група дзікіх млекакормячых аднаго віду з узаемазвязанымі паводзінамі, якія захоўваюць блізкасць адзін да аднаго і маюць аднолькавы рытм актыўнасці і напрамак руху. Утварэнне С. характэрна для кітападобных, капытных, прыматаў, сумчатых, некат. драпежных. Склад С. (паводле ўзросту і полу) і памеры непастаянныя (у адрозненне ад сям’і, гарэма). Макс. памеры вызначаюцца магчымасцямі ўзаемнай каардынацыі паводзін, у кітоў і прыматаў — некалькі дзесяткаў асобін, у капытных (паўн. алені, сайгакі, гну) — сотні і тысячы. Найб. буйныя С. ўтвараюцца ў час сезонных міграцый. У С. перайманне пераважае над свабодным прыняццем рашэння, што характэрна для адзіночных жывёл. Складаныя іерархія і сістэма сувязей паміж асобінамі ў С. прыматаў. У капытных іерархія вызначаецца памерамі цела, рагоў. У жывёлагадоўлі С. — група с.-г. жывёл, сфарміраваная ў гаспадарцы для асобнага ўтрымання, адкорму і пасьбы. С. авечак — атара, С. коней — табун. У гадоўлі буйн. раг. жывёлы вылучаюць С. дойныя, нагульныя (гурт), цялят, маладняку.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
пастая́нны, -ая, -ае.
1. Нязменны і аднолькавы заўсёды, бесперапынны.
Прырода на Зямлі знаходзіцца ў пастаянным развіцці.
Пастаянная велічыня (у матэматыцы). П. ток (у адрозненне ад пераменнага). Пастаянная армія (армія мірнага часу). П. капітал (частка капіталу, што затрачваецца на сродкі вытворчасці і застаецца нязменнай у працэсе вытворчасці). П. заказчык у атэлье.
2. Разлічаны на доўгі тэрмін, не часовы.
Пастаянная работа.
П. жыхар.
3. Не зменлівы, цвёрды.
П. погляд на рэчы.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
Ангельска-беларускі слоўнік (В. Пашкевіч, 2006, класічны правапіс)
МЕ́НДЭЛЯ ЗАКО́НЫ,
правілы атрымання ў спадчыну прыкмет, адкрытыя Г.Мендэлем (1865). Першы М.з. (закон аднароднасці гібрыдаў) — патомства 1-га пакалення ад скрыжавання ўстойлівых форм, што адрозніваюцца па адной прыкмеце, маюць аднолькавыфенатып па ёй. Другі М.з. (закон расшчаплення) — пры скрыжаванні гібрыдаў 1-га пакалення паміж сабой сярод гібрыдаў 2-га пакалення ў пэўных суадносінах з’яўляюцца асобіны з фенатыпамі зыходных бацькоўскіх форм і гібрыдаў 1-га пакалення. Трэці М.з. (закон незалежнага камбінавання прыкмет) — пара альтэрнатыўных прыкмет паводзіць сябе ў пакаленнях незалежна адна ад адной (паяўляюцца асобіны з новымі камбінацыямі прыкмет). З М.з. вынікае, што гены адносна пастаянныя, могуць знаходзіцца ў розным стане, парныя ў саматычных клетках і адзінкавыя ў гаметах; дыскрэтныя, могуць паводзіць сябе незалежна адзін ад аднаго. Законы праяўляюцца ў пэўных умовах і маюць універсальны характар для дыплоідаў. М.з. спрыялі развіццю генетыкі. Гл. таксама Мендэлізм.
Літ.:
Мендель Г. Опыты над растительными гибридами: Пер. с вем. М., 1965. Гайсинович А.Е. Зарождение и развитие генетики. М., 1988.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
НІВЕЛІ́РАВАННЕ,
вызначэнне вышынь пунктаў зямной паверхні адносна некаторага выбранага пункта (умоўнага нуля) або ўзроўню мора. Выкарыстоўваецца для стварэння вышыннай апорнай геадэзічнай сеткі, вышыннага абгрунтавання тапаграфічных здымак і здымак рэльефу, пры інжынерна-буд. і геал. работах, пры вывучэнні фігуры Зямлі, сучасных тэктанічных і тэхнагенных рухаў зямной паверхні і інш. Адрозніваюць Н. геаметрычнае, трыганаметрычнае, фізічнае і механічнае. Геаметрычнае Н. выконваецца гарызантальным візірным праменем нівеліра. Перавышэнне вылічваецца як рознасць узятых адлікаў па нівелірных (геадэзічных) рэйках, якія вертыкальна ўстаноўлены на геадэзічных пунктах. Трыганаметрычнае Н. выконваецца нахільным візірным праменем геадэзічных прылад з вертыкальным кругам для вымярэння вугла нахілу зямной паверхні і адлегласці да пунктаў. Фізічнае Н. падзяляецца на бараметрычнае Н. (засн. на залежнасці атмасфернага ціску ад вышыні) і гідрастатычнае Н. (засн. на ўласцівасці вадкасці займаць аднолькавы ўзровень у сазлучаных сасудах). Механічнае Н. выконваецца з дапамогай аўтам. нівеліраў на трансп. сродках (аўтаматычна рэгіструюць вышыні і будуюць профіль). Гл. таксама Геадэзічныя знакі, Геадэзічныя прылады і інструменты, Геадэзія, Нівелірная сетка.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ХІМІ́ЧНЫ ПАТЭНЦЫЯ́Л,
тэрмадынамічная функцыя стану, якая вызначае змену тэрмадынамічных патэнцыялаў пры змене колькасці часціц у сістэме. Вызначаецца як прырашчэнне адвольнага патэнцыялу тэрмадынамічнага пры павелічэнні на 1 моль колькасці рэчыва пэўнай кампаненты сістэмы пры пастаянных астатніх параметрах стану. Уведзены Дж.У.Гібсам (1875) пры разглядзе хім. раўнавагі ў шматкампанентных сістэмах (адсюль назва).
Дазваляе сфармуляваць умовы раўнавагі тэрмадынамічнай, адна з якіх — Х.п. дадзенай кампаненты аднолькавы ў розных фазах і ў розных месцах адной фазы. Адсюль вынікае, што ў гетэрагенных сістэмах магчымы самаадвольны пераход толькі з фазы з большым Х.п. у фазу з меншым Х.п. Калі ўмовы раўнавагі Х.п. парушаюцца, у сістэме ўзнікае асматычны ціск. Як нарміровачная пастаянная Х.п. уваходзіць у размеркаванні Больцмана, Бозе—Эйнштэйна, Гібса, Фермі—Дзірака і інш. Для выраджанага газу электронаў (фермі-газу) Х.п. тоесна супадае з фермі энергіяй (у паўправадніках — з фермі ўзроўнем). Х.п. выкарыстоўваецца для апісання ўласцівасцей сістэм з пераменным лікам часціц, напр., дзе адбываюцца хім. рэакцыі, фазавыя пераходы, іанізацыя, растварэнне.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
амо́графы
(ад гр. homos = аднолькавы + -граф)
лінгв. словы, якія аднолькава пішуцца, але па-рознаму вымаўляюцца (напр. му́зыка — музы́ка, па́ра — пара́).
Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)
паліндро́м
(гр. palindromos = які вяртаецца)
слова або словазлучэнне, якія маюць аднолькавы сэнс пры чытанні злева направа і справа налева (напр. казак, дом мод).
Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)
alike
[əˈlaɪk]1.
adv.
1) падо́бна
2) адно́лькава, такса́ма
2.
adj.
адно́лькавы, падо́бны
These twins are very much alike — Гэ́тыя блізьня́ты ве́льмі падо́бныя
Ангельска-беларускі слоўнік (В. Пашкевіч, 2006, класічны правапіс)
ГАЛЫ́Н,
комплексныя злучэнні, крышталегідраты двайных сульфатаў саставу M1MIII(SO4)2∙12H2O ці MI2SO4 × M2III(SO4)3∙24H2O (MI — адназарадны катыён: Na+, K+, Rb+, Cs+, NH4+ і інш.; MIII — трохзарадны катыён: Al3+, Cr3+, Fe3+, Ga3+ і інш.). Існуюць таксама селенатны галын саставу MIMIII(SeO4)2∙12H2O і т.зв. псеўдагалын, які ўтвараюць двухзарадныя катыёны, напр. FeSO4xAl2(SO4)3∙24H2O.
Вядома некалькі дзесяткаў галынаў. Пры звычайных умовах устойлівыя крышт. рэчывы з вяжучым, кіслым смакам. На ўласцівасці галынаў больш значна ўплывае адназарадны катыён M+, У галынаў, якія маюць аднолькавы катыён M3+, у радзе Na, K, NH4, Rb, Cs растваральнасць у вадзе памяншаецца, т-ра плаўлення і тэрмічная ўстойлівасць павялічваюцца (напр., алюманатрыевы галын мае tпл 61 °C, алюмацэзіевы — 117 °C). Пры награванні плавяцца ў крышталізацыйнай вадзе, потым дэгідратуюць у 2 ці некалькі стадый. Прадукт дэгідратацыі — галын бязводны ці палены.
У прыродзе трапляецца алюмакаліевы, алюманатрыевы (мінерал чэрмігіт). Выкарыстоўваюць у асн.алюмініевы галын, хромава-каліевы (гл.Хромавы галын) і жалеза-амоніевы для дублення скуры, праклейвання паперы, як пратраву пры фарбаванні тканін, каагулянты пры водаачыстцы, рэактывы ў фатаграфіі.