КАШАВО́Й (Пётр Кірылавіч) (8.12.1904, г. Александрыя Кіраваградскай вобл., Украіна — 30.8.1976),
савецкі ваен. дзеяч. Маршал Сав. Саюза (1968), двойчы Герой Сав. Саюза (1944, 1945). Скончыў Ваен. акадэмію імя Фрунзе (1939), Вышэйшыя акад. курсы (1948). У Чырв.Арміі з 1920, удзельнік сав.-польск. вайны 1920. У Вял.Айч. вайну камандзір стралк. дывізіі, корпуса; удзельнік вызвалення Данбаса, Крыма, Беларусі (Віцебска, Магілёва, Бабруйска, Оршы, Барысава, Мінска), Усх.-Прускай аперацыі. У 1945—57 1-ы нам. галоўнакамандуючага, у 1965—69 галоўнакамандуючы Групай сав. войск у Германіі. У 1957—65 камандуючы войскамі ваен. акруг. З 1969 у Мін-ве абароны СССР.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КІЖАВА́ТАЎ (Андрэй Мітрафанавіч) (22.8.1907, с. Кіжаватава Бяссонаўскага р-на Пензенскай вобл., Расія — 29.6.1941),
удзельнік абарончых баёў на Беларусі ў Вял.Айч. вайну. Герой Сав. Саюза (1965). У Чырв.Арміі з 1929. Быў нач. 9-й пагранзаставы 17-га Брэсцкага пагранатрада, які размяшчаўся ў цытадэлі Брэсцкай крэпасці. Воіны заставы пад камандаваннем лейтэнанта К. раніцай 22.6.1941 прынялі першы бой з ням.-фаш. захопнікамі, адбілі 6 атак, двойчы контратакавалі. Кіраваў участкам абароны каля Цярэспальскіх варот, быў некалькі разоў паранены. Загінуў у баі, прыкрываючы групу прарыву. Імя К. прысвоена пагранічнай заставе, дзе ўстаноўлены яго бюст.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КО́ЙДАНАЎСКАЯ «РЭСПУ́БЛІКА».
Існавала ў мяст. Койданава (сучасны г. Дзяржынск Мінскай вобл.) і нейтральнай зоне каля яго ў ліст. 1920. Створана ў выніку арганізаванага антыбальшавіцкага паўстання (кіраўнік П.Калечыц). Паўстанцкі штаб размяшчаўся ў фальварку Янава каля в. Дзягільна, базы паўстанцаў знаходзіліся ў вёсках Дзягільна і Касілава. Паўстанцы абвясцілі ў Койданаве і нейтральнай зоне Койданаўскую «самастойную рэспубліку», прынялі адозву да насельніцтва, у якой заклікалі змагацца «за вольную Беларусь», выдалі загад пра наладжванне абароны мястэчка. «Рэспубліка» пратрымалася 4 дні, пасля яе ліквідацыі часцямі Чырв.Арміі барацьба набыла форму партыз. змагання, якое працягвалася да падпісання Рыжскага мірнага дагавора 1921.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КРАМКО́ (Яўген Ігнатавіч) (н. 17.9.1920, в. Беражна Карэліцкага р-на Гродзенскай вобл.),
бел. пісьменнік. Скончыў БДУ (1950). Працаваў рэдактарам раённых газ. на Міншчыне і Гродзеншчыне, у Літ. музеі Я.Купалы, у 1951—70 у Сав.Арміі. Друкуецца з 1950. Аўтар зб-каў апавяданняў, казак і інш. для дзяцей «Звяры таксама плачуць» (1985), «Разам з дзядулем» (1997), дакумент. аповесці «Атрад «Камсамольскі» (1987), кн. «Нёманскія замалёўкі» (1989). Напісаў успаміны пра У.С.Караткевіча, пра дзейнасць партызан у Вял.Айч. вайну на Беларусі (зб-кі «У прынёманскіх лясах», 1975; «За край родны», 1978; абодва ў сааўт.).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КРАСО́ЎСКІ (Яўген Калістратавіч) (н. 7.5.1937, г. Ярцава Смаленскай вобл., Расія),
бел. жывапісец. Скончыў Рыжскае маст. вучылішча (1958), Бел.тэатр.-маст.ін-т (1964). Выкладаў у віцебскіх пед. і тэхнал. лёгкай прам-сці (1964—73) ін-тах. Творам уласцівы лірычная ўсхваляванасць, кампазіцыйная цэласнасць, экспрэсіўны характар пластычнай мадэліроўкі формы. Аўтар тэматычных кампазіцый («Уз’яднанне беларускіх партызан з войскамі Чырвонай Арміі», 1981), партрэтаў («Наддзвінскі дудар Арцём Вярыга-Дарэўскі», 1979; П.І.Чайкоўскага і М.П.Мусаргскага, 1983), пейзажаў («Камчатка», 1970; «Лучоса» і «Віцебск», абодва 1981; «Браслаўскі матыў», 1990), нацюрмортаў («Белыя гарлачыкі», 1982; «Нацюрморт з грыбамі», 1990).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КСЯНДЗО́Ў (Рыгор Васілевіч) (н. 23.4.1916, в. Рэчкі Веткаўскага р-на Гомельскай вобл.),
Герой Сав. Саюза (1946). Скончыў Гомельскі заатэхнікум (1937), Краснадарскае ваен.авіяц. вучылішча (1940), 1-ю Разанскую вышэйшую ваен. школу штурманаў і лётчыкаў авіяцыі далёкага дзеяння (1942), Краснадарскую вышэйшую афіцэрскую авіяц. школу (1952). У Вял.Айч. вайну на фронце з 1941, штурман бамбардзіровачнай эскадрыллі авіяцыі далёкага дзеяння. Удзельнік абароны Масквы, Сталінградскай бітвы, прарыву блакады Ленінграда, Бел. аперацыі 1944, баёў на Украіне, у Прыбалтыцы і Польшчы, штурму Берліна; зрабіў 255 баявых вылетаў, з іх 24 да партызан Беларусі. Да 1963 у Сав.Арміі, да 1973 на адм. рабоце.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КУЛЯЎРЫ́НА (ад франц. couleuvrin змеепадобны),
1) французская разнавіднасць першых узораў ручной агнястрэльнай зброі (14—16 ст.) тыпу аркебузы. Мела жал. або бронз. ствол, прымацаваны кольцамі да драўлянай ложы, і вузкі выгнуты прыклад; калібр 12,5—22 мм, даўж. 1,2—1,4 м, маса 5—28 кг.
2) Найб. даўгаствольныя (з адноснай даўж. канала ствала 18—50 калібраў) гарматы розных калібраў (42—240 мм), якія ўжываліся для прыцэльнай стральбы на вял. адлегласці ў еўрап. арміях (у т. л. ў армііВКЛ) і ваен. флатах у 15—17 ст. У Германіі наз. шланг і гакенбюкс, у Расіі — пішчаль. Гл.іл. пры арт.Зброя.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЛАПА́ЦІН (Пётр Рыгоравіч) (5.1.1907, в. Ізлягошча Усманскага р-на Ліпецкай вобл., Расія — 9.7.1974),
адзін з кіраўнікоў партыз. руху ў Мінскай і Віцебскай абл. у Вял.Айч. вайну, Герой Сав. Саюза (1944). У Чырв.Арміі з 1929. З 1934 у органах НКУС, з 1936 на чыг. ст. Мінск. У 1941 камандзір аддзялення, узвода партыз. атрада спец. прызначэння «Міця», які дзейнічаў на тэр. Магілёўскай, Смаленскай і Арлоўскай абл. З сак. 1942 кіраўнік партыз.спец.развед.-дыверсійнай групы НКДБСССР «Бывалыя», са жн. 1942 — камандзір партыз. брыгады «Дзядзькі Колі». З 1944 на сав. і гасп. рабоце ў Барысаве.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЛЕАШЭ́НЯ (Яўген Варфаламеевіч) (23.12.1900, пас. Альбярцін, цяпер у межах г. Слонім Гродзенскай вобл. — 6.12.1981),
генерал-лейтэнант інж. войск (1955). Канд.ваен.н. (1943). Скончыў Ваен. акадэмію імя Фрунзе (1934). У Чырв.Арміі з 1919, удзельнік баёў супраць Урангеля і Махно. У 1935—41 выкладчык у Ваен. акадэміі імя Фрунзе. У Вял.Айч. вайну нач.інж. службы, нач. штаба аператыўнай групы інж. загарод Зах. і Крымскага франтоў, нач. штаба інж. войск 1-га Бел. і Забайкальскага франтоў, удзельнік абароны Масквы і Севастопаля, Вісла-Одэрскай, Усх.-Памеранскай, Берлінскай і Хангана-Мукдэнскай аперацый. У 1946—59 на выкладчыцкай рабоце ў ваен. акадэміях.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЛІНЬКО́Ў (Рыгор Мацвеевіч) (14.2.1899, с. Васільеўка Акцябрскага р-на Арэнбургскай вобл., Расія — 17.12.1961),
адзін з кіраўнікоў партыз. руху ў Беларусі ў Вял.Айч. вайну, Герой Сав. Саюза (1943). Скончыў ваен. эл.-тэхн. акадэмію (1938). У Чырв.Арміі з 1918. У Вял.Айч. вайну з вер. 1941 камандзір дыверсійна-разведвальнага партыз. атрада, які ў 1941—42 зрабіў 600-кіламетровы рэйд па тылах праціўніка ў паўд. раёнах Беларусі. З мая 1943 камандзір дыверсійна-разведвальнай групы, што дзейнічала ў раёне Брэст—Баранавічы—Ваўкавыск, потым на тэр. Польшчы і Чэхаславакіі. Аўтар кн. «Вайна ў тыле ворага» (1959).