Прыкаву́лак (прыкаву́лык) ’завулак’ (Бяльк.). Дэрывацыйны карэлят да закаву́лак, параўн. рус.закоу́лок, усходнеславянскае прэфіксальнае ўтварэнне ад *коулок < *улок ’вуліца’ (КЭСРЯ, 114), параўн. тут яшчэ ст.-рус.улъка, улка (Сразн.). Наяўнасць беларускага слова пацвярджае рэальнасць даволі праблематычнага раней коулок і робіць прапанаванню ужо даўно версію прымальнай. Гл. таксама Шанскі (2, 6, 40). Параўн. ву́лка (гл.).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Ракама́ту (rakamátu) ’нібы, быццам, лікам’ (Варл.). Відаць, у аснове слова прыслоўе ад рэкці ’сказаць’ (гл. рэ́кнуць) — *ракама́ ’кажучы’, параўн. рако́мсе ’быццам’ (гл.), ст.-бел.ркомо ’як быццам, нібы’ (Ст.-бел. лексікон), у той жа функцыі маўляў (гл.), ст.-рус.рьци, польск.rzekomo ’моў, маўляў’; канец слова ўзыходзіць да ўказальнага займенніка *tъ (гл. тут).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Се-сё ‘вось тут’ (ТС), ст.-бел.сесь, сесъ ‘гэты’ (Альтбаўэр, Ст.-бел. лексікон): сесь нашъ лист (Статут 1588 г.). Ад указальнага займенніка сь (гл. сей), параўн. нашъ сь листъ (грамата 1478 г.), шляхам падваення ці пашырэння іншымі займеннікамі (Карскі, 2- З, 53), гл. се, сё. Параўн. рус.сесь ‘зараз’ (Фасмер, 3, 613).
1.каго. Стварыўшы для каго‑н. невыносныя ўмовы, загубіць, знішчыць. Зжылі злоснікі добрага чалавека.
2.што. Пазбавіцца ад чаго‑н., ліквідаваць што‑н. Зжыць недахопы. □ — Вось тут і там, пад гэтымі стрэхамі, жывуць людзі. Жывуць яны ў цемнаце і ў гразі, і многія з іх думаюць, што толькі і свету, што тут, пад гэтымі шэрымі стрэхамі. У сваім жыцці гэтыя людзі як бы ненавідзяць адзін аднаго... Што ж рабіць тут такое, каб зжыць гэта ўсё?Чорны.
3. Пражыць (жыццё, гады і пад.). — Я дык не помню, каб так усё гарэла пад восень. І мама не помніць, не расказвала, а сем дзесяткаў зжыла.Пташнікаў.Век зжыць — не мех сшыць.Прыказка.
•••
Зжыць са светукаго — тое, што і зжыць (у 1 знач.).
Зжыць сябе — выявіць сваю нежыццёвасць, аказацца мала прыгодным, непатрэбным; састарэць. Прыгонніцтва канчаткова зжыло сябе.Ларчанка.Сентыменталізм як плынь зжыў сябе.«Полымя».
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
admissible
[ədˈmɪsəbəl]
adj.
1) дапушча́льны; дазво́лены
is it admissible to smoke here? — Ці дазво́лена тут куры́ць?
2) дарэ́чны
an admissible suggestion — дарэ́чная прапано́ва
3) Law дапушча́льны (як пра́ўны до́вад)
4) прыма́льны
Only adults are admissible to this club — То́лькі даро́слыя мо́гуць быць прыня́тыя ў гэ́ты клюб
Ангельска-беларускі слоўнік (В. Пашкевіч, 2006, класічны правапіс)
даста́так, ‑тку, м.
1. Заможнасць, матэрыяльная забяспечанасць. Жыць у дастатку. □ Усё гаварыла тут аб дастатку гаспадара: і мяккая гарадская мэбля, і дываны, і нават гравюры.Сяргейчык.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
даўнава́та, прысл.
Разм. Даволі даўно. А жыла асоба гэта Не сягоння, — даўнавата, Калі шмат было паэтаў, А паэзіі не надта.Крапіва.Тут Зося не была даўнавата, і таму нават знаёмы шэра-блакітны гмах здаўся ёй па-новаму прыгожым — асабліва стройным і дарагім.Карпаў.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
агаро́джа, ‑ы, ж.
Плот, тын, сцяна і пад. вакол чаго‑н. Старыя ліпы і бярозы.., нібы верныя вартаўнікі, стаялі наўкола жалезнай агароджы.Чарот.Перад вокнамі, за нізкай агароджай, цвілі вяргіні.Чорны.Таму маўзалей, агароджу, Каб вечна тут вёсны цвілі, Вянкамі народ упрыгожыў.Танк.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
адро́ддзе, ‑я, н.
Зневаж. Чый‑н. патомак, нашчадак. [Ганна:] — Тут жа яго [маёра] расстраляць! Каб нідзе не пакідаць за сабой адроддзе панскае!Нікановіч.[Чачык:] — Падумаеш, начальнікам вялікім зрабіўся.. Калі я злодзей, то ты тады адроддзе зладзейскае.Пташнікаў./ Ужываецца як лаянка. [Агата:] — Ідзі, адроддзе воўчае, адгэтуль!Бядуля.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
акругле́ць, ‑ею, ‑ееш, ‑ее; зак.
Разм. Зрабіцца круглейшым; набыць акруглую форму; акругліцца. Алёшка вымыў пражку ў расе і стаў абчышчаць яе ад іржы. Раптам вочы яго акруглелі, на твары з’явілася ні то здзіўленне, ні то спалох.. Значыць, тут ён, бацька, загінуў.Якімовіч.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)