састо́яцца, ‑стоіцца; зак.
Пастаяўшы некаторы час, выдзеліць асадак (пра вадкасць). [Геня:] — Я чакаў, калі састоіцца вада. Якімовіч. // Стоячы, дайсці да такой ступені, каб зверху сабралася смятана (пра малако). Малако састоялася.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
Нядо́шлы ’кволы, слабы, хваравіты’ (стаўб., З нар. сл., Крыў., Дзіс.), недо́шлы ’тс’ (Сл. ПЗБ, ТС), нядо́шлы, нідэшлы ’тс’ (дзярж., Нар. сл.), няду́шлы ’тс’ (Мат. Гом.), нядэшлы ’благі, мізэрны’ (Сцяшк. Сл.). Зыходнае значэнне, відаць, у беласт. нэдо́шлы ’які хацеў стаць кім-небудзь, але не стаў’ (Сл. ПЗБ), што, паводле аўтараў слоўніка, з польск. niedoszły ’былы кандыдат на якое-небудзь месца’; аднак для большасці формаў нельга выключыць самастойнае развіццё ад не дайсці адно са значэнняў дайсці ’памерці, зачахнуць’, г. зн. ’той, хто блізкі да смерці, але яшчэ не дайшоў да яе’, параўн. недо́йда ’дахадзяга’ (Сл. ПЗБ), магчымы ўплыў прыметніка до́хлы (гл. дохнуць) ці дзеяпрыметніка ад няду́жыць ’хварэць’ (гл. нядуга).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
упа́рыцца, -руся, -рышся, -рыцца; зак.
1. (1 і 2 ас. не ўжыв.). Дайсці да гатоўнасці ў выніку парання.
Буракі ўпарыліся.
2. Спацець ад напружанай дзейнасці, цяжкай працы.
У. на рабоце.
3. (1 і 2 ас. не ўжыв.). Пра каня: пакрыцца потам, узмыліцца ад гонкі.
Конь упарыўся.
|| незак. упа́рвацца, -аюся, -аешся, -аецца.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
Перачу́ць, перэчуць ’дачуцца’ (ТС). Укр. перечу́ти ’тс’, перечу́тися ’дайсці весткам, быць пачутым’, польск. przeczuć ’прадчуваць, прадказваць’, рус. перечу́ть, перечу́ять, перечува́ть ’перанюхаць’, ’пачуць (усё); даведацца праз каго-небудзь’. Відаць, з *pro‑čuti. Параўн. аналагічна рус. про‑слышать. У такім выпадку — да пра- і чуць (гл.).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
датаргава́цца, ‑гуюся, ‑гуешся, ‑гуецца; зак.
Разм.
1. Таргуючы, дайсці да якіх‑н. непрыемных вынікаў. Датаргаваўся, што ні з чым застаўся. З нар.
2. Таргуючы што‑н., дамовіцца аб цане; старгавацца.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
усма́гнуць, ‑ну, ‑неш, ‑не; зак.
1. Дайсці да знямогі ад смагі. Усмаг араты за дзень у полі.
2. Перасохнуць ад недахопу вільгаці. Усмагла зямля, патрэскалася.
3. Разм. іран. Вельмі захацець выпіць.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
дакаці́цца, -качу́ся, -ко́цішся, -ко́ціцца; зак.
1. Коцячыся, дасягнуць якога-н. месца.
Клубок дакаціўся да парога.
2. (1 і 2 ас. звычайна не ўжыв.). Данесціся, пачуцца (пра гукі грому, гармат і пад.).
Здалёку дакаціўся грукат гармат.
3. перан. Апусціцца (у 2 знач.), дайсці да непрыемнасцей (разм.).
Д. да злачынства.
|| незак. дако́чвацца, -аюся, -аешся, -аецца.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
расхадзі́цца, -хаджу́ся, -хо́дзішся, -хо́дзіцца; зак.
1. Прахадзіўшы доўга, прывыкнуць да хадзьбы, перастаць адчуваць стомленасць ад яе.
Расхадзіўся, і ногі перасталі балець.
2. Пачаць хадзіць многа, сюды-туды.
3. перан. Дайсці да крайняй ступені ў праяўленні чаго-н., у якіх-н. дзеяннях, разысціся.
Нервы расхадзіліся.
Расхадзілася шалёная завіруха.
|| незак. расхо́джвацца, -аюся, -аешся, -аецца.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
дапа́рыцца, ‑руся, ‑рышся, ‑рыцца; зак.
1. Скончыць парыцца (у 1 знач.); сварыцца. Бульба дапарылася.
2. Скончыць парыцца (у 3 знач.); папарыцца (у лазні).
3. Доўга парачыся (у лазні), дайсці да непрыемных вынікаў.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
то́рба, ‑ы, ж.
Невялікі мяшок (звычайна даматканай тканіны). Вось маці з хаткі выбягае, Алесю торбу даручае, А ў торбе хлеб і, пэўна, сала, І весялей шмат хлопцам стала. Колас. // Мяшок з аўсом, што адзяваецца на галаву каню. // Мяшок старца як сімвал жабрацтва. Лапці, торба, хлеб з мякінай, Цемра курнай хаты, — Невясёлыя ўспаміны Аб жыцці праклятым. Крапіва.
[Цюрк. torba.]
•••
Давесці да торбы гл. давесці.
Дайсці да торбы гл. дайсці.
З торбай ісці гл. ісці.
Пусціць з торбаю (па свеце) гл. пусціць.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)