грузі́нскі
прыметнік, адносны
|
адз. |
мн. |
| м. |
ж. |
н. |
- |
| Н. |
грузі́нскі |
грузі́нская |
грузі́нскае |
грузі́нскія |
| Р. |
грузі́нскага |
грузі́нскай грузі́нскае |
грузі́нскага |
грузі́нскіх |
| Д. |
грузі́нскаму |
грузі́нскай |
грузі́нскаму |
грузі́нскім |
| В. |
грузі́нскі (неадуш.) грузі́нскага (адуш.) |
грузі́нскую |
грузі́нскае |
грузі́нскія (неадуш.) грузі́нскіх (адуш.) |
| Т. |
грузі́нскім |
грузі́нскай грузі́нскаю |
грузі́нскім |
грузі́нскімі |
| М. |
грузі́нскім |
грузі́нскай |
грузі́нскім |
грузі́нскіх |
Крыніцы:
piskunou2012,
sbm2012,
tsblm1996,
tsbm1984.
Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2023, актуальны правапіс)
грузі́нскі, ‑ая, ‑ае.
Які мае адносіны да Грузіі, грузінаў, належыць ім. Грузінская мова. Грузінскі звычай.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
грузі́ны, -і́н, адз. грузі́н, -а, м.
Народ, які складае асноўнае насельніцтва Грузіі.
|| ж. грузі́нка, -і, ДМ -нцы, мн. -і, -нак.
|| прым. грузі́нскі, -ая, -ае.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)
па́ндуры, нескл., н.
Грузінскі народны трохструнны шчыпковы музычны інструмент.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
чангу́ры, нескл., н.
Народны грузінскі смычковы музычны інструмент, які складаецца з драўлянага корпуса і доўгай тонкай шыйкі з 14–15 ладамі.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
прыпра́віць, ‑праўлю, ‑правіш, ‑правіць; зак., што.
1. Пакласці ў што‑н. прыправу. Прыправіць суп. □ Прыправілі малінай Грузінскі смачны чай. Агняцвет. // перан. Разм. Дапоўніць чым‑н., дадаць што‑н. як суправаджэнне да чаго‑н. Любіў ён і паспяваць, і пасмяяцца, і прыправіць жартамі сваю бойкую гутарку. Колас.
2. Спец. Змяніць сілу ціску на асобныя ўчасткі друкарскай формы для атрымання правільнага адбітка.
3. Прыладзіць, прымацаваць. Маці дапамагала .. [Васілю] запрэгчы ў плуг кабылу,.. прыправіла пастронкі. Кулакоўскі. Залысіў дзядзька дрэва злёгку (Сякера востра, кара крохка), .. латак прыправіў, А пад латак гаршчок паставіў. Колас.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)