стус

Капец бульбы або ямка для захавання бульбы (Стол.).

Беларускія геаграфічныя назвы. Тапаграфія. Гідралогія. (І. Яшкін, 1971, правапіс да 2008 г.)

тача́ Цеча; месца на рацэ, якое не замярзае (Стол.).

Беларускія геаграфічныя назвы. Тапаграфія. Гідралогія. (І. Яшкін, 1971, правапіс да 2008 г.)

spare2 [speə] adj.

1. запасны́, лі́шні;

spare parts запасны́я ча́сткі;

We have no spare room for the table. Няма дзе паставіць стол;

I have no spare money. У мяне няма грошай у запас.

2. во́льны, незаня́ты (час);

He paints in his spare time. У вольны час ён малюе.

3. fml худы́, то́нкі, хударля́вы;

a spare frame хударля́вы целаскла́д

4. мізэ́рны, уме́раны;

He is spare of speech. Ён скупы на словы;

The room is spare of furniture. У пакоі вельмі мала мэблі.

5. стро́гі, ашча́дны;

a spare diet стро́гая дые́та

go spare BrE, infml разысці́ся, раззлава́цца, шале́ць ад зло́сці

Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)

low1 [ləʊ] adj.

1. ні́зкі, невысо́кі;

a low building/table ні́зкі буды́нак/стол

2. ні́зкі, недастатко́вы; малы́, дрэ́нны, слабы́;

a low price ні́зкая цана́;

low wages ні́зкая зарпла́та;

a low income малы́ дахо́д;

a low pulse сла́бы пульс;

a low attendance дрэ́ннае наве́дванне;

The river is low. Рака абмялела;

be low on smth. не хапа́ць чаго́-н.;

We are getting low on sugаr. У нас застаецца мала цукру.

3. ці́хі;

speak in a low voice гавары́ць ці́хім го́ласам

4. ні́зкага пахо́джання; на ні́зкай ступе́ні цывіліза́цыі

5. infml прыгне́чаны (пра настрой);

be in low spirits быць у дрэ́нным настро́і

Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)

абсе́ў

1. Месца на раллі, прапушчанае пры сяўбе (Ветк., Рэч., Слаўг., Стол.).

2. Месца на полі, дзе амаль усё лета стаіць вада і расце трава (Стол.).

Беларускія геаграфічныя назвы. Тапаграфія. Гідралогія. (І. Яшкін, 1971, правапіс да 2008 г.)

serve

[sɜ:rv]

v.

1) служы́ць

to serve in the army — служы́ць у во́йску

He served as a butler — Ён служы́ў дварэ́цкім

2) абслуго́ўваць (пакупніка́, кліе́нта ў рэстара́не); падава́ць на стол

3) дапамагчы, услужы́ць

Can I serve you in any way? — Магу́ вам дапамагчы́ ў чым-ко́лечы?

4) служы́ць, быць прыда́тным

Boxes served as seats — Скры́нкі служы́лі як сядзе́ньні

- it serves him right!

- serve the ball

- serve a term in prison

Ангельска-беларускі слоўнік (В. Пашкевіч, 2006, класічны правапіс) 

Перало́гі ’эпілепсія’ (жыт., Арх. ГУ), перэло́га, перэло́гі ’ліхаманка’ (часцей у праклёнах), пераложаны ’хворы на ліхаманку’ (ТС), перэло́гі ’хвароба на жывот у коней і буйной рагатай жывёлы’ (мазыр., З нар. сл.), ’рожа ў свіней’ (стол., ЛА, 1), пэрэло́гі ’хвароба свойскай жывёлы’ (Сл. Брэс.), ’курч, сутарга’ (Нар. лекс.), пералога ’нягоднік’, пераложны ’нядобры; прыпадачны’ (жыт., Арх. ГУ; Мат. Гом.); пераляга́ць: пераляга́е ’шкодзіць’, параўн. у фразе: лішняе, можа, зʼеў, дак яму і пералягло́. Укр. перело́ги ’курчы, сутаргі ў скаціны’; рус. перело́ги ’запор у дзяцей; болі ў жываце (у жывёлаў)’, ’хвароба жывёл, калі перастаюць хадзіць заднія ногі’, ст.-слав. прѣлогъ ’дызентэрыя’. Прасл. *per‑logъ, Да пера- і ляжа́ць (гл.), параўн. даляга́ць ’балець, турбаваць, шкодзіць’ (гл.). Сюды, відаць, каш.-славін. parłąga ’назойлівасць, дакучлівасць’, вытв. parłąžëc są ’надаядаць, прыставаць’, што да *legti (Варбат, Слав. языкозн. IX, 66–67).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Ска́церць ‘абрус’ (Тарн., Бяльк., Сцяшк.; лудз., Сл. ПЗБ; ДАБМ, камент., 925–929), ска́церка, скацёрка, ска́церсць, ска́цер (Нас., Касп., Бяльк., ЛП, Пятк. 1, Рам. 5, Шатал., Ян., Юрч., Ян., Янк. Мат., Жд. 2, Сцяшк., Мат. Маг., ДАБМ, там жа). Спрадвечнасць слова ў беларускай мове бясспрэчная (ДАБМ, к. 325), але ў частцы гаворак, відаць, сучаснае пранікненне з рускай, параўн. “…скацер, а даўней абрус” (Сл. ПЗБ, 4, 443). Рус. ска́терть, ска́терка, скатёрка, стараж.-рус. скатерть (XII ст.). Звычайна тлумачыцца з усх.-слав. *дъскатьрть, ад *дъскастол’ (гл. дошка) і тьрть < *terti ‘церці, адкуль пасля падзення рэдукаваных і спрашчэння групы зычных атрымалася сучасная форма (Міклашыч, 353; Бернекер, 1, 246; Праабражэнскі, 2, 255; Фасмер, 3, 635), або як запазычанне з нова-в.-ням. дыял. Scheter, с.-в.-ням. schëtter, schëter ‘тонкая баваўняная тканіна’; гл. Брандт, РФВ, 22, 114.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Страмі́на ‘драбіна’ (ТС), страмы́на ‘прыстаўныя драбіны’ (Кольб.; брэсц., пін., стол., Нар. лекс.), страбы́на, страмы́на, страмэ́на, стромы́на ‘тс’ (Сл. Брэс.), страмя́нка ‘лескі; драбіна’ (Сцяшк. Сл.), страмы́нка ‘зрубленае маладое дрэва з сукамі, па якім паднімаюцца на дрэва да вулля’ (Анох.). Параўн. укр. дыял. стра́мина, страми́на ‘драбіна’. Да стром, стромы, гл.; першаснае значэнне адлюстравала ў страмынка (Мяркулава, Этим. иссл., 4, 6–7). Паводле Борыся (Czak. stud., 125), узыходзіць да прасл. *strama/*stramъ ‘вертыкальны ці гарызантальны слупок як апора’, дэрыватаў з падаўжэннем каранёвага галоснага ад прасл. *stromiti, старога каузатыва да *strъměti, гл. страміць.

Страміна́ ‘круты схіл, абрыў, круча’ (Нас., Скарбы). Параўн. укр. стре́мʼя ‘абрыў, моцнае цячэнне’, строми́на, стромина́ ‘абрыў, круча’, рус. дан. стре́мя ‘цячэнне, ток ракі’. Да стро́мы, гл. стромкі (Міклашыч, 325; Праабражэнскі, 2, 396; Фасмер, 3, 775; ЕСУМ, 5, 437–438).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Ту́былец ‘туземец, мясцовы жыхар, абарыген, аўтахтон’ (ТСБМ, Гарб., Нас., Некр. і Байк., Яруш., ЛА, 3), тубы́лец ‘тс’ (Гарэц., Байк. і Некр.), ту́быліц ‘тс’ (Бяльк.), сюды ж ту́былнык ‘мясцовы жыхар’ (Клім.), ту́бельцы ‘карэнныя жыхары’ (Жд. 3), ту́былнэц, ту́былнык ‘тутэйшы’ (стол., Нар. лекс.); ту́болец, ту́бэлэц, ту́былнык (палес., ЛА, 3), ст.-бел. тубылецъ ‘карэнны жыхар пэўнай мясцовасці’ (ГСБМ). Паводле Жлуткі (174, 175), апошняе адпавядала юрыдычнаму мясцоваму лац. incola ‘тубылец, тутэйшы, карэнны жыхар’ або indigena ‘тс’ і ‘нованабілант; шляхціц-іншаземец’. З польск. tubylec ‘тс’; Кюнэ (111) выводзіць са ст.-польск. tu і bydliciel ці іншага назоўніка, утворанага ад bydlić ‘пражываць, жыць’, а не być, што не бясспрэчна, параўн. ЕСУМ (5, 667), гл. таксама тужылец. Сюды ж тубы́ліца ‘мясцовая жыхарка’ (Байк. і Некр.), тубы́льны ‘аўтахтонны’ (там жа), ту́былный ‘мясцовы’ (кобр., Ск. нар. мовы). Гл. таксама тубалка.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)