Ву́сяка ’вось, якраз’ (Шат.). Са спалучэння вось як шляхам універбацыі, лабіялізацыі о ў пазіцыі пасля в і далучэння прыслоўнага суфікса ‑а; параўн. ту́та (< тут), та́ма (< там) і г. д., або ад вось пры дапамозе «пустога» суфікса ‑ка, як ву́нека ад вунь; параўн. авосе́ка ’вось’ (Шуба, Прыслоўе, 62; Карскі 2–3, 69).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Нашы́шкацца ’налезці, набіцца’ (Сл. ПЗБ, карэл., Нар. словатв.). Відаць, экспрэсіўны варыянт да нашыцца ’налезці, набіцца’ (ТС), ад шыцца ’лезці, тачыцца’ (гл.), утвораны шляхам рэдуплікацыі каранёвай часткі слова і /с‑суфіксацыі, параўн. чэш. šiškati і šišati ’стрыгчы’ (Махэк₂, 610), рус. нашишкаться і натикаться ’нагаварыцца, нашаптацца’, славен. našeškati ’пабіць, адлупцаваць’ і пад.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Рабача́й ’працаўнік’ (Гарэц.; ашм., Стан.; віл., Анім.). Назоўнік, утвораны шляхам семантычнай кандэнсацыі са спалучэння рабочы чалавек па тыпу рата́й (Станкевіч, Зб. тв., 1, 69). Параўн., аднак, харв. rabàčati ’штосьці рабіць, займацца нечым’, rabačalo ’ветрагон’, якія Скок (3, 91) разглядае як вытворныя з суфіксам ‑ač ад ц.-слав. раб (Божии) ’служка’.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Скрэнт ‘дэталь пярэдняй часткі воза ў выглядзе бруска, у якую устаўляюцца ручкі’ (Скарбы). З польск. skręt ‘паварот, выгін’, параўн. запазычанае скрэнт ‘круты паварот’ (шальч., Сл. ПЗБ), шляхам семантычнага пераносу ‘дзеянне, вынік дзеяння’ → ‘прылада, пры дапамозе якой ажыццяўляецца дзеянне’. Параўн. укр. дыял. скрент ‘перадок воза’ таго ж паходжання (ЕСУМ, 5, 285).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
абстру́кцыя
(лац. obstructio = перашкода)
метад барацьбы, звычайна парламенцкай, які выражаецца ў наўмысным зацягванні або зрыве пасяджэнняў, непажаданых рашэнняў шляхам выкрыкаў, выступленняў з доўгімі прамовамі і інш.
Слоўнік іншамоўных слоў. Актуальная лексіка (А. Булыка, 2005, правапіс да 2008 г.)
апо́капа
(гр. apokope = адсячэнне)
лінгв. 1) адпадзенне аднаго або некалькіх гукаў у канцы слова (напр. «мо» замест «можа»);
2) утварэнне новых слоў шляхам скарачэння.
Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)
галазо́йны
(ад гр. holos = увесь, цэлы + zoon = жывёла)
звязаны з харчаваннем шляхам захопу цвёрдых часцінак ежы ўнутр цела, што ўласціва пераважна для аднаклетачных жывёл.
Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)
гале́наў
[ад лац. C. Galenus = прозвішча старажытнарымскага ўрача (129—201)];
г-ы прэпараты — лекавыя сродкі, якія атрымліваюць шляхам спецыяльнай апрацоўкі расліннай і жывёльнай сыравіны.
Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)
прапага́нда
(лац. propaganda = тое, што трэба распаўсюджваць)
распаўсюджванне ідэй, поглядаў, ведаў шляхам пастаяннага растлумачэння іх шырокім масам, а таксама ідэйнае ўздзейнічанне на шырокія масы.
Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)
рэсо́рбцыя
(н.-лац. resorptio, ад лац. resorbere = паглынаю)
пранікненне рэчываў у арганізм жывёл і чалавека праз паверхню скуры, слізістыя абалонкі, клетачныя мембраны шляхам дыфузіі.
Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)