ЧЫКАВА́НІ Сімон Іванавіч (9.1.1903, с. Наэсакава Мартвілскага р-на, Грузія — 24.4.1966),
грузінскі паэт. Вучыўся ў Тбіліскім ун-це (1923—25). Друкаваўся з 1924. Першы зб. «Думы на беразе Куры» (1925). У зб. «Перамога» (1942), ліра-эпічнай паэме «Песня пра Давіда Гурамішвілі» (1942—46), цыклах вершаў «На польскай дарозе», «Кветкі за Одэрам» (абодва 1953) тэма сувязі часоў, інтэрнац. дружбы і салідарнасці. Аўтар зб-каў «Калхідскія вечары» (1933), «Новыя дзённікі» (1953), «Шэсцьдзесят вершаў» (1963), аўтабіягр. хронікі «Я з дому выйшаў на дарогі радзімы» (1941), ліра-эпічнага цыкла «Гянджынскі сшытак» (1964—65). Дзярж. прэмія СССР 1947. На бел. мову асобныя яго творы пераклалі В.Жуковіч, М.Маляўка.
Тв.:
Рус. пер. — Избр. лирика. М., 1969;
Звенящий родник. М., 1970;
Лирика. М., 1973.
т. 17, с. 302
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)