вулканічны востраў у Ціхім ак., самы вялікі ў групе астравоў Таварыства, у складзе Палінезіі Французскай, уладанне Францыі. Пл. 1042 км². Нас. каля 140 тыс.чал. (2000). Складаецца з 2 горных масіваў, злучаных вузкім (да 2 км) перашыйкам. Выш. да 2241 м (г. Арахена). Абкружаны каралавымі рыфамі. Клімат трапічны марскі. Ападкаў 1400 мм за год. Вільготныя трапічныя лясы. На берагавой нізіне плантацыі какосавых пальмаў, бананаў, цукр. трыснягу, ванілі, ананасаў. Вырошчваюць тара, ямс, батат, маніёк і інш. Здабыча жэмчугу. Рыбалоўства. Турызм. На Т. адм. цэнтр і асн. порт Палінезіі Франц. — Папеэтэ.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
УРО́ЧЫШЧА,
1) у шырокім разуменні — любая частка мясцовасці, адметная нейкімі прыроднымі асаблівасцямі ад наваколля (лясное У., западзіна, марэнны ўзгорак і інш.).
2) У геамарфалогіі і ландшафтазнаўстве — прыродны тэр. комплекс, адна з ніжэйшых адзінак фізіка-геаграфічнага раянавання, састаўная ч.ландшафту геаграфічнага. Складаецца з генетычна, дынамічна і тэрытарыяльна злучаныхфацый. Мае выпуклую або ўвагнутую форму мезарэльефу. У залежнасці ад характару пашырэння плошчы і ролі ў ландшафце вылучаюць У. асн. (дамінантныя і субдамінатныя) і другарадныя. На Беларусі вылучаюць У. марэнных або камавых узгоркаў, яроў, лагчын, карставых западзін з адпаведнымі глебамі і расліннасцю.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
УТРЭ́ХЦКАЯ У́НІЯ 1579,
ваенна-паліт. саюз 7 (спачатку 5) паўн. правінцый гіст.Нідэрландаў (Галандыя, Зеландыя, Утрэхт, Гелдэрн, Аверэйсел, Фрысландыя, Гронінген) у час Нідэрландскай буржуазнай рэвалюцыі 16 ст. Заключана 23.1.1579 у г. Утрэхт пасля Араскай уніі 1579. Мела на мэце захаванне рэв. заваяванняў і аб’яднанне сіл правінцый для паспяховага завяршэння імі нац.-вызв. вайны супраць Іспаніі; прадугледжвалася вядзенне агульнай знешняй палітыкі, стварэнне адзіных армій, манетнай сістэмы, федэратыўнае паліт. ўладкаванне і інш. Садзейнічала вызваленню паўн. Нідэрландаў ад ісп. панавання і заклала аснову самаст.дзярж. існавання Рэспублікі Злучаных правінцый (папярэднік сучаснай нідэрл. дзяржавы).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ФІЛЬТР АКУСТЫ́ЧНЫ,
прыстасаванне, што дазваляе вылучаць са складанага гукавога сігналу гарманічныя гукі, частоты якіх ляжаць у вызначаным дыяпазоне; акустычны аналаг эл. фільтра. Найпрасцейшы Ф.а. — рэзанатар Гельмгольца (гл.Рэзанатар акустычны).
Адрозніваюць Ф.а. нізкачастотныя (сукупнасць аднолькавых поласцей, злучаных вузкімі трубкамі), высокачастотныя (трубы з прасвідраванымі на аднолькавай адлегласці адтулінамі) і паласавыя (камбінаванне нізка- і высокачастотных). Выкарыстоўваюцца ў арх. акустыцы для памяншэння шумаў ад вентыляцыйных каналаў і труб; у тэхніцы — для зніжэння шуму, што ўтвараецца патокам адпрацаванага газу ў рэактыўных рухавіках і рухавіках унутр. згарання (напр., аўтамаб. глушыцель).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
фрэ́нзлі, ‑яў; адз. фрэнзаль, ‑зля, м.
Рад нітак ці шнуркоў, злучаных па некалькі разам, якія звісаюць па краях фіранак, хустак і пад. як аздоба. Убачыла Зося праз акно Аўдолю, пакінула на плечы вялікую хустку з фрэнзлямі, выбегла.Крапіва.На другім ложку пад такой жа атласнай коўдрай з фрэнзлямі спіць жонка.Бядуля.
[Польск. frędzla ад ням. Fränsel.]
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
АБСТЭ́РНАЎСКАЯ ГРУ́ПА АЗЁРАЎ,
у Беларусі, на мяжы Браслаўскага і Міёрскага р-наў Віцебскай вобл., у бас.р. Вята, паміж адгор’ямі Браслаўскай марэннай грады і Полацкай азёрна-ледавіковай нізінай. Уключае 13 азёраў (агульная пл. 32 км²), злучаных сістэмай мелкаводных забалочаных праток; найб.Абстэрна, Укля, Набіста, Важа, Інава. Дрэніруюцца р. Хараброўка, якая пачынаецца з воз. Набіста, цячэ праз воз. Шчоўна, выцякае з яго пад назвай Вята. З У прымыкае гідралагічны заказнік Балота мох. Плацінай на Хараброўцы ўзровень вады азёраў падняты на 0,8—1 м з утварэннем адзінага воднага басейна. Прамысловае рыбалоўства. Турызм.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ГУ́СЕНІЧНЫ ХОД,
прыстасаванне (рухач) самаходных машын, асн. часткай якога з’яўляецца гусеніца. Гэта суцэльны метал. або гумаметал. ланцуг з шарнірна злучаных звёнаў, які прыводзіцца ў рух вядучымі коламі машыны. Гусеніца верціцца разам з коламі і апорнымі каткамі, падкладваецца пад іх і стварае бясконцы пуць з супраціўленнем руху значна меншым, чым на грунце. Вял. паверхня гусеніц забяспечвае нізкі ціск на глебу, павялічвае счапленне з грунтам і праходнасць машыны. Гусенічны ход выкарыстоўваецца ў трактарах, торфаўборачных і дарожных машынах, экскаватарах, трубаўкладчыках, снегаходах, танках, цягачах і інш.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ДЭКЛАРА́ЦЫЯ НЕЗАЛЕ́ЖНАСЦІ 1776. Прынята 4.7.1776 у г. Філадэльфія 2-м Кантынент. кангрэсам прадстаўнікоў 13 англ. калоній у час вайны за незалежнасць у Паўночнай Амерыцы 1775—83. Аўтарам яе праекта быў Т.Джэферсан. Абвясціла аддзяленне калоній ад метраполіі і ўтварэнне новай незалежнай дзяржавы — Злучаных Штатаў Амерыкі, роўнасць усіх каланістаў перад законам і іх неад’емныя правы на «жыццё, свабоду і імкненне да шчасця», прынцып нар. суверэнітэту як аснову дзярж. ладу і інш. Была першай у сусв. гісторыі дэкларацыяй правоў чалавека. Дзень 4 ліпеня з’яўляецца нац. святам ЗША.
Літ.:
Война за независимость и образование США М., 1976.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЗЕМЛЕЧАРПА́ЛЬНЫ СНАРА́Д,
плывучая землярыйная машына з чарпаковым прыстасаваннем для вымання грунту з-пад вады. Рабочы орган адначарпаковых З.с. — коўш ёмістасцю да 20 м³ (глыбіня чэрпання да 30 м) або грэйфер многачарпаковых — шэраг каўшоў ёмістасцю да 1,5 м³, злучаных у выглядзе замкнёнага ланцуга (глыбіня чэрпання да 18 м). Падняты каўшамі грунт выдаляецца ў адвалы (разам з вадой па латаках, трубаправодах) ці загружаецца на грунтаадвозную шаланду або баржу. Выкарыстоўваюцца для днопаглыбляльных работ, капання падводных катлаванаў, узвядзення дамбаў, насыпаў, здабычы карысных выкапняў і інш. Здабыўныя З.с. маюць абагачальную ўстаноўку і наз.драгамі.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КАТАМАРА́Н (тамільскае, літар. звязаныя бярвёны),
1) плыт для кароткіх зносін і рыбнай лоўлі ў народаў азіяцкага ўзбярэжжа Інд.ак. і прылеглых астравоў, а таксама астравоў Ціхага ак. і Паўд. Амерыкі. Перамяшчаецца з дапамогай вёслаў або ветразяў.
2) Невял. грабное або ветразевае судна з некалькіх выдзеўбаных і завостраных з канцоў бярвён, злучаных масткамі.
3) Сучаснае марское або рачное судна (грузавое, рыбалоўнае, пасажырскае, буксірнае, спартыўнае) з двума злучанымі (палубай або фермамі) у верх. ч. паралельнымі карпусамі. Мае добрую астойлівасць і мараходныя якасці, вял. палубу. К. наз. таксама аднакорпуснае судна з паплаўкамі-балансірамі па баках.