rod [rɒd] n.

1. прут, пруто́к, лазі́на;

a fishing rod ву́дачка

2. fml ро́зга, хлыст

3. стры́жань (металічны)

make a rod for one’s own backкапа́ць я́му само́му сабе́

Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)

trickle2 [ˈtrɪkl] v.

1. ка́паць; цячы́ то́нкім струме́ньчыкам, струме́ніцца; прасо́чвацца;

The news trickled out. Чуткі прасачыліся.

2. сцяка́цца;

People began trickling onto the square. Людзі пачалі сцякацца на плошчу.

Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)

По́граб1 ’яма з крытым верхам і сценамі з бярвенняў; склеп’ (ТСБМ, Сл. ПЗБ, ТС, Нас., Янк. Мат.), ’яма’, ’курган’ (Сцяшк. Сл.), по́гріб, по́грыб, по́граб ’тс’ (Бяльк.), по́гбар, по́ргаб ’пограб’ (Мат. Гом.). Ад грэбцікапаць’, грэбаць (гл.), параўн. рус. по́ко́п ’пограб’ ад копа́ть.

По́граб2 ’хаўтуры’, ’пахаванне’ (Нас.; воран., Сл. ПЗБ), ст.-бел. погребъ ’тс’ (1481). Польск. pogrzeb, в.-луж. pohrjeb, чэш. pohřeb, славац. pohreb, славен. pogrèb ’тс’. Архаізм, параўн. зыходнае ст.-бел. погребати ’хаваць; закопваць нябожчыка ў зямлю’ (1489) < гребти ’тс’, параўн. загрэбці: умёр чоловек, повезлі на могліца і загрэблі (ТС), грабкі́ ’хаўтуры’ (ЛА). Параўн. яшчэ славен. pokòp ’пахаванне’ ад pokopáti ’пахаваць’ > kopátiкапаць’. Гл. грэбцікапаць’, грэбаць.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Ко́шкаць ’шукаць яйкі дзікіх птушак’ (ТС, Нар. словатв.), ’капаць, грэбаць’ (Сл. паўн.-зах., Федар. Рук.). Да кешкацца (гл.). Вакалізм, магчыма, пад уплывам кошкай (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Капу́л, копул ’прылада, пры дапамозе якой выдзёўбваюць ночвы, цясла’ (мазыр., З нар. сл.). Да капыл, які ўтвораны ад капаць (гл.) пры дапамозе суфікса ‑ыл.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

адкапа́ць, -а́ю, -а́еш, -а́е; -а́ны і адко́паны; зак., каго-што.

1. Капаючы, адшукаць, дастаць; выкапаць.

А. клад.

2. перан. Знайсці што-н. рэдкае і пад.; адшукаць (разм.).

Дзе вы адкапалі такую кнігу?

3. Адкідаць што-н. ад (з) чаго-н.

Адкапаць снег ад ганка.

4. Выканаўшы сваю норму, кончыць капаць, капацца (разм.); зрабіцца непрыгодным для капання.

Селянін ужо адкапаў сваё (перан.).

|| незак. адко́пваць, -аю, -аеш, -ае.

|| наз. адко́пванне, -я, н. і адко́пка, -і, ДМ -пцы, ж.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

пака́паць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; зак.

1. (1 і 2 ас. не ўжыв.). Капаць некаторы час (пра дождж). Пакапаў дождж і сціх.

2. што і чаго. Разм. Наліць некалькі капель якой‑н. вадкасці; накапаць трохі. — А божа ж мой! — спалохалася маці. — Вуха баліць, а ты маўчыш... — Ці ж крычаць? — На камфару, пакапай у вуха — памагае. Бядуля.

пакапа́ць, а́ю, ‑а́еш, ‑а́е; зак., што.

1. і без дап. Капаць некаторы час. Пакапаць бульбу да вечара. □ У лесе пакружыў крыху [Якуш], выбраў мясціну, згроб зверху лісце і пачаў капаць яму. Пакапае, пакапае, дый азірнецца, прыслухаецца. Скрыган.

2. Перакапаць канавамі, барознамі і пад. усё, многае. Пакапаць дарогу.

3. Выкапаць, накапаць вялікую колькасць якіх‑н. паглыбленняў. [Хутарок] меў досыць убогі і пустэльны выгляд, бо нават не было ніводнага дрэўца каля хаткі, хоць ямкі для іх і пакапаў дзядзька Марцін. Колас. Вылі ў лесе і акопы, але іх пакапалі пазней, у жніўні: кавалерыйская часць займала тут абарону. Навуменка.

4. Капаючы, выбраць (пра бульбу, буракі і пад.). Бульбу ў калгасе пакапалі, лён і каноплі падабралі і во-во пачнуць вазіць на завод. Лупсякоў.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Кро́пка1 ’грыбная начынка пірага (Малч.). Гл. крапаць2 ’начыняць, фаршыраваць’.

Кро́пка2 ’метка, след, плямка’ (ТСБМ, Нас.). Гл. крапаць1 і крапіцькапаць, пырскаць’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Кап ’наплыў, нарасць на дрэве’ (ТСБМ), рус. кап ’тс’. Да капаць (Гараеў, Доп., 1, 16). Параўн. таксама кануць (гл.). Іншыя меркаванні гл. Фасмер, 2, 183.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Капа́йла ’марудны’, капун ’тс’ (Нас.; брасл., шчуч. Сл. паўн.-зах.), ушац. каноніка, кареліц. капач ’тс’ (Янк. Мат., Пан. дыс.). Да капацца ’рабіць марудна, няўмела’ < капаць (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)