адно́лькавы

прыметнік, якасны

адз. мн.
м. ж. н. -
Н. адно́лькавы адно́лькавая адно́лькавае адно́лькавыя
Р. адно́лькавага адно́лькавай
адно́лькавае
адно́лькавага адно́лькавых
Д. адно́лькаваму адно́лькавай адно́лькаваму адно́лькавым
В. адно́лькавы (неадуш.)
адно́лькавага (адуш.)
адно́лькавую адно́лькавае адно́лькавыя (неадуш.)
адно́лькавых (адуш.)
Т. адно́лькавым адно́лькавай
адно́лькаваю
адно́лькавым адно́лькавымі
М. адно́лькавым адно́лькавай адно́лькавым адно́лькавых

Крыніцы: krapivabr2012, piskunou2012, prym2009, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

адно́лькавы, -ая, -ае.

Такі самы, які нічым не адрозніваецца ад іншых; такі, як заўсёды.

Аднолькавыя ўмовы.

|| наз. адно́лькавасць, -і, ж.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

адно́лькавы

1. одина́ковый;

2. (согласованный) единообра́зный

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

адно́лькавы, ‑ая, ‑ае.

Такі, які нічым не адрозніваецца ад іншых, такі самы. [Полаг:] — У аднолькавым мы становішчы былі пасля акупацыі. Адны галавешкі ды каміны засталіся. Шамякін. І аднолькавае гора У нас некалі было, І адзін і той жа вораг, І адно і тое ж зло. Астрэйка. // Які ніколькі не змяніўся; такі, як заўсёды.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Адно́лькавы (Гарэц., КЭС, Бяльк., КТС, БРС) да адноўкавы? Параўн. аднаколы ’аднолькавы’ з аднаковы (укр. однаковий).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

аднолькавы, роўны, такі, раўназначны, раўнацэнны, аднастайны, аднатыпны; аднакі (абл.) □ адзін у аднаго, адна цана, адной шэрсці, на адзін аршын, на адзін капыл (разм.)

Слоўнік сінонімаў і блізказначных слоў, 2-е выданне (М. Клышка, правапіс да 2008 г.)

одина́ковый адно́лькавы.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

единообра́зный адно́лькавы, аднаста́йны.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

раўнава́жкі, -ая, -ае.

Аднолькавы з чым-н. па вазе.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

одноли́кий адно́лькавы з тва́ру.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)