Прыгру́ніць ’прымусіць, змусіць; падагнаць; прымусіць хутчэй рабіць што-небудзь’ (Шат.). Да гру́ніць з той самай семантыкай. Сюды ж прысл. грунь, угру́нь ’бягом, вельмі хутка (бегчы)’ (Гарэц.), грунём ’вельмі хутка; бягом; бегчы з усёй моцы’ (барыс., бых., клім., бялын., Бяльк., Нар. сл., Нар. словатв.), якія працягваюць зыходнае для вытворных прасл.*grǫdnь ’асаблівы конскі алюр; рысь’ (ЭССЯ, 7, 148). Семантычнае развіццё можа выглядаць наступным чынам: ’конскі алюр’ → ’вельмі хуткі, імклівы рух’ → ’прымушэнне рабіць хутчэй’ і г. д.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
соль¹, -і, мн. со́лі, -ей, ж.
1.адз. Белае крышталічнае рэчыва з вострым характэрным смакам, ужыв. як прыправа да стравы.
Сталовая с.
2.перан., адз. Тое, што надае асаблівы інтарэс, вастрыню чаму-н.
У гэтым якраз і ўся с. паэмы.
3. Хімічнае злучэнне, прадукт поўнага або частковага замяшчэння вадароду кіслаты металам (спец.).
Берталетава с.
◊
Падсыпаць солі — добра даняць, дапячы каму-н. іроніяй, едкім словам.
Пуд солі з’есці з кім-н. — добра і даўно ведаць каго-н. (разм.).
|| прым.салявы́, -а́я, -о́е (да 1 і 3 знач.) ісаляны́, -а́я, -о́е (да 1 і 3 знач.).
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
гіпно́з, ‑у, м.
1.Асаблівы стан частковага, няпоўнага сну ў чалавека і вышэйшых пазваночных жывёл, які ўзнікае пад уплывам знешніх раздражняльнікаў або ўнушэння. Быць у стане гіпнозу.
2. Усыпленне шляхам унушэння; гіпнатызаванне. Гіпноз хворага.//перан. Сіла ўплыву, уздзеяння, уласцівая каму‑, чаму‑н. Казкі паводзілі такі страх, што і ў слухачоў і ў апавядальніка варушыліся на галаве валасы. Гэта было падобна на гіпноз. Гіпнатызавалі адзін аднаго словамі, рухамі, страхам, напружанасцю пачуццяў.Чарнышэвіч.
[Ад грэч. hýpnos — сон.]
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
спусто́шаны, ‑ая, ‑ае.
1.Дзеепрым.зал.пр.ад спустошыць.
2.узнач.прым. Зруйнаваны, разбураны. Назаўтра Мікола блукаў па спустошаным і спаленым горадзе, шукаў знаёмых.Якімовіч.// Неўрадлівы (пра глебу). Поле панскае аралі, Секлі [беднякі] тоўстыя камлі І без хлеба паміралі На спустошанай зямлі.Грахоўскі.//перан. Які страціў маральныя сілы, здольнасць да актыўнага, творчага жыцця. Нейкі асаблівы, востры напал ва ўзрушанасці Варановіча працяў і .. [Тодара], ён разам адчуў сябе перад Варановічам бездапаможпым, спустошаным.Дуброўскі.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
МЕ́РТАН ((Merton) Роберт Кінг) (н. 5.7.1910, г. Філадэльфія, ЗША),
амерыканскі сацыёлаг. Даследаваў праблемы акад. сацыялогіі ЗША, у т. л. ў тэорыі і метадалогіі структурнага функцыяналізму, сацыялогіі навукі, вывучэнні сац. структуры, з’яў сац. дэзарганізацыі і бюракратыі. Вынікі даследаванняў выкладзены ў працах «Сацыяльная тэорыя і сацыяльная структура» (1957, 1968), «Сацыялогія навукі» (1973), «Структурны аналіз у сацыялогіі» (1975) і інш. М. распрацаваў паняцце дысфункцыі і правёў дыферэнцыяцыю паміж «відавочнымі» і «латэнтнымі» (скрытымі) функцыямі, што ў працэсе аналізу механізмаў забеспячэння «сацыяльнага парадку» дае магчымасць выяўляць дысфункцыянальныя з’явы, якія ўзнікаюць у выніку супярэчнасцей і напружанасці ў сац. структуры грамадства. Сфармуляваў асновы сацыялаг. аналізу навукі, які характарызуецца ўласнымі каштоўнасна-нарматыўнымі рэгулятывамі (універсалізм, агульнасць, бескарыслівасць, арганізаваны скептыцызм). Услед за франц. сацыёлагам Э.Дзюркгеймам развіваў тэорыю анаміі, якую разумеў як асаблівы маральна-псіхал. стан індывід. і грамадскай свядомасці, абумоўлены распадам сістэмы маральных каштоўнасцей і «вакуумам ідэалаў».
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
спецыя́льны
(лац. specialis = асаблівы)
1) асобы, прызначаны толькі для каго-н., чаго- н. (напр. с. рэйс);
2) звязаны з асобнай галіной навукі, тэхнікі, вытворчасці, мастацтва (напр. с-ая навучальная ўстанова, с-ая тэрміналогія).
Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)
eminent
[ˈemɪnənt]
adj.
1) выда́тны; высо́капаста́ўлены (асо́ба)
2) незвыча́йны, асаблі́вы, рэ́дкі
a man of eminent fairness — надзвы́чай сумле́нны чалаве́к
3) высо́кі; узвы́шаны
4) узьня́ты, узьне́сены (над усі́м і́ншым)
Ангельска-беларускі слоўнік (В. Пашкевіч, 2006, класічны правапіс)
абра́ннік, ‑а, м.
1. Той, хто абраны для выканання якіх‑н. высокіх абавязкаў. Дэпутаты — абраннікі народа. □ Усё гэта нова для нас, і самі мы — абраннікі калектыву — таксама нібы панавелі адразу.Брыль.
2.Уст. Незвычайна здольны, асаблівы чалавек, дзейнасць якога не пад сілу для іншых. Ідэалістычнае ўяўленне пра паэта як абранніка лёсу.
3. Любімы чалавек; каханак. Відаць, што чакае яна [Гандзя] к вечарку свайго Серафіма, абранніка сэрца, Ля самых Баркоў на сваім хутарку.Зарыцкі.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
ІНТАНА́ЦЫЯ (ад лац. intono гучна вымаўляю) у мовазнаўстве, сукупнасць фанет. сродкаў (мелодыка, інтэнсіўнасць, тэмбр, працягласць і інш.), што служаць для афармлення фразы і асобных яе частак у адзінае цэлае. З дапамогай І. маўленне падзяляецца на адрэзкі (сінтагмы, фразы), якія з’яўляюцца пэўным фанет., сінтакс. і сэнсавым адзінствам. Існуе І. апавядальная, пытальная, пералічальная, клічная і інш. У бел. мове вядомы розныя тыпы інтанацыйных канструкцый, кожны з якіх мае свае фанет. якасць і здольнасць перадаваць сэнсавыя адрозненні сказаў з аднолькавым сінтакс. і лексічным складам. Кожная інтанацыйная канструкцыя мае свой цэнтр — лагічны націск. Зрух яго перадае розныя сэнсавыя адрозненні ўнутры сказа («Мы сустрака́емся заўтра? — Мы́ сустракаемся заўтра? — Мы сустракаемся за́ўтра?»). Параўнанне І. бел. фраз з адпаведнымі фразамі роднасных слав. моў вылучае яе тыпалагічныя і спецыфічныя рысы, адзначае больш павольны тэмп бел. маўлення, асаблівы характар інтэнсіўнасці ў апавядальных фразах.
Літ.:
Фанетыка беларускай літаратурнай мовы. Мн., 1989;
Николаева Т.М. Фразовая интонация славянских языков. М., 1977.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ПРОПРЫЯРЭЦЭ́ПТАРЫ, прапрыяцэптары (ад лац. proprius уласны, асаблівы+ рэцэптары),
спецыялізаваныя чуллівыя нервовыя канцы (механарэцэптары) апорна-рухальнага апарату пазваночных жывёл і чалавека. Самы пашыраны від — свабодныя нерв. канцы, а найб. спецыялізаваныя структуры — мышачныя верацёны (у шкілетных мышцах) і органы Гольджы (у сухажыллях). Узбуджэнне ў П. узнікае пры нацяжэнні мышачных валокнаў, сухажылляў, фасцый, пры скарачэнні або пасіўным расцяжэнні мышцы. Імпульсы, што паступаюць у ц. н. с. ад мышачных валокнаў, аблягчаюць узнікненне актыўнасці ў рухальных нейронах сваёй мышцы і тармозяць скарачэнні мышцы-антаганіста. Імпульсы, што прыходзяць ад органаў Гольджы, маюць процілеглы эфект. У мозг ад П. паступае інфармацыя аб становішчы часткі цела ў прасторы, стане мышцаў, ступені іх напружання. Невял. здольнасць П. да адаптацыі дазваляе ц. н. с. бесперапынна атрымліваць сігналы аб стане шкілетнай мускулатуры і ажыццяўляць бесперапынную складана-каардынаваную рухальную дзейнасць арганізма. Актыўнасць П. ляжыць у аснове мышачнага пачуцця. Часам да П. адносяць рэцэптары вестыбулярнага апарату, сэрца і крывяносных сасудаў.