Ангельска-беларускі слоўнік (В. Пашкевіч, 2006, класічны правапіс)
цудо́ўны, ‑ая, ‑ае.
1. Які з’яўляецца цудам (у 1 знач.), робіць цуды (у 1 знач.). І стаў Іванка.. на цудоўнай дудцы іграць.Якімовіч.
2.Вельмідобры; выдатны, адмысловы. Цудоўны будынак. Цудоўнае надвор’е. □ На дварэ была цудоўная летняя ноч.Чарнышэвіч.// Які вылучаецца высокім майстэрствам, незвычайным талентам. [Клава:] — Я ўпэўнена, што .. [Праменны] цудоўны паэт, а вы [Язва] яму зайздросціць.Крапіва.//Вельмідобры па характару, паводзінах і пад. (пра чалавека). — Дарэчы, яна не раўнуе, што ты бываеш... у мяне? — Здаецца, не. — Мне таксама здаецца, што не. Твая Люся — цудоўная жанчына. Разумніца. Светлая галава.Васілёнак.[Аня:] — Каб вы [Казанцаў] ведалі, які цудоўны чалавек мой муж!Васілевіч.
3. Незвычайна прыгожы; маляўнічы. У Веры Засуліч цудоўныя пышныя валасы цёмна-каштанавага колеру.Зарэцкі.Струменьчык вады.. пераліваецца цудоўнай вясёлкай.Даніленка.// Цікавы, захапляючы. Цудоўная казка зноў захапіла ўяўленне хлопчыка.Шыловіч.
4. Прыемны; дзіўны. Цудоўны водар. □ Цудоўны пах расцвітаючых ліп ліўся з парку.Чарнышэвіч.// Мілагучны (пра голас, гукі). Цудоўны голас. Цудоўныя спевы. □ Я сяджу на высокім узгорку і слухаю гэтую цудоўную сімфонію вясны.Ігнаценка.
5. Небывалы, нябачаны. Бульба парасла цудоўная: ядраная, буйная — адна ў адну.«Беларусь».
6. Жыватворны, цудадзейны. Хто спеў хоча скласці такі, Каб песня душу акрыляла, — Напіся з цудоўнай ракі: Рака гэта Янка Купала.Бялевіч.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
меланхалі́чны, ‑ая, ‑ае.
1. Які мае адносіны да меланхоліі, меланхоліка, уласцівы ім. Меланхалічны характар.
2. Схільны да меланхоліі (у 1 знач.). Меланхалічны піяніст адкідваў рукой ліпкія валасы.., ледзь-ледзь дакранаўся да клавіш[аў] і, слухаючы мяккія гукі свайго інструмента, жмурыў вочы.Мікуліч.[Адам Бабарэка] вельмідобры і ад гэтай дабраты свае нават крыху меланхалічны.Скрыган.// Выкліканы меланхоліяй, які выражае меланхолію. Меланхалічная задуменнасць зышла раптам з твару, усмешка азарыла яго.Бядуля.
3. Поўны меланхоліі (у 1 знач.); сумны, журботны, тужлівы. Вада бесперапынна білася ў берагавы схіл, нараджаючы бесперапынны меланхалічны, звінючы гук.Чорны.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
распладзі́цца, ‑плодзіцца; зак.
1. Размножыцца, развесціся ў вялікай колькасці. Мух у хаце распладзілася шмат, і яны цяпер вельмі куслівыя.Чарнышэвіч.У Аўстралію былі завезены і выпушчаны на волю сотні бзікіх сабак. Яны павінны былі распладзіцца і паесці ўсіх трусоў.Матрунёнак.//Разм. Нарадзіцца ў мностве (пра людзей). Антось Ярмаліцкі рагоча і прыгаварвае: «От жа Ярмаліцкіх распладзілася, сказаць у добры час. І чарнявыя, і бялявыя, і даўганосыя, і кірпатыя».Чорны.
2.перан.Разм. Паявіцца ў вялікай колькасці. Сіўцоў са злосцю стукнуў кулаком па няміламу рукапісу .. — нібыта гэта ад яго распладзілася ўся жыццёвая проза і шэрасць.Васілевіч.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
хаўру́снік, ‑а, м.
Разм. Саўдзельнік у якой‑н. справе; кампаньён. Гэта быў чалавек вельмі вынослівы, спрытны і храбры, што называецца сарві-галава, весялун, добры хаўруснік і забіяка.Алешка.Але калі Алесь пачаў.. вучыць дзяцей розным, прывезеным з горада, гульням, яны пазналі ў ім добрага хаўрусніка і зрабіліся самымі блізкімі яго сябрамі.Галавач.//Разм. Саўдзельнік якога‑н. злачынства, якіх‑н. несумленных спраў. [Жарыкаў:] — Бясспрэчна, што ў Бандыся былі хаўруснікі. Не мог жа ён адзін вынесці ўсё на калёсы.Асіпенка.Стась жа прыходзіў на бераг кожны раз п’яны. Значыць, меў і хаўрусніка, каму збываў калгаснае дабро!..Ваданосаў.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
ear1[ɪə]n.
1. ву́ха
2. слых;
have an ear for music мець до́бры музы́чны слых
♦
be all ears слу́хаць ве́льмі ўва́жліва;
be up to one’s ears in work/debt/problems быць па ву́шы ў рабо́це/даўга́х/прабле́мах;
play by ear ігра́ць на слых;
turn a deaf ear (to smth./smb.) не звярта́ць ува́гі (на што-н./каго́-н.)
Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)
бліску́чы, ‑ая, ‑ае.
1. Які бліскае, ззяе, вылучае святло, прамені. Па шкляным цёмна-сінім небе мігцяць зоркі — буйныя, бліскучыя.Бядуля.Высока ўзняўшы ўгару рукі, маладая жанчына вешала на.. [ялінку] бліскучыя каляровыя цацкі.Васілевіч.// Які свеціцца, блішчыць, выяўляючы ўнутраны стан чалавека (пра вочы). У той жа міг да нас падбегла двое падлеткаў, хлапчук і дзяўчынка, разгарачаныя, з бліскучымі вачамі.Краўчанка.
2.перан.Вельмідобры. Парадныя залы ў Белавежскім палацы былі прыведзены ў бездакорны, бліскучы парадак.В. Вольскі.Прыбыўшы .. [на заставу] чатыры месяцы таму назад, маёр застаў жыллёвыя ўмовы далёка не бліскучымі.Брыль.// З вельмі добрай знешнасцю, шыкоўна апрануты. Пераступіў парог [Сашка], бліскучы і жыццярадасны.Чорны.// Выдатны, надзвычайны. Бліскучыя поспехі. Бліскучы аналіз фактаў. □ Маркс і Энгельс выхавалі бліскучую плеяду пралетарскіх рэвалюцыянераў.«Звязда».[Бутылін:] — Ручаюся, праз тры гады.. [Іванова] сама ў нашым жа інстытуце будзе чытаць бліскучыя лекцыі.Васілевіч.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
яць, ‑я, м.
Назва літары «ѣ» у царкоўнаславянскім і дарэвалюцыйным рускім алфавіце, што абазначала гук, які пазней у беларускай мове супаў з «е». Шыльды з цьмянымі залачонымі надпісамі, часамі яшчэ з цвёрдымі знакамі і яцямі, старанна абвяшчалі, што за аднымі дзвярыма знаходзіцца майстэрня гадзіннікаў, за другімі — бакалея.Скрыган.Думаеце, сапраўдная грамата такая лёгкая. Не, ты спачатку папацей, патлумі сабе галаву, каб у яе ўвайшло, дзе трэба «яць» паставіць, дзе «фіту».Навуменка.
•••
На яцьхто-што — вельмідобры, выдатны па сваіх якасцях. [Васіда:] — Вось, прашу! Дакуменцікі на яць! Лепш, чым сапраўдныя...С. Александровіч.
На яць (рабіць, зрабіць што‑н.) — вельмі добра, беззаганна, як патрабуецца. — Ну як жа, хлопцы, рэйд? Усё ў парадку, Міхась? — апошнім запытаннем звяртаецца.. [дзядзька Мірон] да свайго брыгадзіра. — На яць! А то што ж бы мы за гаспадары з табою былі?Скрыган.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
выда́тны, ‑ая, ‑ае.
1. Які вылучаецца сярод іншых, славуты; шырока вядомы. Выдатны дзеяч навукі. □ На сценах вісела некалькі плакатаў і партрэтаў выдатных палітычных дзеячаў.Колас.
2. Незвычайны, выключны. Выдатны розум. Выдатныя здольнасці. □ Рысы.. твару [Аксёна Каля] строгія, нават халодныя. Вочы ўдумлівыя, і ўся сухарлявая і моцная постаць выкрывае ў ім чалавека выдатнага.Колас.// Знамянальны. Выдатныя старонкі летапісу партызанскай барацьбы.
3.Вельмідобры. Выдатная ацэнка. Выдатны матэрыял. Выдатная вучоба. □ [Валодзя:] — Мая брыгада будзе і далей даваць толькі выдатную прадукцыю.Крапіва.Гэта той самы бярэзнік, дзе летась наш дзядзька, ходзячы па грыбах, напаў на неруш і набраў цэлую сявеньку выдатных баравікоў-бярозавікаў.Колас.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
хва́цкі, ‑ая, ‑ае.
1. Удалы, спрытны; маладзецкі. Пахмурна і ўрачыста выглядалі хвацкія хлопцы з пачэснага каравула.Лынькоў.[Клаўдзія Пятроўна:] — Я і не ведала, што ты [Харытон Ігнатавіч] ў мяне такі хвацкі прамоўца.Васілёнак.
2.Разм.Вельмідобры, слаўны. [Дзед:] — Кара цяпер добра здымаецца, свісцёлкі дужа хвацкія будуць.Рылько.Боты не надта хвацкія: да старых, абшарпаных халяў прышыў Адам галоўкі.Навуменка.// Вясёлы, заліхвацкі. З балалайкай у Андрэя заўсёды спалучалася ўяўленне шырокай вуліцы рускага сяла, хвацкай прыпеўкі.Пестрак.З прыемнасцю чуў, як падпяваў сабе гэты вясковы хвацкі танцор, слоў не знаходзячы ад весялосці.Брыль.
3.Разм. Спрытны, умелы. Хвацкія рукі ў дзеда. □ Паглядзеў пан на работу ды кажа: — Ты, чалавеча, хвацкі майстар, але такую штуку, відаць, не патрапіш зрабіць, — і падаў Паўлюку сцізорык, дзе было многа ножыкаў і розных іншых прычындалаў.С. Александровіч.
4.Разм. Прыдатны для выкарыстання, ёмкі. Хвацкі рубанак. □ Даніла тым часам нікнуў за шафу і дастаў адтуль вельмі ж хвацкую кавеньку.Сабаленка.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)