грузі́нскі

прыметнік, адносны

адз. мн.
м. ж. н. -
Н. грузі́нскі грузі́нская грузі́нскае грузі́нскія
Р. грузі́нскага грузі́нскай
грузі́нскае
грузі́нскага грузі́нскіх
Д. грузі́нскаму грузі́нскай грузі́нскаму грузі́нскім
В. грузі́нскі (неадуш.)
грузі́нскага (адуш.)
грузі́нскую грузі́нскае грузі́нскія (неадуш.)
грузі́нскіх (адуш.)
Т. грузі́нскім грузі́нскай
грузі́нскаю
грузі́нскім грузі́нскімі
М. грузі́нскім грузі́нскай грузі́нскім грузі́нскіх

Крыніцы: piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2023, актуальны правапіс)

грузі́нскі, ‑ая, ‑ае.

Які мае адносіны да Грузіі, грузінаў, належыць ім. Грузінская мова. Грузінскі звычай.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ГРУЗІ́НСКІ Віктар Уладзіміравіч

(н. 21.8.1933, г. Слуцк Мінскай вобл. — 7.7.1997),

бел. фізік. Д-р фіз.-матэм. н. (1983), праф. (1985). Скончыў БДУ (1957). З 1957 у Ін-це фізікі АН Беларусі, з 1983 у БДУ. Навук. працы па спектраскапіі і люмінесцэнцыі складаных малекул, па фізіцы газавых лазераў і лазераў на складаных арган. злучэннях. Ленінская прэмія 1980.

Тв.:

Применение универсального соотношения к структурным спектрам флуоресценции и поглощения паров автоматических ароматических молекул // Изв. АН СССР. Сер. физ. 1963. Т. 27, №4;

Люминесценция сложных молекул при возбуждении электронами // Изв. РАН. Сер. физ. 1992. Т. 56, №2.

Літ.:

В.В.Грузинский // Журн. прикладной спектроскопии. 1993. Т. 59, № 5—6.

т. 5, с. 456

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

грузі́нскі gergisch, grusnisch;

грузі́нская мо́ва die gergische Sprche, das Gergische (sub)

Беларуска-нямецкі слоўнік (М. Кур'янка, 2010, актуальны правапіс) 

ГРУЗІ́НСКІ Аляксей Яўгенавіч

(3.5.1858, Масква—22.1.1930),

рускі літ.-знавец, фалькларыст. Скончыў Маскоўскі ун-т (1883). Аўтар даследаванняў і нарысаў пра Дз.Фанвізіна, В.Бялінскага, М.Лермантава, І.Тургенева; Дантэ, У.Шэкспіра і інш. Перакладаў араб. казкі, творы Нізамі, Р.Тагора. Адзін з першых даследчыкаў тэкстаў Тургенева і Л.Талстога. Вывучаў бел. фальклор і этнаграфію. У арт. «З этнаграфічных назіранняў у Рэчыцкім павеце Мінскай губ.» (1891) расказаў аб побыце прафес. старцаў-жабракоў Лоеўшчыны, выканаўцаў духоўных вершаў і псалмаў, іх рэпертуар, упершыню апісаў бел. ліру. У арт. «Духоўныя вершы (Мінская губ., Рэчыцкі пав.)» (1898) даследаваў бел. эпічныя і лірычныя нар. песні на сюжэты старазапаветных казанняў і міфаў, жыцій святых, рэліг. легенд, апокрыфаў. Рэдагаваў «Зборнік народных дзіцячых песень, гульняў і загадак» (М., 1898) П.В.Шэйна і пасля смерці фалькларыста апублікаваў пра яго арт. «П.В.Шэйн» (1901).

І.У.Саламевіч.

т. 5, с. 456

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

грузі́ны, -і́н, адз. грузі́н, -а, м.

Народ, які складае асноўнае насельніцтва Грузіі.

|| ж. грузі́нка, -і, ДМ -нцы, мн. -і, -нак.

|| прым. грузі́нскі, -ая, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

грузи́нский грузі́нскі.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

Georgian2 [ˈdʒɔ:dʒən] adj. грузі́нскі

Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)

па́ндуры, нескл., н.

Грузінскі народны трохструнны шчыпковы музычны інструмент.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

gruziński

грузінскі

Польска-беларускі слоўнік (Я. Волкава, В. Авілава, 2004, правапіс да 2008 г.)