Таёмства ’таямнічасць, недасягальнасць для розуму, пазнання’ (1910 г., КСНН). Магчыма, багемізм, параўн. ст.-чэш. tajemstvie, рэдкае польск. tajemstwo, параўн. Басай-Сяткоўскі, Słownik, 388.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

То́гнуць ’правальвацца’ (калінк., Сл. ПЗБ). Няясна; магчыма, гукапераймальнага паходжання або ад тануць (гл.), параўн. можно по серэну іці, ён не тогне (там жа).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Тру́нкі ‘ласункі’ (мёрск., Нар. сл.). У выніку семантычнага пашырэння лексемы трунак (гл.), магчыма, на базе першаснага значэння ‘глыток, лык’, параўн. польск. smakołyki ‘ласункі’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Ёлап ’неўрадлівая пясчаная глеба’ (Нар. сл.), магчыма, да ёлуп (гл.). Тады ўтворана таксама з *о‑луп. Параўн. лупняк ’сланец, патрэсканая глеба’, лупа ’струп’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Вагку́ша ’печань’ (КСТ). Магчыма, да ваг‑ ’важкі’; параўн. ва́жкае ’печань у кабана’ (гл.). У семантычным плане параўн. лёгкія. Адносна суфіксацыі гл. SP, 1, 79.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Во́сенскі ’асенні’ (Касп.), восінскій ’тс’ (Бяльк.). Серб.-харв. јѐсе̄нски ’тс’, рус. о́сень — о́сенски ’ўсю, цэлую восень’. Да восень (гл.); з гэтай суфіксацыяй, магчыма, архаізм.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Вуло́хвыцца ’ганарыцца, выстаўляць сябе, узносіцца’ (Бяльк.). Няясна, магчыма, ад лахва́ ’прыемнасць; лёгкае жыццё’ (рус. лафа́ ’ўдача, шчасце’) або ад ла́хаць ’лётаць, хадзіць; пляткарыць’ (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Лютві́н ’літвін’ (Мал.). Да ліцвін (гл.). Лю‑ замест лі‑ (лы‑), магчыма, пад уплывам народнай этымалогіі са словам лю́ты. Аб аналагічным пераходзе гл. таксама лы́нуць.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Вы́лік (БРС). Крукоўскі (Уплыў, 119) лічыць калькай рус. вы́чет, але магчыма і самастойнае бязафікснае ўтварэнне ад вы́лічыць; параўн. польск. wylik, wyticzyć. Гл. таксама лічыць.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Ґвэ́ґня ’багна’ (Сл. паўн.-зах.). Магчыма, звязана (як гэта наогул бывае ў назвах багны) з гукапераймальным дзеясловам гвягаць ’гаварыць недарэчнае, звягаць’ (Сл. паўн.-зах.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)