сядзя́чы, ‑ая, ‑ае.

1. Такі, які сядзіць. Страляць у сядзячую птушку. / у знач. наз. сядзя́чы, ‑ага, м. // Разм. Пра хворага, раненага, які можа сядзець. Сядзячы ранены. // Такі, які бывае, калі сядзяць. Сядзячая поза. Заснуць у сядзячым становішчы. // Разм. Прызначаны для сядзення. Сядзячыя месцы ў вагоне.

2. Звязаны са знаходжаннем на адным месцы; маларухомы. Сядзячае жыццё. □ — Давай падсілкуемся, — запрасіў да сябе Алеся дзядзька Язэп. — Дарма, што работа ў нас сядзячая, апетыт і яна наганяе. Шахавец.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

пра́гнасць, ‑і, ж.

1. Імкненне задаволіць свае празмерныя жаданні, патрэбы. Сцяпан Самасейка навучыў мяне ненавідзець багацце, уладную сілу грошай, раскошу, асабісты дабрабыт і чалавечую прагнасць. Асіпенка. [Грышук:] — Паўнюткая торба [рыбы]! Дык не, яшчэ давай... Да чаго даводзіць прагнасць чалавечая! Ракітны. // Выяўленне жадання задаволіць якія‑н. патрэбы. Патржанецкі ўхапіўся за ежу з такой прагнасцю, нібы тыдзень нічога не еў. Чарнышэвіч.

2. Скупасць, жадлівасць. [Гаспадыня] ад прагнасці, што страціць дарэмныя рукі, аж задыхалася, твар у яе быў пабіты на плямы. Гурскі.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

прыда́ча, ‑ы, ж.

Тое, што дададзена, прыдадзена, прыбаўлена да чаго‑н., звыш чаго‑н. На балоце там, дзесяцін гэтак чатырыста, а ён [пан] аддае вам іх за дзвесце і без усякай прыдачы, проста ў адмену. Галавач. — Прыдачу давай — не памяняю. Са сваёй стрэльбай я ўжо, хлопча, не аднаго звера ўклаў. М. Ткачоў.

•••

У прыдачу — звыш чаго‑н., у дадатак да чаго‑н. Коля захапіў з сабою пару самых большых гарачых грачанікаў з кавалкам сала ў прыдачу. Якімовіч.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

удзя́чнасць, ‑і, ж.

Пачуццё, якое ўзнікае ў адказ за зробленае дабро (увагу, паслугу, дапамогу і пад.); падзяка. Я шчырае слова Удзячнасці братняй Пакінуць у кнізе хачу. Гілевіч. Высокі, танклявы, яшчэ малады, няйначай студэнт, чалавек глядзеў дабрадушна, выказваючы шчырую ўдзячнасць за паслугу. Скрыган. Давай твой чамадан. Я вынесу, — прамовіў Федзя, — а вы, хлопцы, чакайце тат... — Ну добра, — сказала Наташа і з удзячнасцю зірнула яму ў вочы. Каваль. Паходня прапанаваў мне пасяліцца ў яго, і я з удзячнасцю згадзіўся. Хадкевіч.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

шалёстаць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; незак.

Разм.

1. каго-што. Біць, сцябаць з шумам. Было на .. [грэблі], казалі, і страшнае месца, адкуль часамі выбягаў нехта ў чырвоным, з пугаю ў руках і шалёстаў па вушах таго, хто позна ехаў з поля. Колас. Ціха ўвайшла [маці] праз сені ў кухню, зняла з цвіка татаў рэмень, ш-шах! — адчыніла дзверы ў хату і давай шалёстаць — і папа і дыякана! Брыль.

2. Шамацець, шалясцець. Шалёсталі ссохлым лісцем, палівалі зямлю золкімі дажджамі верасні. Карамазаў.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

вы́даць, -дам, -дасі, -дасць; -дадзім, -дасце, -дадуць; вы́дай; -дадзены; зак.

1. што. Даць што-н., забяспечыць чым-н.

В. грашовы аванс.

В. даведку.

2. што. Вырабіць, выпусціць (якую-н. прадукцыю), падаць як вынік работы (спец.).

Мартэн выдаў першую плаўку.

Машына выдала інфармацыю.

3. (са словам «замуж» або без яго; разм.), каго за каго. Паспрыяць замужжу, аддаць замуж.

В. дачку за афіцэра.

Удала выдалі дзяўчыну.

4. што. Выпусціць з друку, надрукаваць.

В. кнігу.

5. што. Апублікаваць, абвясціць.

В. пастанову.

6. каго-што. Раскрыць, зрабіць вядомым; удаць.

В. змоўшчыкаў.

В. сакрэт.

В. сябе неабдуманым словам.

7. каго-што за каго-што. Прадставіць, назваць каго-, што-н. не тым, кім, чым яны з’яўляюцца.

В. сябра за брата.

В. чутае за бачанае.

|| незак. выдава́ць, -даю́, -дае́ш, -дае́; -даём, -даяце́, -даю́ць; -дава́й.

|| наз. вы́дача, -ы, ж. (да 1—3 і 6 знач.) і выда́нне, -я, н. (да 4 і 5 знач.).

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (пад рэд. І. Л. Капылова, 2022, актуальны правапіс)

spin1 [spɪn] n.

1. вярчэ́нне; вірава́нне;

give a coin a spin крутану́ць мане́ту;

a double spin па́рнае вя́рчэнне (пра фігурнае катанне)

2. што́пар (пра самалёт);

go/get into a spin увайсці́ ў што́пар

3. infml каро́ткая пае́здка (на машыне, матацыкле і да т.п.);

Let’s go for a spin. Давай праедземся.

in a (flat) spin разгу́блены, у па́ніцы

Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)

dalej

1. (параўнальная ступень ад daleko) — далей;

rzucić dalej — кінуць далей;

2. па-ранейшаму; як і раней;

on dalej nic nie rozumiał — ён па-ранейшаму нічога не разумеў;

proszę mówić dalej — калі ласка, працягвайце;

mów dalej! — кажы далей!; працягвай!;

3. надалей; у далейшым;

co zamierzasz dalej robić? — што ты збіраешся рабіць надалей?;

4. (у значэнні выклічніка) давай;

dziecko dalej w płacz — дзіця давай плакаць;

i tak dalej (itd.) — і гэтак далей (і г.д.)

Польска-беларускі слоўнік (Я. Волкава, В. Авілава, 2004, правапіс да 2008 г.)

пратрэ́сціся, ‑трасуся, ‑трасешся, ‑трасецца; ‑трасёмся, ‑трасяцеся; пр. пратросся, ‑трэслася і ‑трэслася, ‑трэслася і ‑траслося; зак.

1. Трэсціся некаторы час. Пасля таго як Якавенка пратросся ў машыне суткі, яму здавалася, што і зямля, да якой ён цяпер прыпаў, таксама гайдаецца. Мележ.

2. перан. Разм. Пры дапамозе якіх‑н. рухаў давесці сябе да стану бадзёрасці; размяцца. — Сцёпа, пачакай! — затрымала яго жонка.. — Давай заўтра махнём куды-небудзь у раён! Пратрасёмся, падыхаем свежым паветрам. Корбан.

3. Разм. Прагаладацца (у дарозе). [Андрэй:] — Еш, Пеця, еш, пакуль даедзеш дадому — пратрасешся. Пальчэўскі.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

прымаўля́ць, ‑яю, ‑яеш, ‑яе; незак., каго-што і без дап.

1. Гаварыць, вымаўляць што‑н., суправаджаючы якое‑н. дзеянне; прыгаворваць. Калі лажыўся на далонь З сявенькі завадскі авёс, Я прымаўляў: — Расці, каб конь Браў з ходу лёгка цяжкі воз. Астрэйка. Прымаўляючы «а давай, братка, пабачым, ці смачны дарожны хлеб», .. [Кузьма Чорны] разламаў акрайчык на роўныя кавалкі і адзін падаў мне. Кірэенка.

2. Уст. Угаворваць каго‑н. што‑н. зрабіць. Крыўдна трохі і на бацьку, што прымаўляў .. [Насту] ісці [замуж] — ды стары ён, што ты возьмеш з яго... Каваль.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)