Беларуска-нямецкі слоўнік (М. Кур'янка, 2010, актуальны правапіс)
пастэ́льны, ‑ая, ‑ае.
1. Які мае адносіны да пастэлі. Пастэльны жывапіс.// Зроблены пастэллю. Пастэльны партрэт.
2. Няяркі, мяккі (пра колер і пад.). [Карціну] «Перад шлюбам» Сергіевіч выканаў у далікатных пастэльных танах.Ліс.[Мода] раіць .. і другое: зусім не баяцца светлых пастэльных колераў.«Работніца і сялянка».
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
2.Рмн.‑лёвак. Сценны жывапіс; узор, арнамент і пад., намаляваныя з мэтай упрыгожання.
3. Спалучэнне колераў, фарбаў на чым‑н.; афарбоўка. Налічваюць звыш ста відаў размалёўкі яек зязюлі.«Беларусь».
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
факту́рны1, ‑ая, ‑ае.
Спец.
1. Які мае адносіны да фактуры 1 (у 2 знач.). Фактурны жывапіс карціны.
2. Які мае ярка выражаную фактуру 1 (у 1 знач.). Фактурная афарбоўка фанеры.
факту́рны2, ‑ая, ‑ае.
Спец. Які з’яўляецца фактурай 2. Фактурная кніга.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
ВЕНТУ́РЫ (Venturi),
італьянскія мастацтвазнаўцы. Бацька і сын. Ураджэнцы г. Мадэна, Італія. Адольфа (4.9.1856—10.6.1941). У 1888—98 гал. інспектар мастацтваў у Рыме, з 1931 праф. Рымскага ун-та. Адзін з заснавальнікаў (1888) час. «Archivio Storico dell Arte» («Гістарычны архіў мастацтва», з 1898 «L’Arte» — «Мастацтва»). Аўтар «Гісторыі італьянскага мастацтва» (т. 1—25, 1901—40), якая ахоплівае 13—16 ст.Ліянела (25.4.1885—14.8.1961), праф. ун-таў у Турыне (1915—32) і Рыме (з 1945). Працы Вентуры па гісторыі мастацтва і мастацтвазнаўства («Джарджоне і джарджанізм», 1913; «Гісторыя мастацкай крытыкі» і «Сезан», 1936; «Жывапіс і жывапісцы», 1945; «Італьянскі жывапіс», т. 1—3, 1950—52) адметныя шырынёй ахопу гіст. праблем, трапнасцю характарыстык, аналогіяй абсалютнай свабоды ў самавыяўленні мастака.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ВЫЯЎЛЕ́НЧЫЯ МАСТА́ЦТВЫ,
раздзел пластычных мастацтваў; аб’ядноўваюць жывапіс, скульптуру, графіку, фотамастацтва. Адлюстроўваюць рэчаіснасць у наглядных вобразах, што ўспрымаюцца зрокам. Структурная ідэнтычнасць, падабенства прадмета і яго вобраза, матэрыялізаванага ў маст. творы на палатне, кардоне або дошцы, на аркушы паперы, у камені ці метале, насценных размалёўках (манум.-дэкар.жывапіс), з’яўляецца адной з характэрных умоў рэаліст. ўзнаўлення прадметнага свету. Выяўленчыя мастацтвы маюць неабмежаваныя магчымасці глыбокага і праўдзівага адлюстравання дынамікі самых розных працэсаў грамадскага жыцця, выяўлення эстэт. сутнасці прыроднай і сац. рэчаіснасці, духоўнага свету чалавека; часам таксама могуць увасабляць вобразы, якія не існуюць у рэальнасці і створаны фантазіяй чалавека. Выяўленчае мастацтва з’яўляецца фактарам фарміравання грамадскага ўсведамлення (гл.Мастацтва); адной з формаў пазнання свету.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
жанр, ‑у, м.
1. Род твораў у галіне якога‑н. мастацтва, які характарызуецца пэўнымі ўласцівасцямі, сюжэтнымі і стылістычнымі прыкметамі. Жанр бытавой аповесці. Жанр нацюрморта.
2.Жывапіс на бытавыя тэмы; асобная карціна на бытавы сюжэт. Пейзаж і жанр.
3.перан. Стыль, манера. Спектакль у новым жанры.
[Фр. genre.]
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
painting
[ˈpeɪntɪŋ]
n.
1) малю́нак -ка m., карці́на f., абра́з -у m.
2) жы́вапіс -у m., выяўле́нчае маста́цтва n.
3) малява́ньне; фарбава́ньне n.
Ангельска-беларускі слоўнік (В. Пашкевіч, 2006, класічны правапіс)
МАНУМЕНТА́ЛЬНАЕ МАСТА́ЦТВА,
род пластычных мастацтваў ахоплівае шырокае кола твораў, прызначаных для канкрэтнага арх. або ландшафтнага асяроддзя і адпаведных ім ідэйнымі якасцямі, зрокава-архітэктанічным і колеравым ладам. Да М.м. адносяцца: манументальны жывапіс, манументальная скульптура, манументальна-дэкаратыўная скульптура, вітраж, габелен, мазаіка, пано, размалёўка, сграфіта.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КАНО́,
школа японскага дэкар. жывапісу. Засн. ў 2-й пал. 15 ст. мастакамі дынастыі Кано (адсюль назва) на традыцыях кіт. манахромнага пейзажнага жывапісу перыяду Паўд. Сун і яп. паліхромнай школы Тоса, якая развівала традыц.жывапісямата-э. Творы К. выконвалі ў жанры пейзажа на скрутках, шырмах, перасоўных перагародках, рабілі насценныя размалёўкі і інш.; ім уласціва спалучэнне агульнай умоўна-дэкар. трактоўкі кампазіцыі (плоскасныя формы, дакладна прамаляваныя контуры) з падкрэслена праўдападобнымі выявамі асобных матываў (птушак, галін дрэў і інш.), вылучэнне гал. буйнога кампазіцыйнага цэнтра, экспрэсіўная эмацыянальнасць выяў. Сярод прадстаўнікоў школы: Кано Масанобу, Кано Матанобу (заснавальнікі), Кано Эйтоку, Кано Санраку, Кано Міцунобу і інш. У 17—20 ст.жывапіс К. стаў, па сутнасці, паўторам старых узораў.
Я.Ф.Шунейка.
Да арт.Кано. Кано Эйтоку. Арол на хвоі. Дэталь размалёўкі шырмы. Канец 16 ст.