2. (арганізацыіі г. д.) Mítglied n -(e)s, -er; Téilnehmer m -s, - (удзельнік);
член прэзі́дыума Vórstandsmitglied;
член-карэспандэ́нт korrespondíerendes Mítglied;
член гуртка́ Zírkelteilnehmer m -s, -;
правадзе́йны членórdentliches Mítglied;
ганаро́вы членÉhrenmitglied n;
3.матэм. Glied n -(e)s, -er;
4.грам.:
член ска́за Sátzglied n -(e)s, -er
Беларуска-нямецкі слоўнік (М. Кур'янка, 2010, актуальны правапіс)
ула́сны, ‑ая, ‑ае.
1. Які належыць каму‑, чаму‑н. як уласнасць. Уласная гаспадарка. Уласная аўтамашына. □ Жыў Нікадзім Варакса з Кіраю ў маленькім уласным доміку.Карпаў.// Які належыць каму‑н. разам з іншымі як члену якога‑н. калектыву, грамадства. Першымі сярод усходніх славян уласнае кнігадрукаванне атрымалі беларусы.Шакун.З таго часу, як [партызанскі] атрад пабудаваў свой уласны лагер, пры штабе стала працаваў трафейны радыёпрыёмнік.Брыль.// Звязаны сваяцкімі, прыязнымі і пад. адносінамі. [Ад’езд] радаваў — дома мяне чакала сустрэча з уласнымі дзецьмі, і крышачку засмучаў.Васілевіч.Яму хацелася падзяліцца з .. інжынерам некаторымі сваімі думкамі, якія хаваў .. [Шмульке] нават ад сваёй уласнай палавіны.Лынькоў.
2. Свой, асабісты. Крушынскаму ўспомніліся воўчыя сляды ў пяску побач з яго ўласнымі.Бядуля.Лёс майго карабля — гэта ўласны мой лёс; быць на вахце — вышэйшы мой гонар.А. Вольскі.Шчаслівы час, калі прыходзіць роздум І ты ва ўладзе толькі ўласных дум.Тармола.// Уласцівы каму‑н. Вельмі часта сваю ўласную філасофію аўтар пераносіць на персанажы свайго твора.Чорны.Верачка важна трымала Мікалая Пятровіча пад руку, ішла паволі, з пачуццём уласнай годнасці.Каршукоў.Вядзернікаў меў уласны погляд на рэчы.Радкевіч.// Які ідзе ад каго‑н. асабіста, які робіцца, ажыццяўляецца самім. [Сярго:] Азорыча я знаю асабіста: Калі ён там, дык не па ўласнай волі.Глебка.Спыніцца і моўчкі крыху пастаяць, Шчаслівым астацца за ўласную працу.Астрэйка.Лазебны — радыёаматар, і ў хаціне, дзе яны жывуць з камандзірам, стаіць прыёмнік яго ўласнай канструкцыі.Шамякін.
3. Літаральны, сапраўдны. Ва ўласным сэнсе слова.
4.Спец. Уласцівы толькі каму‑, чаму‑н., без дамешак, без пабочных дабавак. Уласная вага цела.
•••
Уласнае імягл. імя.
Уласны карэспандэнтгл.карэспандэнт.
Варыцца ва ўласным сакугл. верыцца.
На ўласныя вочы бачыцьгл. бачыць.
На ўласныя вушы чуцьгл. чуць.
Стаяць на ўласных нагахгл. стаяць.
Уласнымі сіламігл. сіла.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
БУРА́ЎКІН (Генадзь Мікалаевіч) (н. 28.8.1936, в. Тродавічы Расонскага р-на Віцебскай вобл.),
бел. паэт, дзярж. дзеяч. Скончыў БДУ (1959). Працаваў у прэсе, на радыё. З 1968 карэспандэнтгаз. «Правда» па БССР, з 1972 гал. рэдактар час. «Маладосць», з 1978 старшыня Дзярж.к-таБССР па тэлебачанні і радыёвяшчанні. У 1990—94 пастаянны прадстаўнік Беларусі пры ААН. Мае ранг надзвычайнага і паўнамоцнага пасла. У 1994—95 нам. міністра культуры і друку Беларусі. З 1995 у час. «Вожык». Друкуецца з 1952. У зб-ках «Майская просінь» (1960), «З любоўю і нянавісцю зямною» (1963), «Дыханне» (1966), «Жніво» (1971), «Выток» (1974), «Варта вернасці» (1978, Дзярж. прэмія Беларусі імя Я.Купалы 1980), «Пяшчота» (1985), «Гняздо для птушкі радасці» (1986), «Узмах крыла» (1995) і інш. раскрыў біяграфію пакалення, якое прайшло праз пакуты вайны, аднаўляла разбураны край, змагалася за справядлівасць, кахала. Паэзіі Бураўкіна характэрна арганічная сувязь з роднай зямлёй і гісторыяй, любоў да чалавека, роздум над жыццём, грамадз. тэмперамент, высокая духоўнасць, публіцыстычнасць, усведамленне адказнасці за слова. Лірыка яго задушэўная, адкрытая, споведная. Аўтар са з’едлівай іроніяй выступае супраць мяшчанства, бездухоўнасці, раўнадушша. Творы Бураўкіна вылучаюцца маштабнасцю вобразаў, дакладнасцю, прасветленасцю радка, гнуткасцю і мілагучнасцю слова. Аўтар дакумент. аповесці «Тры старонкі з легенды» (1971), кн. для дзяцей «Тры казкі пра Зая» (1974), сцэнарыяў дакумент. фільмаў «Апаленая памяць» (1975), «Падарожжа па Беларусі» (1976), адзін з аўтараў (з Ф.Коневым і У.Халіпам) сцэнарыя 2-серыйнага фільма «Полымя» (1974). Творы Бураўкіна пакладзены на музыку бел. кампазітарамі. Перакладае на бел. мову творы рус., укр. (зб. Б.Алейніка «Заклінанне агню», 1979), балг. і інш. паэтаў. У 1980—90 дэп. Вярх. Савета Беларусі. Прэмія Ленінскага камсамола Беларусі 1972.
Тв.:
Выбр.тв.Т. 1—2. Мн., 1986;
Сінія арэлі. Мн., 1987.
Літ.:
Барсток М. Руплівы поўдзень: Нарыс творчасці Генадзя Бураўкіна. Мн., 1984;
Лойка А. Сустрэчы з днём сённяшнім. Мн., 1968. С. 120—125;
Бугаёў Д. Дыханне паэзіі // Бугаёў Д. Шматграннасць. Мн., 1970;
Гніламёдаў У. Споведзь пакалення (Генадзь Бураўкін) // Гніламёдаў У. Упоравень з векам. Мн., 1976;
Гілевіч Н. Удзячнасць і абавязак. Мн., 1982. С. 149—165;
Барадулін Р. Парастак радка, галінка верша. Мн., 1987. С. 286—299, Панчанка П. Высокі бераг. Мн., 1993. С. 182—188.
на ўла́снай спі́не (пазна́ць, адчу́ць што) — на со́бственной спине́ (узна́ть, испыта́ть что);
вучы́цца на ўла́сных памы́лках — учи́ться на со́бственных оши́бках
Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)
бра́знуць, ‑ну, ‑неш, ‑не; зак.
1. Утварыць кароткі звонкі гук, ударыўшы па металічным, шкляным ці інш. прадмеце. Я чуў, як зачыніліся вароты ў садку, як потым бразнула клямка і шарганула ў сенцах засаўка.Баранавых.Дзверы сянец бразнулі, і босая Параска ціха, як кошка, прайшла па двары.Лобан.//чым. Ударыўшы металічным або шкляным прадметам па чым‑н., утварыць гук. Аднак варта каму бразнуць талеркай ці нават хоць бы зняць з хлеба настольнік, як.. [кот] ужо тут.Якімовіч.Варта было ветру бразнуць форткай, як.. [Іна] ажывала, выбягала на веранду, а потым, расчараваная, садзілася дзе-небудзь у кутку.Ваданосаў.
2.каго-што. З сілай кінуць, выклікаўшы шум, гук; грымнуць. Даніла ўсё ж такі схапіў Дудзько за грудзі, падняў і бразнуў аб зямлю.Пестрак.Бушыла з размаху бразнуў аб падлогу ўсё, што трымаў у руках, — кнігі.., лінейку, мел — і ў адзін міг апынуўся каля Арэшкіна, тварам у твар.Шамякін.
3.перан.Разм. Пазваніць па тэлефоне каму‑н. — Гэта мне, ёлупу, навука! — бубніць Дзямян Лукіч. — Падвёў карэспандэнт... Абяцаў даць у газету, калі мы поўным ходам разгорнем уборку, а што атрымалася?.. Няўжо так ужо цяжка было мне бразнуць, удакладніць?Аношкін.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
вы́гляд, ‑у, М ‑дзе, м.
1. Вонкавае аблічча. Чалавек быў няголены, і гэта надавала яму пажылы выгляд, насуперак маладому позірку вачэй.Мележ.Слухаючы старшыню, карэспандэнт разглядаў фота ў альбоме.., мабыць, параўноўваючы цяперашні яго выгляд з тым, што было на здымках.Шахавец.// Знешняе аблічча чалавека як праяўленне яго ўнутранага стану, характару. Здаровы выгляд. Незалежны выгляд. □ Вочы дзяўчыны радасна смяяліся, хоць выгляд у яе быў паніклы і разгублены.Ракітны.Ад свайго бацькі Рыгор пераняў.. добрую шырокую натуру, мяккі і гасцінны выгляд.Гартны.
2. Знешні абрыс, контур прадмета. Усе .. [жыхары вёскі] былі заўзятыя паляўнічыя, захопліваліся адным толькі выглядам стрэльбы.Колас.
3. У спалучэнні з прыназ. «з», «на», «пад» утварае прыслоўныя словазлучэнні ў значэнне знешне. З выгляду гэты чалавек спакойны. □ Нязграбны на выгляд дзік вельмі спрытны і рухавы.В. Вольскі.
•••
Для выгляду — каб толькі здавалася.
Не падаць (не паказаць) выглядугл. падаць.
Пад выглядамкаго-чаго — пад маркай каго-чаго, выдаючы за каго‑, што‑н. [Міхал:] — Пад выглядам альтанак домікі будуюць, скляпы і чорт ведае што яшчэ там.Карпаў.
Рабіць выглядгл. рабіць.
У выглядзечаго — у форме чаго‑н.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
członek
I człon|ek
м. член, чалец; сябра; супольнік;
~ek partii — чалец (член) партыі;
~ek Akademii — член Акадэміі; акадэмік;
~ek rzeczywisty — правадзейны чалец (член);
~ek korespondent — член-карэспандэнт;
przyjąć kogo na ~ka — прыняць каго ў члены (чальцы; сябры)
IIм.
1. член; канечнасць; канцавіна;
~ki ciała — часткі (члены) цела;
2. член; пеніс; чэлес
Польска-беларускі слоўнік (Я. Волкава, В. Авілава, 2004, правапіс да 2008 г.)
член, ‑а, м.
1. Частка цела чалавека або жывёлы (пераважна пра канечнасці). // Пра мужчынскі палавы орган.
2.Спец. Састаўная частка, адзін з кампанентаў цэлага. Член сказа. Член прапорцыі.
3. Асоба, што ўваходзіць у склад якой‑н. групы, аб’яднання, арганізацыі, таварыства і пад. [Нічыпар:] — Горш за ўсё вось што, таварыш Нявідны: на вобыску ў часе арышту нашага сакратара забралі дакумент — спісак членаў замосцінскай падпольнай арганізацыі.Колас.Кожны з членаў брыгады будзе змагацца за тое, каб штодзённа выконваць зменныя заданні на сто пяцьдзесят пяць працэнтаў.Кулакоўскі.Трывожыліся не на жарты члены рэвізійнай камісіі, спяшаліся да кааператыва, правяралі замкі, накладвалі пячаці.Лынькоў.Ганскі адчуваў, што як член сельсавета, павінен тут нешта зрабіць.Крапіва.
4.Спец. Асобая часціца, якая ў некаторых мовах стаіць пры назоўніках; артыкль. Азначальны член (der, die, das — у нямецкай мове). Неазначальны член (ein, eine — у нямецкай мове).
•••
Аднародныя члены сказа — члены сказа, якія выконваюць у сказе аднолькавую сінтаксічную функцыю.
Галоўны член сказа — незалежны член сказа — дзённік або выказнік.
Даданыя члены сказа — члены сказа, якія паясняюць і дапаўняюць галоўныя члены сказа.
Кандыдат у члены КПСС (партыі)гл. кандыдат.
Правадзейны член — вышэйшае выбарнае акадэмічнае званне, якое надаецца вучоным або дзеячам мастацтва за буйны ўклад у навуку і культуру.
Член-карэспандэнт — акадэмічнае званне вучоных або дзеячаў мастацтва, выбраных агульным сходам якой‑н. акадэміі ў яе склад без права рашаючага голасу.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)