусіць’, мана́, мына́ ’хлусня, наўмыснае скажэнне ісціны’ (ТСБМ, Нас., Касп., Шат., Бяльк., Растарг., Яруш., Сцяшк., КЭС, лаг.; ЛАПП, ТС, Ян., Сл. ПЗБ, Янк. 1), мань, май ’хлусня, хлус’ (кліч., Жыв. сл.; Яруш., Мікуц., Нас., Шат.). Укр. мани́ти, рус. мани́ть ’тс’, паўн. ма́нкий ’спакушальны, прыцягальны’, валаг. манно́ ’прывабліва, прыемна’, алан., наўг., калін. ман ’хлус’, алан., смал., укр. мана ’хлусня’, польск., в.-луж. manić, н.-луж. maniś ’падманваць, ашукваць; прывабліваць, спакушаць, цешыць сябе чым-небудзь’, польск. man ’уведзены ў зман’, ’падман’, manicielstwo ’тс’, ’спакуса’, чэш. ‑maniti: ляш. podmanic ’падбухторыць да нечага’, podmana ’хітры ашуканец’, славац. obmantať ’ашукаць’, umantať ’заваражыць, зачараваць’. Да групы слав. лексем з асновай man‑ трэба яшчэ далучыць бел. мана́ ’пустата’, ’прывід, здань’ (Нас.), ’чары, насланнё’ (Ян.), ’азарт, прыцягальная сіла’ (карэліц., Марц.), ’ахвота, жаданне’ (Сцяшк. Сл.), мані́ць ’трызніць’ (Сцяшк.; іўеў., Сл. ПЗБ), мін. манаецца ’здаецца’ (КЭС) і аналагічныя да іх укр. мана́ ’прывід, здань, ілюзія’, рус. смал. ’насланне, нешта нерэальнае’, ’хмара’; ’прынада, спакуса’ (Даль); тамб. ’слодыч’, наўг. ман ’нячысцік, які жыве ў званіцы, у хаце або ў лазні’, уладз., валаг., наўг. мани́ть, безасаб. ма́нит ’здавацца, мроіцца’, манной ’шалёны’, а таксама польск. man ’ілюзія’, серб.-харв. не̏ман (з адмоўнай прыстаўкай, як, напр., нябога) ’страшыдла, прывід’, ’волат, калос’, ’нячысцік, д’ябал’, у якім (паводле Скока, 2, 366) адбылася дысіміляцыя mm > mn. Ван–Вейк (RÉS, 14, 73) таксама мяркуе, што паўн.-слав. maniti ўтварылася ў выніку дысіміляцыі з mamiti, прадстаўленага на зах.- і паўд.-слав. моўнай тэрыторыі, параўн. польск. mamić ’падманваць, уводзіць у зман’, ’прывабліваць’, чэш. mámiti ’выманьваць, выцягваць’, ’абдурманьваць’, славац. mámiť ’тс’, ’прывабліваць’, mam ’прывід, міраж’; славен. mámiti ’завабліваць, спакушаць’, ст.-славен. mama ’балбатун’, серб.-харв. ма́мити ’заманьваць, прывабліваць’, ’выманьваць’, ’раз’юшваць’, ма̏ма ’дурны’, ’шаленства’, ма̑ма ’прынада’, макед. мами ’хлусіць, ашукваць, махляваць, заманьваць’, балг. ма́мя ’тс’, ’прыручаць’, ’парушыць клятву’, ’вадзіць за сабой’, ’падзываць, клікаць (свойскія жывёлы і птушкі)’, ст.-слав. мамьнъ ’дурны’, ц.-слав. мамити і манити. Махэк₂ (350 і 351) мяркуе, аднак, што зыходнай формай для дзеяслова з’яўляецца прасл. manъ, якое пад уплывам сіноніма klamъ змяніла свой канчатак (‑nъ у ‑mъ) > ‑maniti. БЕР (3, 635) дае дзве прасл. формы дзеяслова: mamiti і maniti. І.‑е. асновай для першай з’яўляецца *ma‑ ’узмах рукою’ > прасл. majati, maxati, літ. móti, лат. māt ’махаць, ківаць’ з фармантам ‑mo‑ (параўн. ст.-грэч. μῑμος ’пераймальнік, імітатар, мім’, лац. mīmos ’тс’, месапск. mimeteos (Р. скл.) ’тс’ (Крае, IF, 49, 268; Бязлай, 2, 164–165). Роднаснымі да прасл. maniti будуць: ст.-інд. māyā́ ’чары, падман, ілюзія’, авест. māyā‑, лат. mãnît ’уводзіць у зман, падманваць’, mani, якому адпавядае бел. мань (Карскі, Труды, 456), ст.-в.-ням. mein ’ілжывы, падманлівы’, ст.-ісл. mein ’страта, шкода, няшчасце’, ст.-англ. mān, ст.-сакс. men ’хлусня’, ням. Mein‑eid ’клятвапарушэнне’ (Мюленбах-Эндзелін, 2, 582; Бернекер, 2; Фасмер, 2, 569).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

І́валга ’птушка жоўты дрозд, Oriolus galbula’ (ТСБМ), івал (Мат. Гом.), і́вельга, і́вега (Маш., 18, 19). Рус. и́волга ’жоўты дрозд, Oriolus galbula’, укр. і́волга ’тс’, польск. wilga, wiwielga ’тс’, чэш. vlha ’Merops apiaster’, славац. vlha ’івалга’, славен. vólga ’тс’, серб.-харв. ву̏га ’рэмез’, балг. авли́га ’івалга’. Ст.-слав. влъга, ст.-рус. иволга, ивлъга. Прасл. *vьlga ці, паводле Трубачова (Эт. сл., 8, 251–252), *jьvьlga мае адпаведнікі ў балт. і герм. арэалах. Пачатковае і‑ тлумачаць як пратэзу (Брукнер, 621) ці як прыіменную прыстаўку *jь‑ (Петарсан, 52; Трубачоў, Этимология, 1970, 19–20). Этымалогія не зусім ясная. Згодна з найбольш прынятай версіяй, роднаснае прасл. *vьlg‑ ’вільгаць’: у гэтай птушцы бачаць прадвесніцу дажджу. Семантычная паралель — ням. Regenpfeifer ’івалга’, ’сявец’. Гл. Брукнер, 621; БЕР, 1, 2; Трубачоў, Этимология, 1970, 19–20. Магчыма, гэта больш позняе пераасэнсаванне народна-этымалагічнага характару (Махэк₂, 694). З семантычнага боку верагодна сувязь з авест. vārə(n)gan ’нейкая птушка’, польск. wołaćклікаць, крычаць’. Гл. Эндзелін, IF, 33, 126; Шпэхт, Der Ursprung, 172; Фасмер, 2, 114–115. Ці не сюды імя язычаскага бога Сварогъ у сувязі з міфалагічнымі ўяўленнямі аб вогненнай птушцы? Іншыя тлумачэнні: Махэк₂ (694) звязвае *vьlga з ням. дыял. Widewalch ’івалга’ і лац. galbula ’тс’, якія з «праеўрапейскага» *valgā (з метатэзай *galv‑). Супастаўленне са швейц.-ням. Wiedewalch прыводзіць Булахоўскага (ВЯ, 1968, 4, 104) да рэканструкцыі слав. *ivo‑vьlga. Наўрад ці магчыма прыняць і тлумачэнне Младэнава (2), які параўноўваў з грэч. αὐλέω ’іграць на жалейцы’, αὐλός ’жалейка’, хаця да гэтага супастаўлення звяртаюцца зноў у сувязі з думкай аб гукапераймальным характары слав. слова (Антропаў, дыс.). Усечаная форма івал — карэлят м. р. Гл. віваўка.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

hißen

*

1.

vt

1) называ́цца, клі́каць

j-n willkmmen ~ — віта́ць каго́-н.

2) зага́дваць

2.

vi

1) называ́цца, мець імя́а́зву]

er heißt Paul — яго́ заву́ць Паўль

2) зна́чыць

das heißt — гэ́та зна́чыць

was soll das ~? — што гэ́та зна́чыць?

was heißt das auf Belarssisch? — што гэ́та азнача́е па-белару́ску?

das will schon (twas) ~! — гэ́та ўжо́ не́шта зна́чыць!

3.

:

vimp

es heißt… — як ка́жуць…

hier heißt es entwder – der — тут прыхо́дзіцца выбіра́ць

Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.)