ХАРА́ВА Акакій Аляксеевіч (29.4.1895, с. Ачхамуры, Грузія — 23.6.1972),
грузінскі акцёр, педагог. Нар.арт.СССР (1936). Вучыўся ў тэатр. студыі А.Пагавы (з 1922). З 1923 у Т-ры імя Руставелі ў Тбілісі (у 1949—55 дырэктар). Адзін з заснавальнікаў і першы рэктар (з 1939; з 1947 праф.) Тэатр. ін-та імя Руставелі. Акцёр героіка-рамант. плана. Найб. значныя ролі: Анзор, Арсен (аднайм. п’есы С.Шаншыяшвілі), Карл Моар («Разбойнікі» Ф.Шылера), Бярсенеў («Разлом» Б.Лаўранёва). Вяршыня творчасці — роля Атэла (аднайм. п’еса У.Шэкспіра). Сярод інш. роляў: Платон Крэчат (аднайм. п’еса А.Карнейчука), Эдып («Цар Эдып» Сафокла). Здымаўся ў кіно. Дзярж. прэміі СССР 1941, 1943, 1946 (двойчы), 1951.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЧЫЯЎРЭ́ЛІ Міхаіл Эдышэравіч (6.2.1894, Тбілісі — 31.10.1974),
грузінскі акцёр, кінарэжысёр, сцэнарыст. Нар.арт.СССР (1948). Скончыў Тбіліскую школу жывапісу і скульптуры. З 1921 працаваў у т-ры мастаком, рэжысёрам, акцёрам. У кіно з 1921. Зняўся ў фільмах: «Арсен Джарджыяшвілі», «Сурамская крэпасць», «Жахі мінулага», «Натэла», «Ханума». Паставіў фільмы: «Першы карнет Стрэшнеў» (з Я.Дзіганам), «У апошні час» (абодва 1928), «Хабарда» (1931), «Апошні маскарад» (1934), «Арсен» (1937), «Вялікае зарава» (1938), «Георгій Саакадзе» (1942—43), «Клягва» (1946, прэмія Міжнар. кінафестывалю ў Венецыі), «Падзенне Берліна» (1950, прэмія Міжнар. кінафестывалю ў Карлавых Варах), «Іншыя зараз часы» (1965) і інш. Пісаў сцэнарыі да сваіх фільмаў. Дзярж. прэміі СССР 1941, 1943, 1946, 1947, 1950.
Літ.:
Амирэджиби Н. На заре грузинского кино. Тбилиси, 1978.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ВАСА́ДЗЕ Акакій Аляксеевіч (6.8.1899, г. Кутаісі — 23.3.1978),
грузінскі акцёр, рэжысёр, педагог. Нар.арт.СССР (1936). Праф. Тбіліскага тэатр. ін-та (1949). Сцэн. дзейнасць пачаў у 1917. З 1920 у Груз. т-ры імя Ш.Руставелі (Тбілісі; у 1935—55 гал. рэжысёр). З 1958 гал. рэжысёр Груз.т-ра імя Л.Месхішвілі (Кутаісі). З 1969 акцёр груз.т-ра ў г. Руставі. Акцёр шырокага творчага дыяпазону. Сярод роляў і пастановак: Ахма («Анзор» С.Шаншыяшвілі), Пэпія («Апавяданне жабрака» І.Чаўчавадзе), Яга («Атэла» У.Шэкспіра), Франц Моар («Разбойнікі» Ф.Шылера), Шуйскі («Вялікі гасудар» У.Салаўёва; і рэж.), Шмага («Без віны вінаватыя» А.Астроўскага; і рэж.). З 1924 здымаўся ў кіно. Дзярж. прэміі СССР 1942, 1946, 1951; Дзярж. прэмія Грузіі імя Руставелі 1975 (усе за тэатр. работы).
грузінскі пісьменнік. Скончыў Тбіліскі ун-т (1950). Друкаваўся з 1948. Першая кніга — зб. гумарыстычных апавяданняў «Вясковы хлапчук» (1958). Раманы «Я, бабуля, Іліко і Іларыён» (1960), «Я бачу сонца» (1962, за абодва прэмія Ленінскага камсамола 1967) прысвечаны жыццю груз. вёскі ў гады Вял.Айч. вайны. У раманах «Сонечная ноч» (1967), «Белыя сцягі» (1972, Дзярж. прэмія Грузіі імя Ш.Руставелі 1975), «Закон вечнасці» (1978, Ленінская прэмія 1980), аповесці «Кукарача» (1980) і інш. разглядае актуальныя сац.-этычныя праблемы Грузіі. Творы адметныя спалучэннем камічнага з драматычным, нац. гумару з глыбокім лірызмам. Асобныя творы экранізаваны, інсцэніраваны. На бел. мову творы Д. перакладалі В.Нікіфаровіч, У.Сіўчыкаў, М.Стральцоў.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КАБУЛА́ДЗЕ Сяргей Саламонавіч (7.2.1909, г. Ахалцыхе, Грузія — 22.7.1978),
грузінскі графік, тэатр. мастак і жывапісец. Нар. мастак Грузіі (1958), чл.-кар.АМСССР (1958). Вучыўся ў Тбіліскай АМ (1925—30), выкладаў там з 1938. Графічным творам К. ўласціва героіка-рамант. трактоўка вобразаў, скульптурнасць форм (іл. да «Віцязя ў тыгравай шкуры» Ш.Руставелі, 1935—37; «Слова пра паход Ігаравы», 1939, і інш.). Тэатр. работы: афармленне балетаў «Раймонда» А.Глазунова (1945) у Вял. т-ры, «Сінатле» Кіладзе (1947, Дзярж. прэмія СССР 1948) і оперы «Казанне пра Тарыэля» Ш.Мшвелідзе (1946, Дзярж. прэмія СССР, 1947) у Тбіліскім т-ры оперы і балета. Працаваў таксама як партрэтыст і пейзажыст.
С.Кабуладзе. Ілюстрацыя да паэмы Ш.Руставелі «Віцязь у тыгравай шкуры». 1935—37.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КАЛАТО́ЗАЎ (сапр.Калатазішвілі) Міхаіл Канстанцінавіч
(10.1.1904, Тбілісі — 26.3.1973),
грузінскі і расійскі кінарэжысёр. Нар.арт.СССР (1969). У 1931—34 слухач Дзярж. акадэміі мастацтвазнаўства ў Ленінградзе. У кіно з 1923, з 1928 рэжысёр. Дырэктар Тбіліскай кінастудыі (1936), упаўнаважаны К-та па справах кінематаграфіі СССР у ЗША (1943—45), нач.Гал. ўпраўлення па вытв-сці маст. фільмаў (1945—48). Творчасці ўласцівы яркая паэт. вобразнасць, імкненне да перадачы пластыкі выявы, вострых ракурсаў, эфектаў асвятлення. Сярод фільмаў: «Соль Сванетыі» (1930, дакументальны), «Змова асуджаных» (1950, Дзярж. прэмія СССР 1951; прыз Міжнар. кінафестывалю ў Карлавых Варах), «Адданыя сябры* (1954, прыз Міжнар. кінафестывалю ў Карлавых Варах), «Ляцяць журавы» (1957, Вял. прыз 11-га Міжнар. кінафестывалю ў Канах, 1958), «Чырвоная палатка» (1970, італа-сав.).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЛОРДКІПАНІ́ДЗЕ Рыгор Давідавіч (н. 19.10.1927),
грузінскі рэжысёр. Засл. дз. маст. Грузіі (1961). Нар.арт. Грузіі (1970). Нар. apr. СССР (1979). Скончыў Ін-ттэатр. мастацтва (Масква, 1950). У 1952—63 (з перапынкам) рэжысёр, у 1976—80 маст. кіраўнік Т-ра імя Марджанішвілі ў Тбілісі. У 1967—76 дырэктар і гал. рэжысёр Рустаўскага драм.т-ра. З 1985 маст. кіраўнік т-рамуз. камедыі імя Абашыдзе. З 1951 выкладае ў Груз. ін-це тэатр. мастацтва. Сярод пастановак «Не трывожся, мама» Н.Думбадзе, «Меч Кахаберы» П.Какабадзе, «Нашчадкі» А.Чхаідзе, «Гняздо на дзевятым паверсе» Г.Чыладзе, «На дне» М.Горкага, «Цар Эдып» Сафокла, «Джардана Бруна» Л.Мероці і інш. Паставіў шматсерыйны тэлефільм «Берагі» (1979). Дзярж. прэмія СССР 1981.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ПІРАСМАНАШВІ́ЛІ, Пірасмані,
Ніко (Мікалай Асланавіч; 1862?, с. Мірзаані, Грузія — 5.5?.1918), грузінскі мастак-самавук, прадстаўнік інсітнага мастацтва. Працаваў у Тбілісі. Маляваў самаробнымі фарбамі на кляёнцы і блясе шыльды для сталовых-духанаў і забаўляльных устаноў і карціны на тэмы нар. жыцця, пейзажы, нацюрморты, выявы жывёл. Творы вызначаюцца насычаным глыбокім каларытам, кантрастнымі спалучэннямі халодных сіне-чорных і цёплых светлых колеравых плям, пластычнай завершанасцю форм, спалучэннем унутр. драматызму са знешнім спакоем персанажаў: «Дворнік» (1904), «Мядзведзь у месячную ноч» (1905), «Нацюрморт» (1910—12), «Лань» (1916), «Прадавец дроў», «Гулянка трох князёў», «Кампанія Бего», «Рыбак сярод скал» і інш. На радзіме П. адкрыты яго Дом-музей.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЧЫКАВА́НІ Сімон Іванавіч (9.1.1903, с. Наэсакава Мартвілскага р-на, Грузія — 24.4.1966),
грузінскіпаэт. Вучыўся ў Тбіліскім ун-це (1923—25). Друкаваўся з 1924. Першы зб. «Думы на беразе Куры» (1925). У зб. «Перамога» (1942), ліра-эпічнай паэме «Песня пра Давіда Гурамішвілі» (1942—46), цыклах вершаў «На польскай дарозе», «Кветкі за Одэрам» (абодва 1953) тэма сувязі часоў, інтэрнац. дружбы і салідарнасці. Аўтар зб-каў «Калхідскія вечары» (1933), «Новыя дзённікі» (1953), «Шэсцьдзесят вершаў» (1963), аўтабіягр. хронікі «Я з дому выйшаў на дарогі радзімы» (1941), ліра-эпічнага цыкла «Гянджынскі сшытак» (1964—65). Дзярж. прэмія СССР 1947. На бел. мову асобныя яго творы пераклалі В.Жуковіч, М.Маляўка.
грузінскі жывапісец і графік. Нар. мастак Грузіі (1957) і СССР (1972). Герой Сац. Працы (1976). Вучыўся ў Школе жывапісу і скульптуры (Тбілісі, 1910—14). У 1919—26 жыў у Парыжы, наведваў Акадэмію Ронсана. Зазнаў уплыў сярэдневяковага груз. мастацтва і заходнееўрап. плыней 1920-х г. У 1926—32 праф. Тбіліскай АМ. Яго творы насычаны фальклорнымі матывамі, міфалагічнымі і фантаст. вобразамі (алегарычныя і сатыр. карціны, сцэны з жыцця тыфліскай багемы, партрэты, кніжныя іл., тэатр. дэкарацыі). Сярод іх жывапісныя карціны «Рыба Цоцхалі» (1920), «Ніко Пірасмані» (1946), іл. да зб. «Грузінскія народныя песні» Г.Чхіквадзе (1946), да кн. «Віцязь у тыгравай шкуры» Ш.Руставелі (2-е выд. 1976) і інш.Дзярж. прэмія Ш.Руставелі 1965.