ХЕМНІ́ЦАР Іван Іванавіч (6.1.1745, Енатаеўская крэпасць, цяпер Архангельская вобл. — 30.3.1784),

рускі паэт-байкапісец. Чл. Рас. акадэміі (1784). З сям’і выхадцаў з Саксоніі. Служыў у рас. арміі. З 1782 рас. генерал-консул у г. Смірна. У байках (кн. «Байкі і казкі N.N. у вершах», 1779; «Байкі і казкі І.​І.​Хемніцара», ч. 1—3, 1799) высмейваў норавы і фанабэрыстасць памешчыкаў, карысталюбства чыноўнікаў і інш. грамадскія заганы.

Тв.:

Полн. собр. стихотворений. М.; Л., 1963.

т. 17, с. 12

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)