род млекакормячых сям. мышыных атр. грызуноў. Паводле розных класіфікацый, ад 65 да 280 відаў. Найб. колькасць відаў жыве ў трапічнай Азіі і Афрыцы ў разнастайных ландшафтах; пасяляюцца ў норах, у пабудовах. З чалавекам рассяліліся па ўсім свеце. Актыўныя пераважна на змярканні і ўначы. Пераносчыкі ўзбуджальнікаў многіх хвароб жывёл і чалавека, у т. л. інфекцыйных. На Беларусі 2 сінантропныя віды: П. шэры, або свірнавы (R. norvegicus), і П. чорны (R. rattus).
Даўж. цела да 30 см, хвост крыху карацейшы або даўжэйшы, укрыты лускавінкамі і рэдкімі валаскамі. Усёедныя. Нараджаюць да 23 пацучанят 2—4 разы за год. Наносяць шкоду гаспадарцы: знішчаюць значную ч. ўраджаю (асабліва збожжавых культур), псуюць і засмечваюць харч. прадукты, прамысл. тавары. вырабы, мэблю і інш. Лабараторныя жывёлы. П. наз. таксама прадстаўнікоў інш. родаў з сям. мышыных.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ПЛАНАВА́ННЕ СЯМ’І́,
добраахвотнае рэгуляванне дзетараджэння ў сям’і. Дапамагае вызначыць колькасць дзяцей ў сям’і, нарадзіць жаданых дзяцей у найб. спрыяльных умовах, выбраць час дзетараджэння з улікам узросту бацькоў і сац.-эканам. умоў, рэгуляваць інтэрвалы паміж цяжарнасцямі, пазбегнуць непажаданай цяжарнасці. П.с. — важны фактар захавання здароўя маці і дзіцяці, зніжэння мацярынскай і ранняй дзіцячай смяротнасці, частаты абортаў. Уключае таксама дзейнасць арг-цый, якія ствараюць умовы для дасягнення сям’ёй пажаданай колькасці дзяцей шляхам розных адм., сац., эканам. і прапагандысцкіх сродкаў. Напр., у Еўропе найб. шырока праграму П.с. з 1, 2, 3 дзецьмі праводзіць Францыя. У Азіі, Афрыцы, Лац. Амерыцы праграмы П.с. накіраваны на зніжэнне нараджальнасці (Індыя, Кітай і інш.). На Беларусі існуе сістэма матэрыяльнай дапамогі па падтрымцы сям’і: выплачваюцца розныя віды дапамогі, у залежнасці ад колькасці і ўзросту дзяцей сем’ям дадзены розныя падатковыя льготы.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
дыцэ́нтра
(н.-лац. dicentra)
травяністая расліна сям. дымніцавых з перыста-раздзельным лісцем і ярка-ружовымі з белай сярэдзінай кветкамі, якая пашырана ва Усх.Азіі і Паўн. Амерыцы; на Беларусі вырошчваецца як дэкаратыўная.
Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)
дэ́йцыя
(н.-лац. deutzia)
кустовая расліна сям. гідрангіевых з падоўжаным лісцем і белымі або ружовымі кветкамі ў гронках або мяцёлках, пашыраная ва Усх. і Паўд. -Усх.Азіі; на Беларусі вырошчваецца як дэкаратыўная.
Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)
ляўко́нія
(ад гр. leukos = белы + ion = фіялка)
травяністая расліна сям. крыжакветных з пахучымі кветкамі розных колераў у гронках, пашыраная ў Міжземнамор’і, Усх.Азіі і Паўд. Афрыцы; на Беларусі вырошчваецца як дэкаратыўная; мацыёла.
Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)
грана́т1
(польск. granat, ад лац. granatus = зярністы)
дрэвавая або кустовая расліна сям. гранатавых з ярка-чырвонымі кветкамі, пашыраная ў субтропіках Азіі, а таксама буйны плод гэтай расліны з вялікай колькасцю зярнят.
Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)
актыні́дыя
(н.-лац. actinidia, ад гр. aktis, -inos = прамень + eidos = выгляд)
павойная кустовая расліна сям. актынідыевых з зеленавата-белымі кветкамі, пашыраная ва Усх. і Паўд.-Усх.Азіі; на Беларусі вырошчваецца як дэкаратыўная.
Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)
га́рмала
(н.-лац. harmala, ад ар. charmal)
травяністая расліна сям. парналіставых, атрутная, якая пашырана ў паўднёвых раёнах Еўропы, Зах. Сібіры, Сярэд.Азіі; з яе насення робіцца фарба для шарсцяных і шаўковых тканін.
Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)
падафі́л
(н.-лац. podophyllum)
травяністая расліна сям. барбарысавых з буйным лісцем, белымі кветкамі і сакавітымі жоўтымі ягадамі, пашыраная пераважна ў Гімалаях і Усх.Азіі; на Беларусі вырошчваецца як лекавая, харчовая і дэкаратыўная.
Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)
па́накс
(н.-лац. panax)
травяністая расліна сям. араліевых з патоўшчаным коранем, пальчатаскладаным лісцем і дробнымі кветкамі ў парасоніку, пашыраная ва Усх.Азіі і ўмераных зонах Паўн. Амерыкі; лекавая, адзін з відаў — жэньшэнь.
Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)