выдатны, ‑ая, ‑ае.
1. Які вылучаецца сярод іншых, славуты; шырока вядомы. Выдатны дзеяч навукі. ▪ На сценах вісела некалькі плакатаў і партрэтаў выдатных палітычных дзеячаў. Колас.
2. Незвычайны, выключны. Выдатны розум. Выдатныя здольнасці. ▪ Рысы.. твару [Аксёна Каля] строгія, нават халодныя. Вочы ўдумлівыя, і ўся сухарлявая і моцная постаць выкрывае ў ім чалавека выдатнага. Колас. // Знамянальны. Выдатныя старонкі летапісу партызанскай барацьбы.
3. Вельмі добры. Выдатная ацэнка. Выдатны матэрыял. Выдатная вучоба. ▪ [Валодзя:] — Мая брыгада будзе і далей даваць толькі выдатную прадукцыю. Крапіва. Гэта той самы бярэзнік, дзе летась наш дзядзька, ходзячы па грыбах, напаў на неруш і набраў цэлую сявеньку выдатных баравікоў-бярозавікаў. Колас.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)