|| наз.абрэ́званне, -я, н. (да 1 знач.), абраза́нне, -я, н. (да 1 знач.) іабрэ́зка, -і, ДМ -зцы, ж. (да 1 знач.).
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
акра́ец, ‑райца, м.
Кавалак хлеба, пірага, булкі, адрэзаны ад непачатага краю. Акраец хлеба. Адрэзаць (адкроіць) акраец. □ На адным канцы століка ляжаў загорнуты ў далікатны абрус акраец хлеба.Колас.// Кавалак хлеба. Хоць ёсць у запасе ў нас леташні хлеб, Ды з новага ўраджаю Спяклі мы, і вось на вячэрнім стале Ляжыць перад намі акраец.Танк.//Паэт. Што‑н. падобнае на акраец хлеба. Акраец пачырванелага сонца ўжо ледзь віднеўся з-за эглайнаўскай вежы.Броўка.
•••
Свой акраец хлеба — хлеб, кавалак хлеба; хлеб як сродак існавання. Мець свой акраец хлеба.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
адня́ць, ‑німу, ‑німеш, ‑німе і (радзей) адыму, адымеш, адыме; пр. адняў, ‑няла, ‑няло; заг. аднімі і (радзей) адымі; зак., каго-што.
1. Раз’яднаць з чым‑н., аддзяліць ад чаго‑н. Рыгор паспешна супыніў станок і адняў разец.Гартны.//Адрэзаць, ампутаваць (канечнасць або частку яе). Адняць нагу.
2.штоадчаго. Паменшыць лік на некалькі адзінак. Ад пятнаццаці адняць сем.
3.безас. Паралізаваць, пазбавіць здольнасці гаварыць, рухацца і пад. Мову адняло. Ногі адняло.
4. Прымусіць патраціць што‑н. (час, сілы і пад.). Вячэра адняла больш за гадзіну.
5. Спыніць кармленне малаком маці; адвучыць ссаць грудзі.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
3. Наступаючы, націскаючы, прымусіць адступіць, адысці. Паўлюк трымаўся каля дзеда, ведаючы, што з ім будзе бліжэй да трыбуны, а самога могуць і адціснуць.Шамякін.//перан. Прымусіць пакінуць, адысці ад каго‑, чаго‑н. — Чуеш, брат Стары, — шапнуў Садовіч прыяцелю, — давай, брат, адціснем Найдуса!Колас.
4. Націснуўшы, пакінуць адбітак на чым‑н. Адціснуць след.
5.Спец. Зрабіць адбітак тэксту, малюнка; аддрукаваць. Адціснуць газетную паласу.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
чара́хнуць, ‑ну, ‑неш, ‑не; зак.
Разм.
1. Навесці кароткі моцны ўдар. // Ударыць, моцна стукнуць па чым‑н. Як пушчалка з прашчы, з густога натоўпу мільгануў камень і чарахнуў булахоўцу ў галаву.Машара.// Стрэліць кароткай чаргой з аўтаматычнай зброі. Яшчэ разоў колькі пачулася «Пароль?» і «Браўншвайг», а потым той, што падняў партызанскі кінжал, .. не стрываў: замест адказу, чарахнуў з аўтамата.Брыль.
2. Хутка адрэзаць (выразаць) кавалак чаго‑н. [Міхась] імгненна дастаў з кішэні маленькія нажнічкі і чарахнуў у Валі добрую пасму мяккіх валасоў каля вуха.Няхай.// Разануць чым‑н. вострым. Чарахнуць нажом па пальцах.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
Лу́катачак у выразе: у лу́катачку ’скруціўшыся (пра змяю)’ (віл., Сл. ПЗБ), лу́катка ’лукавіна’ (чэрв., Сл. ПЗБ), ’зігзаг’ (Шат.; КЭС, лаг.), ’няроўнасць’ і лу́каткай ’няроўна, зігзагамі’ (гродз., Сцяшк. Сл.), ісці (адрэзаць) у лу́каткі ’крыва, віляючы з боку ў бок’ (лях., Янк. Мат.). Рус.наўг., цвяр., калін.лу́ко́ть ’задняя частка сахі ў выглядзе прагнутага раздвоенага бруса’, ст.-рус.лукоть ’гак’, ’пятля’, ц.-слав.лѫкоть ’тс’, ’вобад кола’, польск.łąkoć ’выгнутасць, крывізна’, паўд. ’звяно вобада’, н.-луж.łukuś ’бабінец’ < ’паўкруглая выгнутасць дзвярэй’, ’лёд, з-пад якога выцекла вада’, чэш.loukoť ’звяно’, мар.lúkoť ’тс’, ’выгнутае дрэва’, славац.lúkoť ’звяно’. Дададзім яшчэ польск.łąkotka, серб.-харв.лукоћа ’папярочнае рабро ў лодцы’. Прасл.lǫkotьka, якое з lǫkotь ’выгнутасць, крывізна, лук, выгнуты прадмет’, утворанай з lǫkъ > лук1 (гл.) і суфікса ‑otь (Слаўскі, 5, 86 і 87; Фасмер, 2, 533; Шустар-Шэўц, 11, 788–789).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
uciąć
ucią|ć
зак.адрэзаць, адсячы;
dałbym sobie głowę ~ć, że ... — галаву даю на адсячэнне, што...;
jak ~ł — а) як рукой зняло;
як нажом адрэзаў
Польска-беларускі слоўнік (Я. Волкава, В. Авілава, 2004, правапіс да 2008 г.)
Rückzug
m -s, -züge адступле́нне, адыхо́д;
zum ~ blásen* біць адбо́й;
der Feind war im vóllen ~ begríffen праці́ўнік адступа́ў па ўсяму́ фро́нту;
den ~ ántreten* пача́ць адступле́нне;
j-m den~ ábschneiden* адрэ́заць каму́-н. шлях да адступле́ння
Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.)
ша́хнуць, ‑ну, ‑неш, ‑не; зак., каго-што і без дап.
Разм.
1.чым. Моцна стукнуць. Шахнуць дзвярыма.
2. Тузануць, ірвануць. Рукаў не хацеў закасвацца, быў цесны, і Алег шахнуў цераз галаву рубашку, збіўшы на лоб доўгія чорныя валасы.Ермаловіч.
3. З сілай разануць, адрэзаць. [Сямён:] — Добра, што піла была тупая, а так бы пальцы шахнула...Мыслівец.[Палонны] разаслаў шынель па зямлі, дастаў з патайнай кішэнькі самаробны ножычак, спрытна, нейкім прафесійным рухам шахнуў буханку хлеба — раз! раз! — на чатыры кавалкі.С. Александровіч.
4. Шпурнуць, кінуць. Лічыльнікі.. Міцька шахнуў на край стала так, што аж затрашчалі касцяшкі.Паслядовіч.
шахну́ць, ‑ну́, ‑не́ш, ‑не́; ‑нём, ‑няце́; зак.
Разм. Аб’явіць шах. Шахнуць канём.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)