адрэ́заць, -рэ́жу, -рэ́жаш, -рэ́жа; -рэ́ж; -рэ́заны; зак.

1. што і чаго. Аддзяліць рэжучым інструментам.

А. кавалак хлеба.

Сем разоў адмерай, адзін раз адрэж (прыказка).

2. што і чаго. Аддзяліць межаваннем (зямельны ўчастак).

3. перан., каго-што. Аддзяліць, парушыць сувязь паміж кім-, чым-н.; перагарадзіць.

А. частку войска ад галоўных сіл.

А. дарогу.

4. Рэзка, катэгарычна сказаць, заявіць (разм.). —

Мне з вамі няма чаго гаварыць! — адрэзала жанчына.

|| незак. адраза́ць, -а́ю, -а́еш, -а́е і адрэ́зваць, -аю, -аеш, -ае.

|| наз. адраза́нне, -я, н., адрэ́званне, -я, н. і адрэ́з, -у, м. (да 1 і 2 знач.).

Лінія адрэзу (па якой трэба адрэзаць).

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

адрэ́заць

дзеяслоў, пераходны, закончанае трыванне, незваротны, 1-е спражэнне

Будучы час
адз. мн.
1-я ас. адрэ́жу адрэ́жам
2-я ас. адрэ́жаш адрэ́жаце
3-я ас. адрэ́жа адрэ́жуць
Прошлы час
м. адрэ́заў адрэ́залі
ж. адрэ́зала
н. адрэ́зала
Загадны лад
2-я ас. адрэ́ж адрэ́жце
Дзеепрыслоўе
прош. час адрэ́заўшы

Крыніцы: dzsl2007, krapivabr2012, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

адрэ́заць сов.

1. в разн. знач. отре́зать; (пилой — ещё) отпили́ть;

а. касу́ — отре́зать ко́су;

а. кава́лак са́ла — отре́зать кусо́к са́ла;

а. гекта́р сенажа́ці — отре́зать гекта́р сеноко́са;

а. шлях праці́ўніку — отре́зать путь проти́внику;

2. перен. отре́зать;

— Хо́піць, — ~зала яна́. — Хва́тит, — отре́зала она́;

як нажо́м а. — как ножо́м отре́зать;

сем разо́ў адме́рай, а раз адрэ́жпосл. семь раз отме́рь, оди́н раз отре́жь

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

адрэ́заць, ‑рэжу, ‑рэжаш, ‑рэжа; зак.

1. што. Аддзяліць частку чаго‑н. рэжучым інструментам. Выняўшы свежую, дамашняй выпечкі, буханку хлеба, [цётка] адрэзала акраец. Скрыпка. Сем разоў адмерай, адзін раз адрэж. Прыказка.

2. што. Аддзяліць частку зямельнага ўчастка. [Якуб] не раз абводзіў вачыма раўніну Жагулавага поля, абкружанага з усіх бакоў высокай сцяной бору, і стараўся ўгадаць, з якога боку адрэжуць у Жагулы лішні кусок зямлі, дзе давядзецца Якубу забудавацца. Крапіва. Карычанцы прыйшлі, каб ім панскай зямлі адрэзалі па кавалку. Скрыган.

3. што, ад чаго што. Аддзяліць, разлучыць, пазбавіўшы зносін, сувязі з кім‑, чым‑н. Адрэзаць авангард ад галоўных сіл.

4. што. Перагарадзіць (дарогу, праход і пад.). Трэба было хутчэй дапаўзці да лесу, пакуль браневікі не адрэзалі нам дарогу. Карпюк. Матка развязвае матузы ад фартуха, становячыся бліжэй да дзвярэй, каб адрэзаць Міколку ўсякія шляхі да адступлення. Лынькоў. // Зрабіць немагчымым дасягненне якой‑н. мэты. Некалькі разоў парываўся [Іван] вярнуцца .. назад дадому, але жонка адрэзала ўсе шляхі да гэтага звароту: перасварылася з усім калгасам. Васілевіч.

5. без дап. Разм. Рэзка і ў катэгарычнай форме сказаць, заявіць. [Камендант:] — Кідай зброю!.. — І не падумаю, — адрэзала Юзя. Бажко. — Мне з вамі няма аб чым гаварыць, — адрэзала Ніна і пакінула Гаркуна пасярод хаты. Гроднеў.

•••

Як (нажом) адрэзаць — катэгарычна (сказаць), рашуча прыпыніць якое‑н. дзеянне.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

адраза́нне гл. адрэзаць.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

адраза́ць гл. адрэзаць.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

откромса́ть сов., разг. адрэ́заць.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

паадраза́ць, -а́ю, -а́еш, -а́е; -а́ны; зак., што.

Адрэзаць усё, многае.

П. карэньчыкі грыбоў.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

упили́ть сов., разг. адпілава́ць, адрэ́заць.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

адпілава́ць, -лу́ю, -лу́еш, -лу́е; -лу́й; -лава́ны; зак., што.

Адрэзаць пілою.

А. тоўсты сук.

|| незак. адпіло́ўваць, -аю, -аеш, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)