ландшафтны заказнік рэсп. значэння ў Астравецкім р-не Гродзенскай вобл. Створаны ў 1998 з мэтай захавання прыроднага ландшафту Бел. Паазер’я з папуляцыямі рэдкіх і знікаючых відаў раслін і жывёл. Пл. 13 тыс.га, у т. л.р. Вілія — 188 га і 14 азёр — 430 га. Размешчаны на стыку Свірскай краявой ледавіковай грады і Вілейскай марэнна-ледавіковай нізіны, што абумоўлівае разнастайнасць рэльефу. Азёры ў глыбока ўрэзаных катлавінах, ахаваныя ад ветру, мелка- і сярэднеглыбокія. Слабае перамешванне вады вядзе да недахопу кіслароду ў прыдонных слаях, утварэнню серавадароду і вял. колькасці жалеза. Лясістасць заказніка 75%. Пераважаюць хвойнікі імшыстыя і чарнічныя, трапляюцца ельнікі і бярэзнікі чарнічна-кіслічныя, алешнікі папарацевыя; зрэдку — дуб і асіна. Балотна-лугавая расліннасць складае 15%. У флоры шмат гаспадарча карысных раслін. Кураслеп лясны, ядрушка даўгарогая, пустапялёснік зялёны і ятрышнік дрэмлік занесены ў Чырв. кнігу. У фауне 203 віды жывёл, з якіх 26 занесены ў Чырв. кнігу: буры мядзведзь, рысь, барсук, соні арэшнікавая і садовая, гагара чорнаваллёвая, бугаі малы і вялікі, бусел чорны, журавель шэры, скапа, каршачок, сава балотная, начніца сажалкавая, рапуха чаротная, мядзянка, стронга ручаёвая, харыус і інш.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
Пе́вень, піэвень, піе́вянь, пе́вянь, пі́вэнь, пі́вінь ’самец курыцы’ (ДАБМ, к. 294; Сцяшк. Сл., Мядзв., Гарэц., Бяс., Мал., Шпіл., Шат., ТС), ’журавель’ (пін., КЭС; Дразд.), ’надзьмуты чалавек’ (шкл., Мат. Маг.), сюды ж пе́вень, пеўнік ’трэшчыны на лёдзе ад удару’ (ТС) з-за падабенства на хвост пеўня. Укр.пі́вень, рус.дыял.пе́вень. Бел.-укр. ізалекса (на рус. тэрыторыі лексема пашырана ў дыялектах, прылягаючых да бел. і ўкр. моўнай тэрыторыі). Утворана пры дапамозе суф. ‑ень (< прасл.*‑enь) ад дзеяслова шматразовага дзеяння *pěv‑ati, які з *pěti, pojǫ > пець (гл.), адносна словаўтварэння гл. Вярхоў, Аб некат. асабл., 36. Значэнне ’журавель’, відаць, табуістычнае — процілеглае кантамінацыйнаму жу‑равель (з жораў і журба), звязанаму з паняццем ’журба, смутак’. Ст.-бел.певень: петуховъ певніовъ чотыры (1592) сведчыць пра першапачаткова ўдакладняючы характар назвы, аднак у Бярынды яны супрацьпастаўлены тэрытарыяльна: “волынски певень, литовски петухъ”, што наказвае на распаўсюджанне з поўдня.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Во́чап ’шост, за які прычэпліваецца вядро ў студні’ (БРС, Бяльк., Шат., Касп., Мядзв., Янк. II, Сцяшк., Бір. Дзярж.); ’бэлька, якая кладзецца зверху ўпоперак на бэльках і цягнецца ўздоўж хаты’ (Інстр. I). Рус.о́чап ’калодзежны журавель’; ’жэрдка для калыскі’, укр.очепа ’крук, бусак, якім прыцягваюць плыт к берагу’. Аддзеяслоўнае ўтварэнне ад ачапіць (гл.) (Фасмер, 3, 177; 4, 299). Гл. таксама чапяла, цэп, ачэп.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
гуз, ‑а, м.
Пукатасць, нараст на целе чалавека або жывёлы ад удару, запалення і пад. Набіць гуз. □ Дужай мужчынскай рукою, якой так даўно не было на светлай галаве Даніка, Мікола правёў па «сівых» валасах малога, намацаў гуз ад кія і, заплюшчыўшы вочы, праз зубы ціха вылаяўся.Брыль.// Пукатая няроўнасць на чым‑н. Снегу было мала, на каляіністых дарогах чарнелі мёрзлыя земляныя гузы.Чорны.Скрыпучым голасам зарыпіць журавель над студняю з трухлявым дзер[а]вяным зрубам і гузамі лёду каля яго.Колас.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
Перасве́р, перасвір, перасверт ’вага-рычаг у студні з жураўлём’ (круп., барыс., ДАБМ, камент., 809; круп., Сл. ПЗБ), пірасʼвер ’тс’, пераабірай (круп., Шатал.), сюды ж перасве‑ равацца ’перавесіцца’ (паст., ігн., Сл. ПЗБ). Да пера- і асвер (гл.), якое прыйшло з лат. мовы, параўн. лат.svirat sviru ’вага-журавель (у калодзежы)’, svert ’нахіляць, вешаць, паднімаць з дапамогай рычага’ (Лаўчутэ, Балтизмы, 52 і інш. літ-pa), літ.persisverti ’перавесіцца’ (Сл. ПЗБ, 3, 500).
эстонскі пісьменнік, перакладчык. Скончыў Тартускі ун-т (1965). З 1969 працаваў у перыяд. друку, выд-вах, б-цы, Інфарм. цэнтры эст. дзіцячай л-ры, з 1999 у выд-ве «Steamark» («Знак свету»), Дэбютаваў як літ. крытык у 1962. Аўтар кніг «Дзень апошні, дзень першы» (1980), «Дзіцячы пісьменнік Яан Раннап» (1985), «Астрыд Ліндгрэн» (1997), «Джані Радары» (1998), энцыклапедый «Эстонскія савецкія дзіцячыя пісьменнікі» (1977), «Хто ёсць хто і што ёсць што ў эстонскай дзіцячай літаратуры» (1987), «Кароткі лексікон дзіцячай літаратуры Балтымарскага рэгіёна» (1998), даведнікаў па эст. дзіцячай літаратуры, выдання «Дзіцячая літаратура на эст. мове: Мастацкая літаратура. 1940—1987» (1989) і інш. Укладальнік на бел. мове анталогіі казак эст. пісьменнікаў «Скарбы старога Тоамаса» (1978). Пераклаў на эст. мову зб. «Вянок дружбы» (1986), казкі «Каза ў арэхах» Я.Коласа (1984), «Журавель і чапля» Цёткі (1986), кнігі «Бацькі і дзеці» І.Шамякіна (1974), «Тартак» І.Пташнікава (1976), «Надпіс на яблыку» М.Танка (1981), «Калі далёка ты...» А.Грачанікава (1983), «Курган» Я.Купалы (1986), а таксама асобныя творы Р.Барадуліна, П.Броўкі, Я.Брыля, Г.Бураўкіна, В.Быкава, З.Бядулі, А.Вярцінскага, Н.Гілевіча, У.Караткевіча, К.Кірэенкі, А.Кудраўца, Е.Лось, П.Марціновіча, Н.Мацяш, І.Мележа, Г.Пашкова, А.Разанава, Я.Сіпакова, П.Ткачова, В.Хомчанкі, І.Чыгрынава і інш. На бел. мову яго апавяданні пераклалі Я.Скрыган, С.Шупа.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
МІ́НСКІ МАЛЫ́ ТЭА́ТР.
Створаны ў 1996 у Мінску як недзярж. т-р на базе Альтэрнатыўнага т-ра (існаваў у 1990—96). Творчую дзейнасць пачаў пад маст. кіраўніцтвам І.Забары паказам спектакляў, пастаўленых раней у Альтэрнатыўным т-ры: «Камедыя» У.Рудава паводле твораў К.Марашэўскага і Ф.Аляхновіча (рэж. А.Андросік і Рудаў), «Моцарт і Сальеры» А.Пушкіна (рэж. А.Літвін), «Лебядзіная песня» паводле А.Чэхава (рэж. В.Грыгалюнас). Мастацтву т-ра ўласцівы віртуознасць акцёрскай тэхнікі, дынамізм сцэн. дзеяння, актыўная драматург. роля музыкі, пластыкі і колеру. Працуе на невял. аўдыторыю, ставіць пераважна спектаклі малых форм з камерным складам выканаўцаў. Сярод пастановак: філас. камедыя «Скарпіён» А.Еранькова паводле апавядання «Няма даравання» Л.Андрэева (рэж. В.Еранькова), дынамічны экзерсіс «Знайсці Элізабет» А.Гарцуева паводле Р.Тама (рэж. Гарцуеў), філас. трагікамедыя «Дрэйфус» Ж.К.Грумбарга, створаная з выкарыстаннем прыёму «тэатр у тэатры» (рэж. Літвін), казка для дзяцей «Чаравічак для Папялушкі» Я.Жураўкіна паводле казкі «Папялушка» Ш.Перо (рэж. Дз.Марынін і Дз.Саладуха), канцэптуальная псіхал. драма «ART» Я.Рэзы (рэж. М.Пінігін), мюзікл «Тайны Чароўнага Паддашку» А.Еранькова (аўтар лібрэта і рэж. В.Еранькова). Сярод акцёраў: А.Голуб, Жураўкін, Забара, А.Корчыкаў, С.Нікіфарава, А.Федаровіч, А.Шуляк. У спектаклях удзельнічаюць і акцёры інш. т-раў: З.Белахвосцік, С.Журавель, В.Кашчэеў, Г.Лягчылава, В.Манаеў, А.Сідарава, А.Шадзько і інш.
Л.А.Лявонава.
Мінскі малы тэатр. Сцэна са спектакля «АРТ» Я.Рэды «ART» Я.Рэзы.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
Сві́ршня ‘вага або вочап у студні з жураўлём’ (воран., лід., ДАБМ, камент., 809–810), сьвіршня́ (ашм., Стан.), ‘вал з ручкай у калодзежы’ (Сцяшк.), сві́рсня ‘вага або вочап у студні з жураўлём’ (ДАБМ, камент., 809–810), свіршня́, свяршня́, свірсня́ ‘журавель у студні’, ‘вага ў студні з жураўлём’ (Сл. ПЗБ). Балтызмы. Параўн. літ.svirksnis, svirksnỹs, лат.svir̃kstenis, svirkstene ‘прыстасаванне для пад’ёму вады з калодзежа’ (Лекс. балтызмы, 15; Лаўчутэ, Балтизмы, 50; Анікін, Опыт, 91). Гл. таксама асвер, свер, свір.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
ТАРА́САЎ Віктар Паўлавіч (н. 29.12.1934, г. Барнаул, Расія),
бел. акцёр. Нар.арт. Беларусі (1967). Нар.арт.СССР (1982). Скончыў Бел.тэатр.-маст.ін-т (1957). Акцёр шырокага творчага дыяпазону. Добрыя знешнія даныя, тэмперамент, шчырасць абумовілі поспех Т. ў ролях маладых герояў: Кузьмін («Людзі і д’яблы» К.Крапівы), Міхаіл («Лявоніха на арбіце» А.Макаёнка), Вадзім («Выклік багам» А.Дзялендзіка), Валерык («Трэцяя патэтычная» М.Пагодзіна), Генадзь («Мільён за ўсмешку» А.Сафронава) і інш. Дасканалым майстэрствам пераўвасаблення, высокай акцёрскай тэхнікай, псіхал. дакладнасцю і адзінствам знешняй і ўнутр. характарнасці вызначаюцца ролі: Канстанцін Заслонаў («Канстанцін Заслонаў» А.Маўзона), Францыск Скарына («Напісанае застаецца» А.Петрашкевіча), Сцяпан Дзямідчык («Апошні журавель» А.Дударава і А.Жука), Мульцік («Вечар» Дударава), Салавейчык («Амністыя» М.Матукоўскага), Ухватаў («Пагарэльцы» Макаёнка), Клеон («...Забыць Герастрата!» Р.Горына), Няхлюдаў («Уваскрэсенне» паводле Л.Талстога), Дульчын («Апошняя ахвяра» А.Астроўскага), Барон, Пратасаў («На дне», «Дзеці сонца» М.Горкага), Гараднічы («Рэвізор» М.Гогаля), Сафонаў («Рускія людзі» К.Сіманава), Кэлін («Святая святых» І.Друцэ), Бачана Рамішвілі («Закон вечнасці» паводле Н.Думбадзе), Ахмед Рыза («Дзівак» Назыма Хікмета) і інш. Здымаўся ў фільмах: «Першыя выпрабаванні», «Бацька», «Крушэнне імперыі», «Уваскрэсная ноч», «Соф’я Пяроўская», «Дзяржаўная граніца», «Дэбют», «Вадзіцель аўтобуса», «Песня пра зубра» і інш. Удзельнічаў у тэлепастаноўках: «Крах», «Людзі на балоце». Дзярж. прэмія Беларусі 1966.
Літ.:
Краўчанка Г. Віктар Тарасаў // Майстры беларускай сцэны. Мн., 1978. Кн. 3;
Ярмалінская В. «Брава, Віктар!..»: Нарыс жыцця і творчасці нар. артыста СССР, акцёра Нац.акад. тэатра імя Янкі Купалы Віктара Тарасава. Мн., 1999.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
круцёлка, ‑і, ДМ ‑лцы; Рмн. ‑лак; ж.
Разм.
1. Назва розных прадметаў, прыстасаванняў, якія круцяцца. У другой грамадзе народ акружыў чалавека з круцёлкаю і пазіраў, як прабаваў хто шчасця.Колас.Сям-там скрыпеў журавель або тарахцела круцёлка над студняй.Брыль.[Шыковіч] дасканала ведаў усе старажытныя канструкцыі сялянскіх замкоў — круцёлак, засовак, зашчэпак.Шамякін.
2. Легкадумны, ветраны чалавек (пераважна пра жанчыну). Збіраўся нават раскрычацца [Арцём Ісакавіч] на гэтую бессаромную круцёлку, якая — на табе — знайшла час распытваць аб розных глупствах, ды ў каго распытваць!Лынькоў.[У Веры Андрэеўны] ўжо складаўся вобраз Тамары — хлуслівай круцёлкі, якая хоча ашукаць яе сына.Арабей.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)